Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Піцунда

Абхазія*, травень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

* Абхазія — часткова прызнаная дзяржава. Пераважная большасьць краінаў не прызнаюць ейнай незалежнасьці і лічаць яе часткай Грузіі. Грузія лічыць рэґіён часткай сваёй тэрыторыі, але дэ-факта не кантралюе. На гэтым сайце прыналежнасьць спрэчных тэрыторыяў адлюстроўваецца ў адпаведнасьці з фактычным станам спраў, незалежна ад палітычных перавагаў.

Калі я быў у Абхазіі ў вельмі раньнім дзяцінстве, адной зь нямногіх рэчаў, што мне запамяталіся, сталі неверагодных формаў прыпынкі грамадзкага транспарту, аздобленыя мазайкай. Гэтая мясцовая асаблівасьць існуе й дагэтуль.

Абхазская мазайка

 

Галоўная і адзіная выдатнасьць Піцунды — сабор 10 стагодзьдзя. Уваход сюды каштуе

Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(

.

Сабор у Піцундзе

 

У саборы ёсьць арґан і рэґулярна праводзяцца канцэрты. Я ўжо пісаў, што вельмі люблю аргґн?

Арґан у піцундзкім саборы

 

Першыя людзі ў гэтых месцах пасяліліся яшчэ ў 4 стагодзьдзі да нашай эры, а сам горад заснавалі грэкі. Пітыунт быў часткай Панційскага царства, а ягоная назва паходзіць ад старажытнагрэцкага слова πιτυοῦς — «сасновы».

Гісторыя рэґіёну

 

Але вернемся да сучаснасьці. Зараз Піцунда — звычайны курортны пасёлак. Цэнтр выглядае вось так.

Цэнтр Піцунды

 

Абавязковы мэмарыял вайны 1992—1993 гадоў. Айчыннай, як яе тут называюць.

Мэмарыял вайны 1992—1993

 

Сам горад выглядае так.

Піцундв

 

Двары.

Двары ў Піцундзе

 

Да ўладкаваньня балконаў на Каўказе прынята падыходзіць капітальна. Хоць у параўнаньні з Баку або з Батумі гэта дзіцячыя свавольствы.

Балконы ў Піцундзе

 

Мясцовыя таксісты — проста квінтэсэнцыя тыпажу «каўказскі таксіст». Уявіце сталага вусатага мужыка ў кепцы на старой машыне, які цэлы дзень сядзіць, зьвесіўшы руку ў акно. Падыходжу:

— Сколько до трассы на Сухум доехать стоит?
— Садыс давай, паедэм.
— Мне просто цену узнать.
(вельмі раздражнёна) — Какой тэбэ цэну узнат?! Вот кагда рэшиш ехат, тагда и прихады! «Просто цэну узнат», дэлат ему нэчево!

Таксі

 

Частка кватэраў (звычайна на верхніх паверхах) у шматпавярхоўках закінутая.

Шматпавярхоўкі

 

Пры гэтым адзін гмах у цэнтры неяк вельмі інтэнсыўна адрэстаўраваны.

Адрэстаўраваны дом у Піцундзе

 

Як і ўсюды ў Абхазіі, тут шмат закінутых будынкаў. У гэтым, напрыклад, да вайны была грузінская школа. Пасьля выгнаньня грузін з Абхазіі вучыцца ў ёй няма каму.

Грузінская школа ў Піцундзе

 

А гэта — разваліны мясцовай ДЮСШ. Нагадала школу ў Прыпяці. З-за цёплага і вільготнага клімату гэтая руйнуецца значна хутчэй.

Разбураная ДЮСШ у Піцундзе

 

У прыватным сэктары таксама ёсьць кінутыя хаты. Раней у іх жылі грузінскія сем’і.

Закінутыя дамы

 

Што вас у Абхазіі абавязкова зьдзівіць, дык гэта аўтамабілі. На фоне агульнай разрухі чакаеш убачыць тут напаўразьбітыя пералатаныя калымагі, але не. Аўтамабілі ў Абхазіі цалкам нармалёвыя. Больш за тое, сустракаецца вельмі шмат дарагіх машын. Тлумачыцца гэта тым, што ў Абхазіі проста сьмешныя пошліны на ўвоз машынаў з-за мяжы — нават за найдаражэйшую іншамарку пошліна будзе ня болей за

Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(

(у Расеі яна можа скласьці некалькі сотняў тысяч). Некаторыя расейцы купляюць або размытняюць машыну ў Абхазіі, рэґіструюць там на мясцовую фірму або фізасобу, а затым ездзяць у Расеі па даверанасьці. За эканомію ім даводзіцца раз у 3 месяцы выяжджаць у Абхазію, плюс прадаць гэтую машыну яны змогуць толькі там. Папулярнасьць дарагіх іншамарак таксама тлумачыцца тым, што частка гэтых машын угнаныя, і цэны на іх нашмат ніжэйшыя (праўда, за межы Абхазіі такі аўтамабіль выехаць ня зможа).

Абхазскія аўтамабілі

 

Абхазскія нумары выглядаюць гэтак жа сама, як расейскія, толькі ў клетцы замест кода рэґіёну — абхазскі сьцяг і трохлітарны неафіцыйны код Абхазіі (афіцыйнага яна ня мае з-за непрызнанансьці).

Абхазскі нумар

 

Аналяґічна ня мае яна і свайго тэлефоннага коду. Раней выкарыстоўваўся грузінскі +995, у 2009 годзе Абхазія перайшла на расейскі +7. Ґеаґрафічны код усяго адзін, 840, сотавыя апэратары выкарыстоўваюць прэфікс 940. Гэтага цалкам хапае, паколькі ва ўсім рэґіёне жыве ўсяго каля 240 тысяч чалавек, гэта прыкладна як у двух маскоўскіх мікрараёнах. Працуе 2 сотавых апэратары. Нягледзячы на ​​агульны код краіны, уладальнікі расейскіх нумароў трапляюць у міжнародны роўмінґ. Калі вы едзеце на тыдзень—два, лепш аформіць мясцовую сімку.

Вежа

 

Абхазская мова, якая мае 3 галосных гукі і больш за 60 зычных, належыць да абхаза-адыгскае моўнай сям’і. Грузінскай яна ня роднасная, хоць да 1954 году выкарыстоўвала грузінскія літары. Пасьля выгнаньня грузінскага насельніцтва ў 1993 годзе яна стала мовай большасьці, але нягледзячы на гэта і на афіцыйны статус, ейнае становішча ацэньваецца як «уразьлівае». Насельніцтва рэспублікі паступова пераходзіць на расейскую. Сталыя людзі гавораць па-расейску з акцэнтам, і паміж сабой размаўляюць на абхазскай, дарослыя камунікуюць на абхазскай, а на расейскай гавораць ужо без акцэнту. А вось моладзь ужо гаворыць па-расейску і паміж сабой, некаторыя наогул не валодаюць абхазскай на належным узроўні. У практычным справаводзтве таксама выкарыстоўваецца расейская.

Абхазская мова

 

Калі надпісы на вулічных шыльдах звычайна дублююцца на абхазскай, то прыватныя аб’явы, як бачыце, пішуцца толькі на расейскай. Калі такія тэндэнцыі працягнуцца, то праз пару пакаленьняў абхазы сваю мову забудуць. Яе будуць выкладаць у школах, але свабодна валодаць ёй будзе некаторы адсотак энтузіястаў, асноўная ж частка насельніцтва яе будзе ведаць толькі на базавым узроўні, без магчымасьці на ёй камунікаваць (прыкладна так справа абстаіць з нацыянальнымі мовамі ў большасьці народаў Расеі).

Аб’явы

 

Пажарная станцыя. На варотах ляґатыпы абсалютна ідэнтычныя ляґатыпам МНС Расеі.

Пажарная частка

 

Рынак.

Рынак

 

Запраўка.

Запраўка

 

Як і ў Люксэмбурґу, у Абхазіі ставяць штучныя перашкоды для запаволеньня руху ў жылой зоне (жарт).

Разьдзяўбайства

 

На вуліцах гораду вы абавязкова ўбачыце вельмі шмат цёлак.

Кароўкі

 

І сабачак.

Сабачкі

 

Па просьбе Лілі зьездзілі на пляж.

Пляж у Піцундзе

 

Паелі хінкалі.

Пляж

 

Ліля.

Сцэна

 

Рыбак.

Рыбак

 

Потым яшчэ зьездзілі на гарачую серавадародную крыніцу, дзе можна купацца ў гарачай вадзе а потым вымазываться лячэбным брудам. Выкупацца я выкупаўся, а вось брудам не абмазаўся, але не таму што не хацеў, а таму што даведаўся пра яго толькі калі ўжо вылез і апрануўся. Затое пасьпеў прайсьціся вакол, сустрэў маляўнічы вадаспад і ўсякія разваліны. У Абхазіі да руінаў 20-гадовай і 2000-гадовай даўніны стаўленьне зусім аднолькавае.

Разваліны