Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Гайленд-Парк, Нью-Брансўік

штат Нью-Джэрсі, ЗША, сакавік 2011
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Большасьці людзей гэтыя назвы зусім ні пра што не гавораць. Маю ж увагу яны заслужылі таму, што даволі часта згадваюцца ў артыкулах пра беларускую пасьляваенную эміґрацыю, якой гэтая мясцовасьць калісьці чымсьці спадабалася. Але, у адрозьненьне ад іншых народаў, беларусы сьлядоў у гісторыі, як правіла, амаль не пакідаюць, а калі й пакідаюць, то толькі пад чужым імем. Таму распавядаць прыйдзецца не пра іх, а пра вышэйзгаданыя населеныя пункты.

У Гайленд-Парку знаходзіцца беларускі сабор Жыровіцкай Божай Маці, які належыць да Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У адрозненне ад УПЦ КП, якая, нягледзячы на сваю «некананічнасьць», зьяўляецца рэліґійнай арґанізацыяй зь некалькімі мільёнамі вернікаў, БАПЦ — хутчэй невялікі збор палітычных ґруп з пастаяннымі ўнутранымі канфліктамі, чым царква. Акрамя сабора ў Гайленд-Парку, да яе належаць яшчэ пяць парафіяў у ЗША, Канадзе, Вялікай Брытаніі і Аўстраліі.

Беларуская царква ў Гайленд-Парку

 

Яшчэ ў Гйленд-Парку любяць сонечныя батарэі.

 

Любяць сонечныя батарэйкі.

 

Любяць вас жывымі.

 

Любяць доўгія інструкцыі.

 

Любяць экалёґію.

 

Любяць урбаністычнае мастацтва (цёлкі праводзілі Фэйсбук-фотасэсію, але пагадзіліся папазіраваць мне).

 

Любяць працягваць драты як патрапіла. Два верхніх драты заўсёды змацаваныя паміж сабой.

 

Бо на самой справе гэта звычайная вёска, з улікам амерыканскага ВУП, вядома.

Нью-Брансўік

Праз раку ад Гайленд-Парку знаходзіцца горад Нью-Брансўік. Адміністратыўны падзел у ЗША такі, што некалькі частак аднаго горада з адміністрацыйнага пункту гледжаньня лічацца рознымі населенымі пунктамі (напрыклад, Нью-Ёркам афіцыйна лічыцца толькі Мангэтэн, астатнія раёны пры напісаньні адрасу называюцца па-іншаму). Але, у сутнасьці, гэта адзін і той жа горад.

 

Нічым асабліва ён не вылучаецца.

 

На галоўнай вуліцы ўсе сьветлафоры разьмешчаны гарызантальна, адзін у адзін як у Атлянтык-Сіці. Напэўна, гэта асаблівасьць Нью-Джэрсі.

 

Лічыльнікі ня толькі электрычнасьці, але і навогул усяго, што вісяць звонку — як відаць, таксама.

 

Драты змацаваныя, як і ў суседнім Гайленд-Парку, а ўсе слупы рарытэтна-драўляныя.

 

Дзьвюхмоўе тут ужо афіцыйна перамагло.

 

На вуліцах прыкметна шмат студэнтаў, бо тут разьмешчаны буйны Рутґерскі унівэрсытэт.

 

Сьмецьце зьбіраюць ня толькі асобна, але й зграбна.

 

У цэнтры для віду ўваткнута пара высотак, безь якіх горад у Амерыцы — ня горад.

 

Але пры руху ад цэнтра Нью-Брансўік даволі хутка ператвараецца ў вёску.

 

Бо насамрэч гэта звычайны райцэнтар. З улікам амэрыканскага ВУП, вядома.