Белгарад з квадракоптэра II
Белгародзкая вобласьць, Расея, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Чарговая падборка фотаздымкаў Белгарада з вышыні 150 мэтраў.
Цэнтр горада (з плошчы каля мэрыі).
Справа бачна МФЦ і стаянку каля яго. Цераз дарогу — паліклініка ваенна-мэдыцынскае службы ФСБ.
Унізе ў сярэдзіне — гарадзкая адміністрацыя.
Смаленскі сабор.
Грамадзянскі прашпэкт. Абласны суд, Сьбербанк
Алея, якая вядзе да Арт-клубу і ЗАГСу.
Саборная плошча.
Дыярама, Харкаўская гара.
Рынак, вуліцы Белгародзкі прашпэкт і Астроўскага. Бачна былы сьледчы ізалятар №1 (расфармаваны ў 2013 годзе).
Спэцыяльна для Юры Бязуглава — малаэтажны раён каля парку. Гэты раён зараз расьсяляюць, хутка яго зьнясуць.
Ёасафаўскі сабор і старыя могілкі.
Пачатак вуліцы Папова, нядаўна адрамантаваны дом Папова, 68А (пабудаваны, здаецца, у 1966 годзе, гэтыя лічбы былі выкладзеныя цаґлінамі на фасадзе, зараз іх зафарбавалі) і ґімназія №12.
Вуліцы Ламаносава і Трэцяга інтэрнацыяналу. На пярэднім пляне — ПВА МНС, першая гарадзкая лазьня, клініка «Не баліт».
Абласная бібліятэка.
Вуліцы Папова і Паўлава.
Бальнічны від (бліжэй, ззаду высотак — радзільны дом, справа ад яго — станцыя пераліваньня крыві і паліклініка №4, далей — абласная бальніца, зьлева ад яе — кардыяцэнтар). У самым нізе бачны дах кінатэатра «Радуґа».
Мікрараён «Радуґа».
Паспрабаваў запусьціць уначы. Атрымалася так сабе, у гэтай камэры максімальная сьветлаадчувальнасьць — 400. Але стабілізатар малюнка, трэба аддаць належнае, выдатны.
Відэа.
Ой, зусім забыўся. Звышсакрэтны, рэжымны дом па адрасе Астроўскага, 16. Меў няшчасьце разьмясьціцца непадалёк ад яго падчас здымкі. Праз пару хвілін падыходзіць нейкая цётка, мяркуючы па ўсім, нейкім чынам зьвязаная з будаўніцтвам. Пачынае высьвятляць, зь якой мэтай вядзецца здымка. Адказваю, што проста здымаю горад. «Калі вы здымаеце горад, то чаму ў кадр трапляе наш аб’ект?» Сапраўды чаму? Напэўна, таму што ў грамадзкім месцы стаіць. Дзіўныя людзі — раз ужо іх так турбуе, што хтосьці выпадкова здыме іх дом, які стаіць у цэнтры горада, то чаму б тады ўжо саркафаг над ім не пабудаваць, як у Чарнобылі? Цікава, у Ґуґл і Яндэкс яны таксама скаргі пісалі, што іх дом там бачны на картах і панарамах? «Дзе будуць разьмешчаны фатаґрафіі нашага аб’екта?» Адказваю, што на маім сайце, mikhed.ru. «Прадыктуйце, я запішу», кажа цётка, ўзрадаваная, што зможа зараз вызначыць маю нягодную асобу. Дыктую доўга, паколькі яна ніяк ніяк ня можа запісаць правільна.
Напэўна, гэта самая бессэнсоўная і бескарысная фатаґрафія на сайце, але апублікую буйным плянам, спэцыяльна па рэкамендацыі Таварыства па змаганьні з сындромам вахцёра. Глядзіце, рэдкія кадры звышсакрэтнага аб’екта! Сакрэтны трактар і сакрэтны самазвал!
На гэтым, мабыць, і скончым.