Белгарад, Страіцель
Белгародзкая вобласьць, Расея, красавік 2013
Пабываў у пасёлку Страіцель, паўгадзіны на поўнач ад Белгарада.

Там вельмі выдатны і ўтульны парк. Прама задавальненьне па ім хадзіць.

Дзякуй, Вераніка :-)

* * *
А Белгарад як заўсёды будуецца і як заўсёды прывабны.





Рэмантуецца.

Нават новую тэлевежу нарэшце дабудавалі (пачалі яшчэ ў пачатку нулявых, але з-за недахопу сродкаў працэс быў на некалькі гадоў замарожаны).

На галоўнай плошчы больш няма Леніна.

Мару прабрацца на адзін з гэтых дахаў. Update: прабраўся яшчэ й не туды!

Калі ў Маскве пра вясну ўсё толькі мараць, то тут яна ўжо наступіла. Сьнег застаўся недзе толькі ў парадку непаразуменьня.

Хутка заквітнеюць цюльпаны. Прыгожа будзе! Шкада, я ня ўбачу.

Дома нікому не сядзіцца.




У прадаўцоў марозіва пачаўся сезон.

Рабочыя прыбіраюць бруд, які накапіўся за зіму

А паліцыя — непажаданыя элемэнты.

Шкалату таксама выгналі пабатрачыць.

Мужыкі рыбачаць на Вязёлцы.

Пацаны расслабляюцца.

Коні працуюць.

Падыходзім, мандарынчыкі бярэм, мараканскія!

Вясёла.

Народ фігачыць фотасэсіі.

А то час жа ў сацсетках аватарку абнаўляць.

Птушкі ажыўлена рыхтуюцца да шлюбнага сэзону.



Ды і ў людзей падобны настрой.



Вясна — яна для ўсіх.

Акрамя цябе.
