Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Серпухаў з квадракоптэра

Маскоўская вобласьць, Расея, травень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

На выходных быў у сваякоў у Серпухаве. Думаў паздымаць зьверху, але надвор’е было зусім нялётнае — лівень, моцны вецер, халадэча, у выніку ўвесь час прасядзелі дома. На вуліцы трохі праясьнілася толькі пад вечар нядзелі, мы па-хуткаму сабраліся і зьездзілі на Саборную гару.

Падрыхтоўка да запуску

 

Паляцелі.

Саборная гара

Серпухаў з вышыні

 

Рака Нара, прыток Акі.

Рака Нара

Нара

 

Гістарычны помнік, закінутая ткацкая фабрыка «Новая Мыза», пабудаваная ў 1861 годзе прадпрымальнікам і прамыслоўцам Мікалаем Коншыным. Прадпрыемства было вельмі пасьпяховым, у прыватнасьці, пастаўляла тканіны для патрэб арміі падчас расейска-турэцкай вайны. У 1918 фабрыку адабралі камуністы, большая частка сям’і Коншыных была рэпрэсаваная, а фабрыка атрымала назву «Чырвоны Тэкстыльшчык». Канец наступіў у 2009 годзе, калі ЗАТ «Серпухаўскі тэкстыль» загінула ахвярай рэйдэрскага захопу. Хоць пазьней суд прызнаў права на прадпрыемства за старым уладальнікам, да гэтага часу яно было ўжо разрабавана і разбурана, і аднаўленьне вытворчасьці было немагчымым. Расея такая Расея.

Фабрыка «Новая Мыза»

 

Подпіс для спадарожнікавых карт.

Серпухаў

 

Усьпенская царква (1744 год).

Усьпенская царква

 

Цэнтар горада.

Цэнтар

 

Відэа.