Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Дыскусія пра талерантнасьць

Пасажырскі цягнік павольна поўз і, нібы сабака, спыняўся ля кожнага слупа. У душным і пляцкартным вагоне сядзеў хлопец Вася. Настрой у яго быў ніжэйшы за нуль — падобна, непрыемнасьці ў асабістым жыцьці памножыліся на раздражненьне ад гэтай паездкі, даўшы зусім немагчымы па сваёй адмоўнай сіле твор. Зараз яму здавалася, што не бывае нічога горш за сэзонны пасажырскі цягнік, зь яго старымі вагонамі, драўлянымі аконнымі рамамі, зь якіх заўсёды дзьмуць скразьнякі, задухай, брудным туалетам, і спадарожнікамі, якія вечна заводзяць гэтыя дурныя размовы «за жыцьцё». А гаварыць пра жыцьцё яму цяпер хацелася меней за ўсё.

Ён сядзеў, абапёршыся рукамі аб столік, і глядзеў у акно. Краявіды, якія прабягалі за ім, праходзілі паўз яго сьвядомасьць. Яго думкі пастаянна хадзілі па адным і тым жа непрыемным коле, і кожны раз, калі яны праходзілі самы непрыемны момант, зьвязаны зь яго зараз ужо былой дзяўчынай, ён адчуваў нейкі непрыемны штуршок у сэрца. Яму здавалася, што вакол яго няма зусім нікога, і ён адзін зараз знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Дрэвы за акном і рыпаньне вагона прадстаўляліся чымсьці цалкам чужародным, нібыта знаходзіліся ў нейкім іншым вымярэньні.

Аднак, гэтае адчуваньне было ілжывым. Насамрэч вагон быў забіты людзьмі — разнастайнымі бабкамі, мужыкамі і жанчынамі ва узросьце. Хтосьці разгадваў крыжаванкі, хтось чытаў набытыя ў вакзальных кіёсках кнігі, у мастацкай каштоўнасьці якіх даводзілася сумнявацца нават пры самым некрытычным падыходзе, хтосьці пра штось гутарыў са спадарожнікам, а хтосьці, як Вася, моўчкі глядзеў у вакно.

Нечакана з боку бакавых месцаў пачуўся гучны ўдар, і Вася машынальна павярнуўся туды. Не адбылося нічога цікавага, проста чыясь сумка, пастаўленая на край верхняй паліцы, звалілася ўніз. Чартыхнуўшыся, мужык, што сядзеў унізе, падняў яе, пару разоў ударыў, страсаючы пыл, і засунуў назад, на гэты раз падсунуўшы да акна.

Вася хацеў быў ужо адвярнуцца назад, але раптам сустрэўся позіркам зь цёткай, што сядзела насупраць. На выгляд ёй было гадоў сорак пяць, і выглядала яна зь яго пункту гледжаньня даволі непрыгожа. Яе твар быў шчодра здобраныя касмэтыкай, а валасы былі выфарбаваныя ў сьветлы колер — прымяненне фарбавальніка было добра відаць і па ненатуральна роўным колеры, і па чорнах каранях на праборы. Паглядзеўшы на цётку з сэкунду, Вася адвярнуўся да акна. Але яшчэ праз сэкунду ён пачуў яе відавочна зьвернутае да яго пытаньне:

— Далёка едзеце?

«Чорт», — падумаў хлопец, «толькі ня гэта». Але, не жадаючы быць няветлівым, ён павярнуўся назад да цёткі.

— Ды не...

Цётка апынулася абсалютна непанятлівай.

— Дадому нябось, да бацькоў?

— Ну так...

— Вы студэнт, напэўна?

— Ну, вучуся...

— У Маскве вучыцеся?

«Які ідыятызм», злосна падумаў Вася. Няўжо незразумела, што калі цягнік ідзе з Масквы, а ён едзе да бацькоў, то дапусьціць адваротнае было б па меншай меры глупствам. Не паедзе ж масквіч вучыцца ў кулінарны тэхнікум якога-небудзь далёкага райцэнтру! А калі гэта і так зразумела, то навошта пытацца.
Цётка, аднак, не адставала.

— А на каго вучыцеся?

— Айцішнік...

— ?

— Па кампутарах.

— А, ну так, гэта цяпер трэба. А ВНУ якая?

— МІФІ.

— Ого, гэта сур’ёзна. Ну так як, падабаецца Масква?

— Ну, так сабе. Цярпець можна.

— І мне вось не падабаецца. Шумна там, людзі ўсё злыя, непрыветлівыя, хамяць пастаянна. Ніхто не ўсьміхнецца ніколі. І пастаянна падмануць спрабуюць. Ды яшчэ і чачэнцы гэтыя ўсе, таджыкі. Вось у нас, у правінцыі — зусім іншая справа. Усё вітаюцца, усьміхаюцца, дапамогуць калі што трэба... Я вось да брата езьдзіла на юбілей. Вечна прыязджаю туды, душна так, адразу ж хочацца назад, у нас паветра чыстае, шуму няма, людзі дабрэйшыя...

— Так... — пагадзіўся Вася.

— Вы вось, калі ажаняцца будзеце, не бярыце масквічку за жонку. Яны нахабныя, ім толькі грошы падавай. Лепш дома шукайце, там дзяўчыны сьціплыя, прыстойныя...
Пры гэтых словах Васе чамусьці прадставілася лаўка перад пад’ездам у яго родным мястэчку, на якой часта зьбіраліся мясцовыя падлеткі і дзяўчаты. І тыя, і іншыя заўсёды дымілі як паравозы, пілі піва і гучна, на ўсю вуліцу, мацярыліся. Дзяўчыны, да таго ж, заўсёды апраналіся так, нібы выходзілі на панэль.

— А ў вас дзяўчына-та ёсьць? — спытала цётка.

Вася раззлаваўся. Яго заўсёды неверагодна раздражняла лёгкасьць, зь якой іншыя людзі пачынаюць лезьці ў чужое асабістае жыцьцё, да таго ж прымудраючыся рабіць гэта ў самы непадыходны момант. Ён хацеў ужо было адступіцца ад сваіх прынцыпаў і ў жорсткай форме папрасіць спадарожніцу ня лезьці да яго з пытаннямі, як раптам яго нечакана наведала абсалютна ґеніяльная думка. Яна ўспыхнула ў яго ў галаве, нібы лямпачка, на якой быў намаляваны тролфэйс — папулярны ў інтэрнэце малюнак з рожай, якая зларадна хмылілася і сымбалізавала троля — насельніка інтэрнэту, які атрымлівае задавальненьне ад распальваньня жорсткіх і бессэнсоўных спрэчак.

— Няма, — сказаў ён з загадкавай усьмешкай.

— А чаго ж так, — зьдзівілася цётка. — Вы ж сымпатычны хлопец, як гэта можна без дзяўчыны?

— Я гей, — выпаліў Вася, і хітра паглядзеў на цётку. Сказаўшы гэтую фразу, ён адчуў выкід адрэналіну.

Цётка засаромелася. Відаць, яна зусім не чакала такога адказу. Васе раптам здалося, што ўсе ў купэ неяк прыціхлі і азірнуліся на яго. Справа пачынала станавіцца цікавай.

— Ну, што значыць гей? — прамармытала цётка.

— Ну так, — адказаў Вася. — Мне хлопцы падабаюцца, а дзяўчаты не прыцягваюць зусім.

— То бок як гэта хлопцы?

— А так. У мяне ёсьць хлопец, і мы сустракаемся, і цалкам сабе шчасьлівыя.

— Ну вось... — нібы сама сабе сказала цётка. — Столькі дзяўчат самотных, а ён гей. Ну як так можна.

— Вось як, — уключыўся ў размову мужык з бакавой паліцы. — Зусім апідарасіліся ўсё. Сумленьня ў вас няма, вось што. Маісеевы ўсе гэтыя, увесь этэр апанавалі, куды не паглядзіш, усюды гамасяціна! Цьху!

— Вось і я надоечы тэлевізар ўключыла, а там суцэльныя, даруй божа, азадкі, сорам такі, — уставіла бабка зь верхняй паліцы.

— Ну нічога, — сказаў Вася. — Затое мы змагаемся за свае правы. Гадоў празь дзесяць і ў Расеі дазволяць парады і гей-шлюбы. І дзяцей усынаўляць.

— Чорт вам, а не усынаўляць! — злосна зароў дзядзька, — ня будзе ў Расеі такога. Вам, нябось, дзярждэп плаціць, каб вы Расею разбуралі. Вунь, насельніцтва вымірае, а яны тут мала таго што самі гомікі клятыя, а яшчэ й дзяцей нашых хочаце у сваю гамасяціну зацягнуць. Забіваць вас мала! Ух! — Дзядзька махнуў рукой, нібы даваў камусь ўяўную аплявуху, і адвярнуўся да акна.

— А бо дакладна ўсё! — пагадзілася цётка, якая распачала гутарку. — Вось у мяне ў групе такія дзяўчынкі добрыя, я ўсё кажу, што ж вы, мілыя адны ўсё. А яны — «Алена Анатольеўна, так хлопцаў ж няма цяпер нармальных». А хлопцы вунь дзе — у геі падаліся. Вымрэ хутка краіна наша з-за вас.

— Сталін бы такога не дапусьціў! — катэґарычна запярэчыў дзед з суседняга купэ, які назіраў за гэтай сцэнай.
Вася адчуваў сябе акрылённым.. Здавалася, ён уключыў у сваім тролемабілі фарсаж.

— Мой хлопец, — сказаў ён, — сын аднаго ўплывовага і вядомага чалавека. У яго машына за пяць мiльёнаў і апранаецца ён толькі ў дарагіх буціках Эўропы. Вось мне швэдар зь Мілана прывёз, гэты швэдар дваццаць тысяч каштуе. — Ён паказаў на свой швэдар, насамрэч набыты на рэчавым рынку за шэсцьсот рублёў.
Дзядзька з бакавога месца ажно падскочыў. Відаць, пытаньні класавай няроўнасьці яго хвалявалі ня менш за пытаньні арыентацыі.

— Раскралі краіну! — гучна ўскрыкнуў ён. — Ды ты ведаеш, што я ўсё жыцьцё на заводзе адпрацаваў! А атрымліваю ведаеш колькі! Пятнаццаць тысяч! Пятнаццаць! Але я шчыра жыву! На свае! Заробленыя! Я бы памёр лепш, чым дупу падставіў, ты, шчанюк, і дупу сваю, і Расею прадаў за швэдар!

— Завуць-та цябе як? — спытала цётка.

— Эдуард, — горда адказаў Вася.

— Ыыы, і імя підарскае нейкае! — ацаніў дзядзька. Адкуль вы бярэцеся такія? Ну да зразумелая рэч, дзярждэп папрацаваў.

— На Калыму іх усіх, лес валіць, — уставіў дзед з суседняга купэ.

— А што вы на хлопчыка-та накінуліся, — заступілася за Васю-Эдуарда жанчына з паліцы над ім. Ён жа не вінаваты, што такім нарадзіўся. Я чытала, яны зь дзяцінства такія.

— Ды не дзяцінства! — зноў улез мужык. Ім НАТО грошай дало, вось яны і памянялі арыентацыю, каб радзіме нашкодзіць. Не бы, як нармальны чалавек, бабу знайсьці, дзяцей нараджаць, працаваць сумленна. А ён па Эўропах разьязджае, ды зь іншым педзікам ў д... дзяўбіцца. Гадзёныш!

— Ці ня сорамна вам на хлопчыка так лаяцца? Што ён вам дрэннага зрабіў? Едзе сабе ціха, маўчыць. Між іншым, сярод геяў шмат вядомых мастакоў, музыкаў. Чайкоўскі вунь такім быў. Талерантнасьць трэба ў сабе разьвіваць — працягнула жанчына зь верхняй паліцы.

— Ведаем-ведаем гэтую талерантнасьць! Патрэбныя нам гэткія мастачкі! Інтэлігенцыя вашывая. Мужык павінен або работаць сумленна, або з аўтаматам у руках… Ёсьць такая прафэсыія — радзіму абараняць. Каб... подзьвіг… дзяды ваявалі, кроў пралівалі.... каб сумленна працавалі, дзяцей нараджалі. А гэтыя фашысты, я бачыў, якія там майстэрствы. Р-р-распуста, бездухоўнасьць, здраднікі.

Вася ўжо доўга маўчаў, а гарачая дыскусія, у якую апынуліся ўцягнутыя амаль усе пасажыры побач зь ім, і ня думала заціхаць. Асабліва шалеў дзядзька з бакавой паліцы, які згадаў ужо і Амэрыку, і Гарбачова зь Ельцыным, і алігархаў, і украінскіх бандэраўцаў, і ўсе іншыя цёмныя сілы прыроды.

Зірнуўшы на гадзіннік, Вася раптам адзначыў, што да яго станцыі засталося ўсяго дзесяць хвілін. Ён узяў сваю сумку, і непрыкметна прасьлізнуў да выйсьця. Яму нават здалося, што яго ніхто не заўважыў. Цягнік ўстаў, правадніца ўзьняла падножку, і Вася хацеў ужо было выйсьці, як яго нехта крануў за плячо. Ён павярнуўся. За ім стаяў нейкі сьціплы, але з густам апрануты мужык з гладка паголеным тварам.

— Эдзік, — сказаў ён ціха, і паспрабаваў усунуць нейкую паперку — ты малайдзец. Не баішся. Вось мой сотавы. Як вернешся ў Маскву, патэлефануй. І на гэтых не глядзі, чаго зь дзікуноў узяць.

— Ды добра, - міралюбна сказаў Вася. — Дзякуй, браціш, ня трэба. І я ня Эдзік. Мяне Васем клічуць.

— Васем... Ну што ж, Васем так Васем, — разгублена прамовіў той, гледзячы неяк сумна.

Вася спусьціўся з вагону і пайшоў па рыжым ад іржавага рэйкавага пылу пэроне. Цягнік таксама крануўся. Вагон праплыў міма, і ў вакно ён убачыў дзядзьку з бакавой паліцы.

Той ажыўлена махаў рукамі, спрабуючы нешта камусьці давесьці, і нават не паглядзеў у вакно. Калі цягнік прапаў з вачэй, Вася ўсё яшчэ ішоў па пэроне. Настрой у яго быў добрым.

2012