Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Эўрапейская Вільня

Віленскі павет, Летува, сьнежань 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Гістарычная частка сталіцы Летувы вельмі прыгожая. Яна даволі вялікая (па мерках былога СССР) і добра добраўпарадкаваная — калі вы ня будзеце выходзіць за яе межы, вам можа здацца, што вы прыехалі ў заходнюю Эўропу. Разглядаючы гэтыя фатаґрафіі, трымайце ў галаве, што адлюстраваны на іх гістарычны цэнтар займае ня больш за 1/20 плошчы горада, і фармаваць па іх агульнае меркаваньне пра Летуву ці нават Вільню ня варта.

У самым цэнтры горада знаходзіцца Замкавая гара, на якой у 13 стагодзьдзі вялікі князь Гедымін пабудаваў драўляны замак. Сёньняшнія разваліны засталіся ад каменнага замка, збудаванага ў 1409 годзе ўнукам Гедыміна, вялікім князем Вітаўтам. Гедымінаву вежу ў сучасным выглядзе адбудаваў польскі архітэктар Ян Бароўскі ў 1930 годзе. Унутры знаходзіцца невялікі музэй (уваход —

Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(

), з даху можна паглядзець на горад.

Замкавая гара і вежа Гедыміна

 

Зьверху вежы я зьняў панараму (дакладней, дыяраму, з вуглом прыкладна 270°).


Fatal error: Uncaught Error: Call to undefined method Html::mikhed_panorama() in /homepages/21/d93730241/htdocs/ym/www/be/world/2015-12-Vilnius-European.html:13 Stack trace: #0 {main} thrown in /homepages/21/d93730241/htdocs/ym/www/be/world/2015-12-Vilnius-European.html on line 13