Ліепая з вышыні
Курзэмэ, Латвія, лістапад 2017
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
У гэтым пасьце будзе невялікая падборка фатаґрафій Ліепаі з паветра. З-за моцнага ветру і праблемы з трасянінай камеры пры халодных тэмпэратурах многія зь іх не атрымаліся, выкладываю тое, што ўдалося зрабіць больш-менш неразмытым.

Цэнтральная вуліца, як і ў Елґаве, называецца Вялікай (Liela iela), і таксама ў савецкі час насіла імя Леніна.

Цэнтр Ліепаі.

Tirdzniecības kanāls («Гандлёвы канал») злучае Балтыйскае мора і Ліепайскае возера. Мост і паўночная частка горада. Ззаду бачны порт.

У цэнтры фатаграфіі можна разглядзець дробныя будынкі з чырвонымі дахамі — гэта гістарычная частка.

Уздоўж пляжу цягнецца паркавая зона.

Паўднёвая частка гораду.
З усходняга боку знаходзіцца Ліепайскае возера. Возера вялікае па плошчы, але плыткае.
* * *

Каталіцкі сабор сьвятога Язэпа (нэараманскага стылю, 1911).

Лютэранскі сабор сьвятой Тройцы (барока), пабудаваны ў 1742_1758 гадах, рэканструяваны ў 1865—1866.

У пяці хвілінах хады ад яго знаходзіцца праваслаўная царква з такой жа назвай, 1867—1868.

Лютэранская царква сьвятой Ганны каля гарадзкога рынку.

Ва ўсіх гэтых саборах (акрамя праваслаўнага, вядома) ёсьць арганы.

Савецкія пяціпавярхоўкі.

Сім-сіці.


