Нью-Ёрк
Штат Нью-Ёрк, ЗША, сакавік 2012
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
У Маскве мяцеліца і мінусавыя тэмпэратуры, у Нью-Ёрку вясна.

На вуліцы 20 градусаў цяпла.

Закаханым гэта даспадобы.

Бяздомным — тым больш.

Лядовы каток яшчэ працуе.

Статуя свабоды вырашыла зьесьці «Твікс».

Працоўныя робяць новы бардзюр.

У амэрыканскіх самазвалаў ззаду па тры восі. Самая першая зь іх апускаецца толькі калі груз занадта цяжкі.

Труба спускае падземны пар.

Эпл падлічвае прыбытак ад продажаў нядаўна выпушчанага трэцяга Айпада. У кубе знаходзіцца ўваход, а сходы вядуць у краму, якая разьмяшчаецца пад пляцам.

Уладальнік лімузіна зрабіў сабе «прыгожы» нумар. З такім зручна ўцякаць — бегла не прачытаеш.

Ровары ўсталі ўздоўж агароджы.

На Таймс-сквэры паставілі нейкую бадзягу ў выглядзе прыступак, дзе зараз можна сядзець і любавацца відам плошчы, а таксама рабіць фатаграфіі зялёнай шыльды з надпісам «Брадвэй» на фоне натоўпу, які тут ані ўдзень, ані ўначы не памяншаецца. Слова broadway, дарэчы, у перакладзе з ангельскай азначае «шырокі шлях».




Калян прапанаваў мне на фоне гэтага зрабіць лук, і я пагадзіўся — мяне няма амаль ні на адной фатаграфіі з маіх паездак.

У Нью-Ёрку усё як заўсёды.
