Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Новы Афон

Абхазія*, травень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

* Абхазія — часткова прызнаная дзяржава. Пераважная большасьць краінаў не прызнаюць ейнай незалежнасьці і лічаць яе часткай Грузіі. Грузія лічыць рэґіён часткай сваёй тэрыторыі, але дэ-факта не кантралюе. На гэтым сайце прыналежнасьць спрэчных тэрыторыяў адлюстроўваецца ў адпаведнасьці з фактычным станам спраў, незалежна ад палітычных перавагаў.

Новы Афон — звычайнае абхазскае сяло.

Новы Афон

 

Але папулярны ў турыстаў, бо тут разьмешчаны Сымона-Кананіцкі манастыр і Новаафонская пячора. Калі мы сюды прыехалі, быў жудасны лівень.

Новоафонскі манастыр

 

Да манастыру вядзе зьвілістая дарожка, уздоўж якой стаяць намёты гандляроў сувэнірамі і ежай. Нам пашанцавала — з-за надвор’я амаль ніхто не працаваў.

Намёты

 

Манастыр.

Манастыр

 

На падсьвечніках замест адтулін для сьвечак насыпаны пясок, куды яны ўтыкаюцца (як у старавераў).

Сьвечкі, уваткнутыя ў пясок

 

Дрэс-код.

Дрэс-код

 

Вялікія турыстычныя комплексы, пабудаваныя ў савецкі час, стандартна закінутыя.

Закінуты санаторый

 

Ня лепшая сытуацыя з гістарычнай архітэктурай.

Закінутыя дамы

 

Дэталі мінулага.

Таблічка

 

А новая архітэктура ня моцна ўразіла :)

Новы Афон

 

Трактар.

Ірактар

 

Абхазская мазаіка.

Мазаіка

 

Школа (рэдкі прыклад адрэстаўраванага старога будынка).

Школа

 

Цэнтр гораду.

Цэнтр Новага Афона

 

Зрэшты, у гарах усё заўсёды выглядае вельмі прыгожа.

Горы

 

Прыгатаваньне ежы ў адным з установаў.

Рэстарацыя

 

У Новаафонскай пячоры мне давялося пабываць 30 гадоў таму ў дзяцінстве, таму пра яе захаваліся нейкія вельмі смутныя ўспаміны. Але ў гэты раз мы туды не патрапілі, бо гэтага разу ў гэты дзень яна была зачыненая. Шчыра кажучы, я гэтаму нават узрадаваўся. Апошнім часам намінальныя славутасьці, на якія звычайна возяць турыстаў, зусім перасталі прыцягваць — тоны іхніх фотак можна паглядзець у інтэрнэце, а вось таго, што сапраўды цікава — звычайных паўсядзённых рэчаў — ніхто ніколі не паказвае.

Пячоры

 

Калі вы да пячораў прыехалі на сваёй машыне, трэба быць вельмі асьцярожным — вяртацца па той дарозе, па якой вы туды прыехалі, нельга, бо там аднабаковы рух, але знак лёгка не заўважыць. Сяргей яго не заўважыў, і наступствы не прымусілі сябе доўга чакаць.

Толькі мы зьехалі ўніз, як ззаду зьявілася міліцэйская машына з трыма мянтамі, і пачала адчайна сыгналіць, каб мы спынілася. Затым адтуль выскачыў мент, характэрны такі абхаз, і адразу пачаў гарлапаніць на Сяргея. «Да ты понял, што ты сэйчас сделаль, да?! Ты под знак проехаль! Там кірпіч вісіт, одностороннее двіженіе, да?! Да ты панімаеш, што ты эцім меня лічно оскорбіль?! Мама оскорбіль, семья оскорбіль, страна оскорбіль! [ён сапраўды выглядаў так, нібы Сяргей, прынамсі, забіў ўсю ягоную сям’ю і падпаліў хату] Сэйчас права отберём, машыну на штрафстоянку, потом нэ расплацішся! Пешком дамой пайдзёшь! Даже нэ знаю, что вообще можно сдэлат, чтобы я тэбя ЗА ТАКОЕ просціль!»

Прабачэньне абыйшлося ў апошнія

Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(

, што засталіся ў Сяргея. Мент тэатральна ўзяў грошы, з такім выглядам, нібы рабіў вымушаную ласку, якая яго вельмі абражала, і адпусьціў нас далей.