Гомель
Гомельская вобласьць, Беларусь, жнівень 2012
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Лукашэнку, вядома, можна доўга-доўга лаяць, але адной рэчы нельга не прызнаць — у Беларусі ўсюды чысьціня і парадак, якія ў кожнага расіяніна выклікаюць востры прыступ зайздрасьці. Куды ня глянь — усё вылізанае, пафарбаванае, выраўнаванае, адзначанае, хоць ты прама з лупай лазай, нічога ня знойдзеш. А дзе яшчэ не зрабілі, там у працэсе.

Беларускія «ляжачыя паліцыянты» не пазначаюцца знакамі, але заўсёды афарбоўваюцца жоўтымі палосамі і клетачкамі, з-за чаго іх добра відаць на дарозе. Дастаткова часта, няроўнасць камбінуецца зь зебрай, што зьяўляецца ідэальным пераходам — перад такім прытармозіць любая машына.

Брук.

Тыповыя гомельскія сьметніцы.

Велапаркоўка.

Міліцэйскі аўтамабіль.

Раптоўна, Погоня.

Свабода волевыяўленьня.

Галоўная вуліца.

Іншая галоўная вуліца.

Дыяганальны пераход.

Адна сяброўка неяк спытала мяне, чаму ў Расеі на вуліцах няма гідрантаў, як у ЗША. Я тады сам задаўся гэтым пытаньнем, і даволі хутка высьветліў, што ў краінах былога СССР пажарныя краны не надземныя, а знаходзяцца ў каналізацыйных люках. Каб іх можна было знайсьці, на сьцены вешаюцца стандартызаваныя таблічкі, з указаньнем напрамку і адлегласьці да найбліжэйшага такога люка.


Дыскрымінацыя сабакаў.

Музей вялікай айчыннай.

У былым СССР танк быў, пасьля Леніна, самым хадавым помнікам.

Палац Паскевічаў-Румянцавых. Усярэдзіне разьмяшчаецца музэй, самы верхні паверх якога знаходзіцца ў гэтай вежы. Цалкам незразумела, чаму на яе даху ня зробяць назіральнае пляцоўкі — адтуль бы адкрываўся добры від на горад. Замест гэтага вокны яшчэ і завесілі шторамі... У музэі адна з наглядчыцаў апынулася настаўніцай беларускай мовы, таму ў нас завязалася нязмушаная гутарка на найчысьцейшай, так бы мовіць, мове Коласа і Купалы. Напэўна, яна зьдзівілася чалавеку з Расіі, які ў Беларусі ніколі ня жыў, але мог падтрымаць такую гутарку :-)

Бонус: Паскевічы і Румянцавы гэта не падвойнае прозвішча, а назвы розных родаў, якія валодалі палацам. Ах да, я пра гэта ўжо пісаў у мінулым разе.
Баржа і дэбаркадэр (чамусьці нагадала Прыпяць).

Набярэжную прыгожа добраўпарадкавалі.


Дасуг.

Асобны збор сьмецця сустракаецца ня толькі ў цэнтры, але й на звычайных памыйніцах спальных раёнаў. У Расеі да такога яшчэ не дайшлі.


Канец цэнтру.

Вось і пашпацыраваў. Да наступнага спатканьня, горад над Сожам.
