Масква
Расея, красавік 2013
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Старая Масква.
На Акцябрскай плошчы стаіць вялікі такі помнік героям рэвалюцыі. Ґіґанцкі і рашучы Ленін глядзіць кудысьці ўдалечыню.
Глядзіць сурова, сьціснуўшы ў руцэ кепку.
Але буржуазіі, вядома, усё роўна — ён жа помнік.
Сорамна прызнацца, але да гэтага я ні разу не бываў на Паклоннай гары. На Кутузаўскім прашпэкце стаіць арка ў гонар перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года. Першапачаткова яна была пабудавана каля Беларускага вакзала. У 1936 годзе яе разабралі, а аднавілі тут толькі праз 30 гадоў.
Орѳографію, къ сожалѣнію, не сохранили.
Ніка (у Рымскай міталёґіі — Вікторыя) зблізу.
Кутузаўскі.
Паклонная гара.
Тысячатонная стэла «Штык» у гонар перамогі ў Вялікай айчыннай вайне спраектаваная Зурабам Цэрэтэлі, і, як усе яго творы, выклікае крытыку. Ззаду — музэй ВАВ, куды я ніяк не дабяруся.
Пражэктары для падсьвятленьня. На заднім пляне — будынак МГУ (Маскоўскага дзяржаўнага унівэрсытэта).
Сьвяты Юры (ці Георгі) забівае фашыстоўскую га́дзіну.
Фашыстоўская гадзіна хоча лізнуць вянкі.
Расовая верность, расовая гордость, расовая чееесть, мы не можем принять этот мир как он есть. Расавы надпіс крэйдай.
Побач разьмешчаны музэй ваеннай тэхнікі.
Акрамя нашай і союзьніцкай, там таксама ёсьць і варожая.
Стан яе, на жаль, ня самы найлепшы, нягледзячы на афарбоўку — жалеза пад адкрытым небам жыве дрэнна.
Аўтамабілі, на якіх езьдзіла нямецкае камандаваньне — Мэрсэдэс, БМВ, два Опэлі.
Апошні аўтамабіль — Опэль Алімпія — якраз той аўтамабіль, які можна бачыць у цэнтры Белгародскай дыярамы «Вогненная дуга». Пра гэта я распавяду ў іншы раз.
«Самалёты якія былі?! Які самы вядомы самалёт на ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеяньняў?! », — крычаў начальнік гаўптвахты (пэрсанаж А. Асмалоўскага) у фільме «Зялёны слонік». Правільны адказ — Міцубісі А6М «Зэро».
* * *
Масквабад.
Насьценныя паліпы.
Крэатыўная рэкляма Дзяржаўнага музея архітэктуры (прызнацца шчыра, калі я там быў апошні раз, ён мяне ня вельмі ўразіў).
Калі праяжджае картэж Пуціна, усё кіроўцы, якія стаяць на перакрытай вуліцы, заўсёды пачынаюць злосна сыґналіць. Выказваюць пратэст.
* * *
Кіеўская на Кальцавой лініі.
Цягнік на Кальцавой.
Камэра для падазроных прадмэтаў на Войкаўскай.
Абноўленыя беларускія партызаны на Беларускай.
На пэўным участку Філёўская і Арбацка-Пакроўская лініі ідуць паралельна, супадаюць нават імёны станцый (напрыклад, Арбацкая і Смаленская). Тлумачыцца гэта тым, што ў 1941 годзе ў неглыбокі тунэль паміж гэтымі станцыямі на Арбацка-Пакроўскай лініі трапіла авіябомба. Паколькі ўчастак лічыўся стратэґічным, у 1953 годзе быў пабудаваны дублюючы ўчастак, на гэты раз глыбокага залажэньня, а ўчастак дробнага залажэньня «Плошча Рэвалюцыі» — «Кіеўская» быў закансэрваваны. У 1958 годзе ён быў зноў уведзены ў дзеяньне, але ў складзе Філёўская лініі.
* * *
* * *
Пабываў у «Долькабаре», рэкамэндую.