Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Манрэаль

Правінцыя Квэбэк, Канада, травень 2008
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Манрэаль — эканамічная сталіца і самы буйны горад у канадзкай правінцыі Квэбэк, і найбуйнейшы горад заходняга паўшар’я, дзе француская культура зьяўляецца дамінуючай.

Горад быў заснаваны францускімі каляністамі яшчэ ў 1642 годзе, таму гістарычны цэнтар прымушае забыць, што ты знаходзішся на амэрыканскім кантынэнце.

Старая вуліца Манрэаля

 

Анґельскамоўная Канада амаль нічым не адрозьніваецца ад ЗША. Тут жа цябе не пакідае адчуваньне, што ты знаходзішся дзесьці ў Эўропе, якое толькі ўзмацняецца францускай прамовай вакол.

Старая вуліца

 

Тут можна здымаць Эўропу падобна таму, як у СССР у якасьці замежжа здымалі Рыґу або Талін. Толькі сачыць, каб у кадр не траплялі канадзкія знакі і нумары.

Старая вуліца

 

Нотр-Дам дэ Манрэаль.

Сабор Манрэальскае Маці Божай

 

На некаторых вуліцах нават брук захаваўся.

Манрэаль

 

Адна зь яго мянушак — амэрыканскі Парыж.

Амэрыканскі Парыж

 

І ўсё ж ткі мы не ў Эўропе.

Стары горад

 

Як я ўжо паўтараў, у новым сьвеце ніхто не затлумляецца з нагоды таго, што хмарачос на заднім плане псуе выгляд.

Замак

 

Па-за гістарычным цэнтрам гэта сучасны паўночнаамэрыканскі мэґаполіс, хоць і з шэрагам сваіх асаблівасьцяў.

Вуліца Манрэаля

Вуліца Манрэаля

Вуліца Манрэаля

Вуліца Манрэаля

 

У правінцыі Квэбэк пярэдні нумар на аўтамабілі неабавязковы, таму ўсе машыны езьдзяць безь іх.

Офісныя будынкі

 

Адбіткі на сьцяне сьведчаць аб дынамічнасьці горадабудаўніцтва. Спачатку быў адзін дом, потым другі, потым трэці, а потым стаянка.

Адбіткі дамоў

 

Стаянка. Заўсёды платная, таму заўсёды ёсьць месцы.

 

Поўная назва горада — Ville Marie de Montréal. Віль-Мары — назва форта, першага збудаваньня, заснаванага тут эўрапейцамі. А «Mont Réal» у перакладзе зь сярэднефранцускай значыць «каралеўская гара». На ёй разьбіты парк, зь якога адкрываецца прыгожы панарамны від (фатаґрафію можна пракруціць).

Панарама Манрэаля

 

Сымболем і горада, і правінцыі зьяўляецца флёр-дэ-ліс (на сьцягах). Акрамя гербаў, у Канадзе ва ўсяго таксама ёсьць ляґатып. Ляґатып Манрэаля бачны на чырвонай расьцяжцы справа ад сьцягоў.

Флёр-дэ-ліс

 

Адна з найбольш упадабаных славутасьцяў была сустрэтая выпадкова. Фантан «Ля Жют» (La Joute - рыцарскі турнір) раз на паўгадзіны пачынае дыміць, а потым загараецца.

La Joute

 

Ня менш выпадкова было атрыманае прывітаньне з Радзімы — экспартны варыянт ВАЗ-2109. У васьмідзесятыя гады «Лады» прадаваліся ў Канадзе і іншых краінах, кампэнсуючы нізкую якасьць нізкім коштам. Найбольш папулярнай мадэльлю была «Ніва». У дзевяностыя гады нізкабюджэтны сэґмэнт рынку сталі паступова займаць паўднёвакарэйскія вытворцы, канчаткова выцесьніўшы АўтаВАЗ ў 1998-м.

ВАЗ-2109 у Канадзе

Дзеля гэтага здымка я спыніўся ў неналежным месцы загружанай вуліцы, уключыўшы аварыйку, затым сьпешна выскачыў з фотаапаратам. Цяжка перадаць захапленьне расейца, які ўбачыў айчынны аўтамабіль або самалёт у якой-небудзь далёкай краіне.

Дарэчы, мая паездка адбывалася адразу пасьля таго, як зборная Канады прайграла зборнай Расеі ў Квэбэку. Аднак, гэта ніякім чынам не выяўлялася, ніхто не ўспамінаў пра хакей, нават даведаўшыся, што я з Расеі. Пры ўсёй папулярнасьці нейкага віду спорту, нацыянальнай ідэяй ён можа стаць толькі тады, калі сапраўднай нацыянальнай ідэі няма як такой.

хакеісты

 

Плошча Вікторыі.

Плошча Вікторыі

 

Побач зь ёй я напаткаў кафэ «Kremlin», аформленае ў сьцёбным «журавінавым» стылі — matroyshka-balalayka-vodka-communism-kgb-gorbachev. Але, улічваючы маю кансэрватыўнасьць у ежы, магчымасьць закусіць пловам і пяльменямі не магла не ўзрадаваць.

Kremlin

 

Вядомы манрэальсі ляндмарк — дом, падобны на сьметнік каробак, пабудаваны для сусьветнай выставы 1967 году.

Манрэальскі дом са «скрынак»

 

Пыласос для ўборкі вуліц нагадаў мікраскапічны муніцыпальны транспарт Эўропы. Ехаў ён так хутка, што я ледзь паспеў яго сфатаґрафаваць.

Пыласос

 

Конь-эма.

Эма-конь

 

Цікава, што тут амаль цалкам адсутнічаюць нэґры. Але затое маецца буйны кітайскі квартал.

Чайнатаун

 

На фатаґрафіі нельга перадаць мясцовае арыґінальнае рашэньне праблемы кіроўцаў, што «засынаюць» на скрыжаваньнях. Усім знаёмая сытуацыя, калі зялёнае сьвятло загарэлася, а першая машына не кранаецца, бо кіроўца адцягнуў увагу і не заўважае сыґналь. Тут, перш чым загарэцца, зялёнае сьвятло некалькі разоў міргае. Гэта добра прыкметна бакавым зрокам, таму кіроўца адразу заўважае, што можна ехаць, не чакаючы незадаволеных сыґналяў ззаду.

Зялёны міргае

 

Распаўсюджаныя сьветлафоры з дадатковай сэкцыяй для грамадзкага транспарту.

Сьветлафоры

 

Многія ведаюць, што ў Канадзе дзьве афіцыйныя мовы, але наўрад ці чулі, як ідзе там справа з нацыянальным пытаньнем. Сутнасьць жа ў тым, што існуе ўласна Канада (анґельскамоўная) і даволі адрозная ад яе франкамоўная правінцыя Квэбэк. У звычайнай Канадзе ніхто па-француску не гаворыць, а ўжываньне мовы абмяжоўваецца дробнымі подпісамі да таблічак; аж да 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя француская мова падвяргаўся дыскрымінацыі. Франкафоны недалюбліваюць анґламоўных, і небеспадстаўна асьцерагаюцца асыміляцыі (на здымку — помнік анґельскаму каралю Эдуарду VII).

Эдуард VII

 

Больш за палову жыхароў правінцыі сымпатызуюць ідэі яе асаблівага статусу або незалежнасьці.

Квэбэк, Тыбэт, Косава

 

* Кампанія, ва ўсім сьвеце вядомая як KFC (Kentucky Fried Chicken), у Квэбэку называецца PFK (Poulet frit à la Kentucky).

Цікава, што нават назвы кампаній літаральна перакладаюцца на францускую мову*, чаго ў сьвеце звычайна ня робіцца.

Poulet frit à la Kentucky

 

Шыльды з аб’явамі цалкам капіююць стандартны амэрыканскі дызайн, але таксама перакладзеныя.

Аб'явы аб продажы

 

Акрамя анґельцаў і французаў, трэцяй асноўнай ґрупай канадцаў зьяўляюцца карэнныя народы Амерыкі. Як звычайна бывае зь першабытнікамі, яны дэ-факта знаходзяцца на некалькі другаґатунковым становішчы (справядлівасьці дзеля заўважу, што мужык на фатаґрафіі хутчэй паўднёваамэрыканскі індзеец, чым канадзкі).

Індзеец

 

Стопу тут няма, затое ёсьць arrêt. Правілы адносна прыпынку на скрыжаваньні тут такія ж простыя, як у ЗША. Ёсьць знак — спыніся, няма знака — прыпынку не патрабуецца. Калі знак вісіць больш чым з аднаго боку, права на праезд мае той, хто пад’ехаў раней. Канадзкая асаблівасьць — таблічка, якая ўказвае канфіґурацыю стопаў на дадзеным скрыжаваньні.

Arrêt

 

Канадзкія знакі навогул цікавыя. Напрыклад, знакі, што прадпісваюць, выглядаюць гэтаксама як забараняючыя, але без закрэсьліваньня і зь зялёнай рамкай. Для прыкладу, «рух прама і направа». Зьвернем таксама ўвагу, што час паказваецца ў 24-гадзінным цыкле.

Паварот направа і прама

 

Стандартаў, што ґрупуюць знакі па форме і колеры тут яшчэ менш, чым у ЗША. Яны могуць быць якой заўгодна формы і якога заўгодна колеру.

разнастайнасьць знакаў

 

Інфармацыю прынята даносіць да ўвагі знакамі, падобнымі на дарожныя. Падобная тэндэнцыя сустракаецца ўсюды, дзе ў адваротным выпадку давялося б дубляваць надпіс на некалькіх мовах (гл. Рым).

Разнастайнасьць знакаў

 

Справа скейтбардыстам забараняюць катацца па тратуары. Зьлева — канадзкі дарожны рэбус, сэнс якога ды мяне дайшоў не адразу. А пазначае ён, што прыпынак забаронены — там перакрэсьлены васьміграньнік «стоп».

Скейт

 

Аналяґічна, «P» — стаянка.

Стаянка

 

А перакрэсьленай «P» — стаянка забароненая.

Знакі забароны стаянкі і паркоўкі

 

Каля гідрантаў заўсёды стаяць знакі, якія паказваюць на тое, што пад імі гідранты, прычым з захаваньнем колеру. Паказальнікі патрэбныя для таго, каб гідранты можна было знайсьці пасьля моцнага сьнегападу.

Гідранты са знакам

 

Звычайныя гідранты заўсёды двухколерныя.

Гідрант

 

Двайны кран на сьцяне пазначаецца знакам з дзьвюма вішнямі і словам «siamoise».

Сіямскія краны

 

Знакі даволі дэталёва прамалёўваюцца. Напрыклад, у самалёта акуратна намаляваныя ўсе чатыры рухавікі, а сам ён заўсёды павернуты туды, дзе знаходзіцца аэрапорт. Знак з чалавечкам, які стаіць на ровары, забараняе праезд раварыстаў і праход пешаходаў.

Знак аэрапорта

 

Пешаходны пераход і дзьвюхмоўны стоп у раёне порта.

Дзьвюхмоўны стоп

 

Манрэальскія таксафоны.

Таксафоны

 

Звычайна я не гуляю па вечарох, каб сысьці спаць крыху раней, і аптымальна выкарыстоўваць сьветлую частку сутак. Але тут я зрабіў выключэньне. Вячэрнія гуляньні звычайна адбываюцца ў старым горадзе і па набярэжнай.

Набярэжная

 

Увечары тут вельмі прыгожа. Падчас шпацыру я нават прымудрыўся зарабіць 20 канадзкіх даляраў — нейкі мужык, уладальнік і кіроўца лімузіна, папрасіў мяне зрабіць некалькі здымкаў яго машыны зь ім на фоне, для яго сайта. Я пагадзіўся, у той жа вечар пераслаў яму здымкі па электроннай пошце. Праз год ён напісаў мне, ці ня ведаю я якіх-небудзь самотных расейскіх жанчын, якія жадаюць пазнаёміцца з прыстойным канадцам ва ўзросьце 50 гадоў.

Ноч

 

Рамантыка, чо. Клясна, напэўна, быць на іх месцы.

Закаханыя

 

Начны горад мне да таго спадабаўся, што я вырашыў паўторна зьездзіць у парк і зрабіць начны здымак.

Манрэаль ноччу

 

Знаходжаньне ў Манрэалі было азмрочана тым, што на другі дзень зарадзіў дождж, які больш не спыняўся. Будучы засьпетым зьнянацку, я быў вымушаны зайсьці ў нейкі гандлёвы цэнтар і купіць вельмі дарагі парасон. Парасон, аднак, апынуўся вельмі добрым і якасным, і цяпер я ваджу яго ва ўсе вандроўкі.

Дождж