Франкфурт-на-Майне
Гэсэн, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Пра гэты горад я ўжо пісаў у мінулым годзе, таму асабліва паўтарацца ня буду. Як-небудзь прыеду сюды надаўжэй, тут добра. І так, не пытайцеся, якім чынам Франкфурт упісаўся ў мой маршрут, і як я дабіраўся сюды на працягу пяці гадзін, ноччу і ў жудасную непагадзь.
Іра й Дзіма, вялікі дзякуй вам за гасьціннасьць, і прабачце, што ўсё неяк скамечана атрымалася, і нават не пасядзелі нармальна.
У горадзе паглядзеў, як адбываецца аднаўленьне гістарычнага квартала ў рамках Дом-Ромэр-праекту. Нагадаю, некалькі гадоў таму было вырашана разабраць будынак Тэхнічнае ратушы (ґіґанцкі офісны цэнтвр, пабудаваны ў сямідзесятых, што займаў палову квартала) і замест яго ўзнавіць гістарычную пляніроўку вуліц і забудаваць дамамі, частка зь якіх будзе рэплікамі разбураных падчас вайны, а частка — блізкімі ў архітэктурным пляне.
Гэта вельмі добра і правільна — усякім палацам зьездаў і палацам рэспублікі ня месца ў гістарычных цэнтрах.
Абрысы ўжо добра адрозьніваюцца.
Да зносу будынак Тэхнічнай ратушы выглядаў так (аўтар фота: карыстальнік Вікіпедыі Dontworry).
А вось так выглядацьме гэты раён пасьля завяршэньня будаўніцтва (3D-візуалізацыя з афіцыйнага сайта Dom-Römer-Projektes).
Некаторыя будынкі будуць адноўлены ў больш сучасным стылі, які архітэктурна рыфмуецца з гістарычнай забудовай (3D-візуалізацыя з афіцыйнага сайта Dom-Römer-Projektes).
Будынак, намаляваны ў левай частцы папярэдняй візуалізацыі, цяпер выглядае так.
На плошчы Ромэр створаная мастацкая інсталяцыя, прысьвечаная 25-й гадавіне нямецкага аб’яднаньня, якая сьвяткуецца 3 кастрычніка. Інсталяцыя адлюстроўвае ўсходненямецкіх сьветлафорных чалавечкаў.
Сярод натоўпу зялёных ёсьць некалькі чорных, адзін жоўты, і адзін чырвоны гном.
Вялікая фіґура каля царквы сьвятога Паўла.
У сярэдзіне 19 стагодзьдзя ў гэтай царкве зьбіралася Франкфурцкая асамблея, першы ў гісторыі Нямеччыны абіраемы орґан улады, якому належыць ідэя выкарыстаньня чорна-чырвона-жоўтага (гэта значыць сучаснага) сьцяга для аб’яднанай нямецкай дзяржавы, пабудаванай на дэмакратычных прынцыпах.
На вуліцах праходзіць маратон.
На беразе Майна стаяць ґіґанцкія кантэйнэры для перапрацоўваемых адходаў.
Лаўкі.
Унутры Франкфурцкага сабора прыгожа.
Перад трамвайнымі шляхамі вісіць знак «пераезд без шляґбаўма».
Птушка-міні-фантан (частка помніка паэту Фрыдрыху Штольцэ).
Адзін з чатырох варыянтаў карціны Іагана Фюсьлі «Начны кашмар», 1791.
Акно.
Пераход.
Хмарачосы.
Ліхтар.
Статуя.
Ваколіцы.
Дача.
* * *
Пасьля Франкфурта была яшчэ адна начная паездка, начоўка ў невялікай вёсачцы, а раніцай я даехаў да Бэрліна, здаў Фольксваґен, забыўшы ў ім навіґатар (забываць нешта ў арандаваных машынах — мая другая праблема, пасьля заўсёды дажджлівага надвор’я), сеў на самалёт і паляцеў у Маскву. Гэтае падарожжа атрымалася самым доўгім па прабегу — агульным чынам я наезьдзіў каля 3 000 кілямэтраў (зрэшты, збольшага ў гэтым вінаватае ня самае аптымальнае плянаваньне маршруту). Вось і ўсё.
Die nächtlichen Autobahnen und die kleinen Dörfer mit unaussprechlichen Namen in den Ecken des GPS-Bildschirmes waren nun zu Ende. Und obwohl es möglich ist, wieder her zu kommen, es wird nie möglich sein, zu diesen Tagen zurückkehren. Der Wert der Erinnerungen wird nur im Laufe der Zeit deutlich sein, aber ich weiß schon heute, dass dieser Zeitraum wird einer der wichtigsten sein...
Tut mir sehr leid, dass die Himmelslaterne flog nicht. Vielleicht eines Tages, im nächsten Leben... Es sieht aus, dass ich träume zu viel. Oder materialisieren sich dennoch die Gedanken, wenn du wirklich etwas willst? Wer weiß...