Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Харкаў

Харкаўская вобласьць, Украіна, жнівень 2008
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Апошні раз я быў тут яшчэ ў той час, калі купюры ў адзін ці тры купоны мелі нейкую цану. У гэты раз у мяне было ўсяго дзьве гадзіны, таму агляд горада праходзіў у паскорана-мінімальным рэжыме.

Зь мінулых часоў у памяці не засталося нічога, акрамя прывакзальнай плошчы. Раней яна была заасфальтавана, з пад’ездам і стаянкай таксі. Цяпер яе заклалі пліткай і разьбілі на ёй сквер.

Прывакзальная плошча

 

Будынак вакзала быў пабудаваны ў 1952 годзе, у стылі сталінскага нэаклясыцызму. Напачатку васьмідзесятых ў яго зьявілася непрыгожая соцмадэрнісцкая прыбудова, вонкава вельмі падобная на вакзал у суседнім Белгарадзе да рэстаўрацыі.

Вакзал

 

У пазамінулым стагодзьдзі Харкаў быў ґубэрнскім цэнтрам Расейскай імпэрыі.

Старая вуліца

 

Старая частка горада больш-менш захавалася, і выглядае даволі прыемна.

Старыя дамы

 

Але стаўленьне да яе тыпова постсавецкае

Сучасны будынак

 

І пра двары асабліва не клапоцяцца.

Дворык

 

Захаваліся некаторыя старыя дэталі.

Таблічка

 

Тарэц будынка са сьлядамі зьнесенае старое хаты нагадаў шчыльную старую забудову ў Амэрыцы (пры зносе дому на тарцы суседняга застаецца адбітак).

Тарэц

 

Некаторыя будынкі ўсё ж рэстаўруюцца, як адна з пабудоў на набярэжнай.

Набярэжная

 

Яшчэ тут ёсьць брук, які вядзе да Дабравешчанскага сабору, і рэклямная дошка з эфэктам «адкінуць цень», безь якога не абыходзіцца ні адна праца чалавека, які ўпершыню дадраўся да фаташопу. У дадзеным выпадку, палажэньню сонца, яна нечакана пачынае глядзецца рэалістычна.

Дабравешчанскі

 

Цэнтральныя вуліцы моцна падобныя на сталінскія раёны Менску, Кіева або Масквы — да 1934 году Харкаў быў сталіцай савецкай Украіны, а пасьля пераносу яе ў Кіеў працягваў заставацца адным з найважнейшых гарадоў Саюзу. У горадзе ходзяць трамваі, сустракаліся толькі мадэлі МТТЧ.

Прашпэкт

 

Тралейбус тэхабслугоўваньня.

Тэхнічны тралейбус

 

Перарабіць герб УССР (на франтоне белага будынка мэрыі) у трызуб пакуль не адважыліся.

Прашпэкт

 

Насупраць стаіць сталінскі гмах з элемэнтамі ґотыкі.

Сталінка

 

Новыя дамы часам імкнуцца па стылі зьлівацца са старымі.

Вуліца

 

Але часьцей гэта пунктава пабудаваныя «бізнэс-цэнтры» або «комплексы элітнага жыльля».

Бізнэс-цэнтр

 

Парадавалі па-ранейшаму працуючыя савецкія аўтаматы па продажы ґазаванай вады. Праўда, цэны «пераіндэксавалі», а самі аўтаматы перафарбавалі ў блакітны колер.

Аўтаматы ґазіроўкі

 

Харкаў — стоадсоткава рускамоўны горад. У Кіеве, дзе ў побыце амаль не гавораць па-ўкраінску, тым ня менш, немагчыма сустрэць крамнай шыльды на расейскай. У Харкаве яны складаюць прыкладна палову ад агульнае колькасьці.

Шыльды

 

Часам тэкст шыльдаў дублюецца на дзьвюх мовах.

Крама абутку

 

Але на дробных паказальніках і ў прыватных абвестках ўкраінскае ня можа быць па вызначэньні. Дакладна як расейскае ня можа быць на тыпавых рэклямных більбордах буйных фірмаў.

Аб’явы

 

Або ў філіялах агульнанацыянальных кампаній.

Плякат

 

Як і ў іншых гарадах Украіны, праводзяць экспэрымент з дазволеным паваротам направа на чырвонае.

Сьветлафор са стрэлкай

 

Натарыяльная кантора павінна абавязкова асацыявацца з чымсьці дзяржаўным, адсюль колеры шыльды (у Расеі такую асацыяцыю таксама выкарыстоўваюць часта).

Арка

 

А георгіеўская стужка афарбаваная так, што ўспрымаецца як прыхаваная рэклама «Білайна».

Білайн