Вельск
Архангельская вобласьць, Расея, студзень 2011
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Напачатку 2011 году гарадок, міма якога я езьдзіў даволі часта, але ніколі ня бачыў, паўстаў перад мной ва ўсёй сваёй зімовай красе. Вельск — цэнтар раёна, які знаходзіцца на захад ад мае гістарычнае радзімы па матчынай лініі (Усьцьянскага раёна), і нават прэтэндаваў на званьне сталіцы поўдню Архангельскай вобласьці, якое сёньня належыць Котласу.
Вельск адразу кідаецца ў вочы паўсюднымі жоўтымі таблічкамі, якія інфармуюць аб заляганьні кабэля.
Вельскія слупы кідаюцца ў вочы вялікай колькасьцю ашэсткаў.
Засьнежаны Вельскі Ільіч кідаецца ў вочы тым, што паказвае ня ў сьветлую будучыню, а кудысьці пад ногі.
Вельск цэнтральны.
Вельск ускраінны.
Сучасныя асабнякі на поўначы будуюць ня з цэґлы, а з дрэва — у мясцовых умовах гэта ня толькі больш выгодна (лесу шмат), але й больш практычна (дрэва лепш захоўвае цяпло).
Вельск сталінскі.
Вельск рускі.
Вельск эўрапейскі.
Вельск элітны і хрушчоўскі.
Вельск гандлёвы.
Вельскія знак і прыпынак.
Вельская рэкляма.
У Вельску знаходзіцца студыя фатоґрафа Барыса Ўласава, якая зьяўляецца адначасова выставай работ мясцовых мастакоў і фатоґрафаў. Нажаль, пагаварыць зь ім доўга не ўдалося, аднак яго працы мне спадабаліся.
Вельск таксама.