Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Пераклады

Я ні разу не прафэсійны перакладчык, хаця са сваёй любоўю да лінґвістыкі вельмі нават мог бы ім стаць. Зрэшты, нічога не перашкаджае мне займацца гэтым для душы. На гэтай старонцы будзе сьпіс розных праектаў, якімі я займаўся на добраахвотнай аснове.

 

«Пікнік на ўзбоччы» А. і Б. Стругацкіх па-беларуску

Пераклад на беларускую мову аповесьці Аркадзія і Барыса Стругацкіх «Пікнік на ўзбоччы» (рас. «Пикник на обочине»).

Час: з 14.03.2017 па 17.07.2017

Мовы: з расейскай на беларускую

 

«Населены востраў» А. і Б. Стругацкіх па-беларуску

Пераклад на беларускую мову аповесьці Аркадзія і Барыса Стругацкіх «Населены востраў» (рас. «Обитаемый остров»).

Час: з 17.12.2016 па 10.03.2017
Мовы: з расейскай на беларускую

 

Trello українською

Trello — гэта такі досыць зручны сэрвіс для самаарґанізацыі і сумеснай працы. Са снежня 2015 па люты 2016 я актыўна ўдзельнічаў у стварэньні украінскамоўнага інтэрфэйсу.

Час: з 12.2015 па 02.2016
Мовы: з анґельскай на ўкраінскую

 

Artmoney па-беларуску

Неяк, будучы яшчэ студэнтатой, гуляў у Горький-17 і ня змог яго прайсці. Знаёмы параіў узломшчык гульняў Artmoney . З дапамогай гэтай праґрамкі я гульню прайшоў. Потым напісаў стваральніку ўзломшчыка Арцёму Міхайлаву і прапанаваў яму зрабіць беларускі інтэрфэйс. Ён пагадзіўся, даслаў мне моўны файл, які я пераклаў, а ён уключыў у рэліз. Потым я яшчэ нейкі час перакладаў новыя радкі. Цяпер там ужо нехта іншы беларускай вэрсіяй займаецца.

Час: 2003 год
Мовы: з расейскай на беларускую