Тршэбеніцэ
Усьцецкі край, Чэхія, жнівень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Віды тут на дзіва прыгожыя — у цэлым пагорыстасьць рэльефу памяркоўная, але над ёй усюды ўзвышаюцца вострыя вяршыні канічнай формы.
Дзе-нідзе на гэтых вяршынях праступаюць скалы.

На найвышэйшых горах часта віднеюцца замкі — дзе іх яшчэ будаваць, як не на вяршынях.

Каля гары Кошцял, на якой таксама ёсьць руіны замка, знаходзіцца абранае наўздагад мястэчка Тршэбеніцэ, у мінулым Трэбніц.

Гарадок неверагодна сымпатычны. Гэта вам ня Мост.

Хоць домікі не настолькі вылізаныя, як бывае ў Нямеччыне, іх стан па мерках Усходняй Эўропы проста ідэальны.

Калісьці тут жылі немцы, але чэхі даглядаюць за спадчынай годна.
Хоць бываюць выключэньні.

Часам славянства праступае.
Царква.

Вуглавыя вежкі як у Юрмале.
Фон для Інстаґрама.

Старадаўнія таблічкі. Не магу разабраць — гэта нямецкая або чэская?

Чэская братэрская магіла. Пазьней побач дададзены камень ахвярам Галякосту.

Панадворак.

Бакавая вуліца.

Нейкі грузавы матаролер, падобны на самаробку.

У паштовых скрынь унізе часта прыладжаная спэцыяльная трубка, куды кладуць пошту, якая ў скрыню не залазіць.

Часта сустракаецца налепка з просьбай не падсоўваць ў скрыню рэклямныя матэрыялы, але папяровыя спамэры яе ігнаруюць.
Мясцовыя сьметніцы прызначаны для мацаваньня на слупку, але мацуюцца на кароткую абрэзаную мэталічную трубу.
Знак забароны праезду, падзелены на некалькі сэктараў, у кожным зь якіх намаляваны тып транспартных сродкаў, на які ён распаўсюджваецца. Сустракаецца ў Прыбалтыцы і Ўсходняй Эўропе.

Знак аўтобуснага прыпынку, раптоўна, круглы.

Гучнагаварыцелі.

Чэскія паказальнікі гідрантаў робяцца ў выглядзе афарбаваных мэталічных рамак, куды ўстаўляюцца ўкладышы з выбітымі лічбамі. Фарба з часам аблазіць. Ня так акуратна, як у Нямеччыне, але больш практычна, чым у былым СССР, дзе іх проста малююць фарбай.
На складаных выездах ставіцца выпуклае люстра.

Сабака-кот.

Працягваем шлях праз багемскія краявіды.
Пасьля выезду на хуткасную дальніцу да Прагі рукой падаць.

Вунь ужо і яна.








