Шарбойц і Балтыйскае мора
Шлезьвіґ-Гальштайн, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
У Любэку мне падумалася, што нельга пабываць у двух кроках ад Балтыйскага мора і нават не паглядзець на яго. Выбраўшы на навіґатары першы што трапіўся гарадок на беразе, я адправіўся ў шлях, праз паўгадзіны апынуўшыся на нейкім маленькім курорце, пра які ніколі не чуў, і наўрад ці яшчэ калі-небудзь пачую.

Называўся ён Шарбойц. Назва зноў-такі славянская, паходзіць ад слоў «скора» і «быць» (Skorobyc). Падчас вайны недалёка адсюль брытанскімі бамбардзіроўшчыкамі былі патопленыя караблі «Кап Аркона» і «Дойчлянд», у выніку чаго загінула каля 7 000 чалавек (у асноўным, вязьні канцлаґераў, якіх перавозілі караблі). Падчас і пасьля вайны тут жылі ўцекачы з Усходняй Прусіі, якія ратаваліся ад Чырвонай арміі.

Уражвае парадак і цывілізаванасьць. Ніякага сьмецьця, ніякіх кафэ-шайтанаў, ніякага самабуду, як бывае на курортах у краінах, якія разьвіваюцца.


Большасьць дамоў, напэўна, летнія. Цікавая форма ліхтара.

На знаках, якія забараняюць стаянку і прыпынак, малююць дробную стрэлку, якая ўдакладняе, куды распаўсюджваецца дзеяньне знака.
На асфальце малююць абмежаваньне хуткасьці, але без уліку скажэньня, з-за чаго гэты малюнак дрэнна відаць.

Памыйніца сумешчаная са скрынямі для старого адзеньня.

У цэнтры разьмешчаныя гасьцініцы. На вуліцы было халодна і пахмурна. Улетку тут, напэўна, ходзяць перапампаваныя прыгажунчыкі-сэрфэры і іх дзяўчыны ў бікіні... Ой, я ж ужо дзесьці выкарыстаў гэтую фразу.

Прамэнад уздоўж мора і парк.

А вось і Балтыйскае мора (немцы называюць яго «Ўсходнім возерам» — Ostsee). Такое, якім я прывык яго бачыць — халоднае, пахмурнае. Я не люблю цёплых мораў і пальмаў, а вось шэрае неба, цёмная вада і пранізьлівы вецер заўсёды закранаюць душэўныя струны. Люблю ў адзіноце хадзіць па пустым беразе халоднага мора.

Дзіцячая пляцоўка на пляжы.

Душ забыліся выключыць.

Як называецца гэты від спорту? Віндсёрфінґ?

Пляж. Сярэдзіна верасьня, але купальны сезон ужо зачынены. Гэта Балтыка.

