Серпухаў
Маскоўская вобласьць, Расея, жнівень 2012
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
У фільме «Кісларод» Серпухаў паказаны нейкай жудаснай правінцыяй з бандытамі і гопнікамі, гэткім антыподам сталіцы. Запэўніваю вас, гэта зусім не адпавядае рэчаіснасьці. Гэта сымпатычны горад у Падмаскоўі, можа трохі запушчаны, але ніяк не эталон стэрэатыпнага «жудаснага Замкадзьдзя, дзе жыцьця няма». Ён даволі невялікі, таму за дзень я пешшу абышоў яго цалкам (дарэчы, пешы шпацыр — лепшы спосаб зарыентавацца дзесьці, пад вечар я ўжо цалкам склаў у галаве яго плян, і ведаў, дзе што знаходзіцца).
Самай прыгожай часткай зьяўляецца гістарычны цэнтар, які складаецца са старых асабнякоў і невысокіх дамоў. У XVII і XIX стагодзьдзях гэты горад быў важным прамысловым і купецкім цэнтрам Расіі.

Многім будынкам па 200—300 гадоў.

Нажаль, стан гістарычнага цэнтра ня самы добры — тратуары часта разьбітыя, многія дамы абшарпаныя, а безґустоўная рэклама аблеплівае усё, як паліпы.

Прыпынак і вельмі прыгожы будынак, на які цяжка глядзець, пакуль з яго не абдзяруць усё гэтае сьмецьце.

Хараство проста.


Гасьціны двор — будынак у гістарычным цэнтры. Мала хто ведае, што выраз «гасьціны двор» ў перакладзе на сучасную мову пазначае ня месца, дзе прымаюць гасцей, а гандлёвы цэнтар з аптовым складам. «Гасьцямі» на Русі называлі буйных купцоў, звычайна іншагародніх або замежных, а Гасьціным дваром — месца, дзе яны складавалі свае тавары і вялі гандаль.

Рэшткі былой раскошы.

Ўезд у двор.

У горадзе вельмі шмат старажытных цэркваў, але ня менш за палову стаяць закінутымі.



Самае вядомы ландмарк — Саборная гара, таксама называемая Крамлёўскім пагоркам. Раней на ёй стаяла крэпасьць (Серпухаўскі крэмль), але ў трыццатыя гады яго разбурылі, пусьціўшы камяні на будаўніцтва маскоўскага мэтро. Ад крамля застаўся фраґмэнт сьцяны і цэрквы.

Захаваная частка сьцяны

Въ печали великой нахожусь я, братія и сѣстры, о судьбахъ державы нашей задумавшися, за кои зѣло тяжко душѣ моей.

Сьцены засталіся ў Высоцкага манастыра, які цяпер рэстаўруюць, і таму ён выглядае вельмі акуратна.


Вельмі шмат старых драўляных дамоў, упрыгожаных разьбой.

Як раней стараліся — выразалі ставенки, акенцы драўляныя, ідзеш і любуешся.

Але для рускага чалавека гісторыя — пусты гук. Лепш паставіць шклопакет, цяплей жа. Ці сайдынґ амэрыканскі — фарбаваць ня трэба. Ікеізацыя.

Зьлева — старое акно з цудоўным разьбяным сандрыкам. Справа — два ўнылых квадратных шклопакета. Усе дэкаратыўныя элемэнты абадраныя.

Ці вось, «адгадайце краіну па фатаґрафіі». Як мы ведаем, што гэта Расія? Проста. Бо ўсе ведаюць, што ў іншых краінах чалавек заўсёды клапоціцца ня толькі пра сваё жыльлё, але і пра свае пад’ездз, вуліцу і горад. А ў Расіі — галоўнае плот трохметровы ўзьвесьці. Пры гэтым там, за плотам, можа космас быць, японскі сад камянёў. А за плотам — не мая адказнасьць. Хай там усё травой зарасло, тратуара няма, ды хоць гноем абкладзена — не мая справа. Або ўзяць кватэру. Зафігачыць «эўрарамонт» на мільён рублёў — калі ласка. А тое, што на лесьвічнай пляцоўцы насцана, сьцены матамі пакрытыя, і сьвятла няма — гэта хай ЖЭК разьбіраецца. Вось тамусьці ў Эўропе добра, і ў Амэрыцы добра, а ў Расіі — не.

Добра, адцягнуўся. Дом з гадзіньнікам.

Ляжачы паліцыянт.

Езьдзячыя паліцыянты.

Прыгожыя дамы.



Звычайныя дамы.



Галоўная вуліца — прашпэкт Варашылава. Серпухаўчане клічуць яе Брадвеем.

Воданапорная вежа.

Цэнтр горада. Падставы ліхтарных слупоў выфарбаваныя ў дыяганальныя жоўта-чорныя палосы.

? !!!

Сымэтрыя.

Іх мост цяпер паўгады і далей назаўжды (чамусьці здаецца, што гэта аддалена сугучна з фразай з адной песьні Спліна).

Змаганьне народа зь півам. Ахтырскі піваварны завод негодуе (цікава, яны спэцыяльна ўзялі ўкраінскі брэнд, каб свае не засудзілі?).

Змаганьне піва з народам.

Мультыкультурызм.

У горадзе ёсьць прадпрыемствы, якія вырабляюць абаронную прадукцыю. Яшчэ тут ёсьць завод СеАЗ, на якім выпускаліся спачатку інвалідныя мотакаляскі (напрыклад, З-ЗА, якую можна ўбачыць у фільме «Каўказская палоньніца», ці З-3Д, якую народжаныя ў 80-х яшчэ памятаюць, а народжаныя пазьней — ужо не), а затым — аўтамабілі «Ака». Названыя яны так былі за тое, што аднайменная рака працякае якраз побач.

Два віды сустрэтых ў горадзе ўрнаў. Бабуля з каляскай, убачыўшы мой фотаапарат, спытала, зь якой я ґазэты. Пачуўшы, што я проста аматар паезьдзіць па Расіі, яна выказалася ўхвальна, панаракаўшы, што «вось едуць усё ў Турцыю, а сваёй краіны паглядзець ня хочуць».

Калёнка.

Таксафоны — жоўтага колеру.

Пошта.

Паштовая скрыня раптам перадае прывітаньне сваім італьянскім братам з Чынквэ-Тэрэ і Вэнэцыі.

Прывакзальная плошча.

Пажарная частка.

Большасьць гараджан езьдзяць на працу ў Маскву, да якой 90 кілямэтраў. Бо ў Расіі, калі офіс не знаходзіцца ў межах МКАД (а лепш — Садовага кольца), то плаціць у ім можна ў 5 разоў менш. І тут нічога не дапаможа.

Таму што дапамагчы можа хіба што Багародзіца.

Такія справы.

P.S.: Оля + Миша, привет!