Костылева
Усьцьянскі раён, Архангельская вобласьць, Расея, люты 2008
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Костылева — раённая чыгуначная станцыя. Плякат памыляецца: ані ЭР2, ані якіх-небудзь іншых электравозаў тут зроду не было.
Затое тут ёсьць вакзал — будынак быў пабудаваны пару гадоў таму і з таго часу радуе ўсіх, хто зьяжджае. Раней замест яго быў проста хлеў.
Унутры вакзала настальґічнае прывітаньне зь мінулага перадаюць камеры захоўваньня. Зь дзірачкай для манэт і таблічкай з надпісам «15 к.». А за такую, як на аб'яве, пісьменнасьць, раней бы проста звольнілі.
Зь іншага боку віднелася цікавая старая воданапорная вежа, але падысьці бліжэй у мяне не было часу.
У астатнім Костылева было звычайным расейскім сялом.
Вельск
У Вельску я спадзяюся пабываць у будучыні. Прынамсі, вакзал там выглядае нічога так.