Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Пасёлак Акцябрскі

Усьцьянскі район, Архангельская вобласьць, Расея, студзень 2007
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Гл. таксама:
Шангалы ў 2007 годзе
Усьцьяны ў 2015 годзе

Пасёлак Акцябрскі — райцэнтр Усьцьянскага раёна Архангельскай вобласьці. Цікава, што населенага пункта пад назвай «Усьцьяны» нідзе ў Расеі не існуе, а тапонім «Акцябрскі» («Кастрычніцкі») сустракаецца на мапе краіны каля 170 разоў. Статус райцэнтра перайшоў да гэтага ПГТ ад Шангал ў семідзесятых гадох мінулага стагодзьдзя. Акцябрскі як паселішча ўзьнікнуў ужо ў савецкі час на месцы лесапільнае базы. Таму, у адрозненьне ад Шангал, ён не ўяўляе сабой нічога цікавага - звычайны тыповы правінцыйны райцэнтр, у цэнтры якога разьмешчаны тыповы ДК з тыповым Ільлічом.

 

Насупраць ДК маецца, чаго ўжо тут хаваць, таксама тыповы помнік Героям вайны.

 

А паміж імі знаходзяцца базар, унівэрмаґ і месца, дзе разварочваюцца аўтобусы.

 

Пры руху ад цэнтра нас атачае звыклы пейзаж мястэчка з насельніцтвам дзесяць тысяч. Драўляныя дамы «першапасяленцаў».

 

І каменныя дамы ўзору шасьцідзясятых гадоў. Можа быць і навей, у панэльным доме быў бы дубак.

 

Тыповы дзіцячы садок. Дарэчы, укапаныя на палову аўтамабільныя покрыўкі - ноў-хаў нашых савецкіх, а затым і расейскіх выхаваўчых і адукацыйных устаноў. Ва ўмовах сацыялістычнай эканомікі яны былі практычнай альтэрнатывай і спартовым снарадам, і дэкаратыўным элемэнтам. У дзіцячых садках іх заўсёды размалёўвалі ў розныя колеры.

 

А ў школах - ужо, зразумела, не.

 

І, нарэшце, апошняя ўбачаная мной дастапрыкметнасьць Акцябрскага - мясцовая лазьня, чырвона-белы будынак справа.

 

Такія справы.