Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Бостан

Штат Масачусэтс, ЗША, кастрычнік 2008
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Будучы заснаваным у 1630, гэты горад зьяўляецца адным з найстарэйшых заснаваных эўрапейцамі паселішчаў ў Новым сьвеце.

Бостан

 

Заснавалі яго анґельскія перасяленцы. Менавіта з засяленьня гэтага рэґіёну, названага пасьля Новай Анґельшчынай, пачалася калянізацыя Паўночнай Амэрыкі анґельцамі. Назва была запазычана ў аднаго з гарадкоў на ўсходзе Анґельшычны.

Бостан

 

Гэтымі перасяленцамі былі пурытане — прадстаўнікі рэліґійнае плыні, якія выступалі за скрайнюю строгасьць нораваў і радыкальную рэформу анґліканскай царквы для большага аддзяленьня яе ад пышных перажыткаў каталіцызму.

Цэрквы Бостана

 

Анґельскі ўрад не любіў пурытан за рэліґійны фанатызм, і прыймаў супраць іх рэпрэсыўныя меры, з-за чаго апошнія ўцяклі ў тады яшчэ незаселеную нікім, акрамя індзейцаў, Амерыку. Індзейцы рухацца не жадалі, але ў іх не пыталіся.

Бостан

 

Апынуўшыся самі сабе гаспадарамі, пурытане з радасьці зладзілі сабе вясёлае жыцьцё. Вясёлае, зразумела, у пераносным сэньсе — ніякіх табе забаваў ці сьвятаў — толькі маліцца, пасьціцца і слухаць радыё «Радонеж» працаваць. Усё астатняе лічылася грахом. Нават дзецям забаранялася гуляць, дазвалялася толькі вучыцца рамёствам. А тых, хто ад ґенэральнай лініі якась адыходзіў, жорстка каралі.

Масачусэцкі Капітолій

 

Адзін зь першых значных твораў амэрыканскай літаратуры, раман Н. Готорна «Пунсовая літара», распавядае пра дзяўчыну, якая за нараджэньне дачкі па-за шлюбам прыгаворваецца спачатку да стаяньня каля ганебнага слупа, а потым да пажыцьцёвага выгнаньня і ганьбы; да самай сьмерці яна была абавязаная насіць на грудзях чырвоную літару «A», якая пазначала «Adultery» (пералюб). Але гэта быў вельмі мяккі прысуд. Асабліва ж пурытане праславіліся сваім «паляваньнем на ведзьмаў», судовым працэсам канца XVII стагодзьдзя, калі два дзясяткі жанчын былі пакараныя, і яшчэ некалькі памерлі ў турмах.

Калі ня браць на разгляд асобныя праявы і стэрэатыпы, то ў цэлым сучасныя амэрыканцы больш рэліґійныя і кансэрватыўныя, чым жыхары іншых разьвітых краінаў. Магчыма, у гэтым факце ёсьць і некаторая заслуга пурытанства.

 

Па іроніі лёсу, сёньня Масачусэтс як раз зьяўляецца адным з самых лібэральных штатаў. У прыватнасьці, гэты ён стаў адной зь першых у сьвеце тэрытарыяльных адзінак, дзе былі дазволеныя аднаполыя шлюбы (у 2004 годзе).

 

Бостан — буйны горад, фінансавы і культурны цэнтар.

 

У першай палове 20 стагодзьдзя горад адчуваў эканамічны спад, састарэньне і падзеньне вытворчасьці, і адток насельніцтва. Але ў другой палове тэндэнцыя памянялася, пачалося разьвіцьцё высокатэхналяґічных галін і адукацыі.

Бостан

 

Паколькі тут знаходзіцца мноства добрых унівэрсытэтаў, у тым ліку Гарвард (найлепшы ў ЗША і адзін з найлепшых у сьвеце) і Масачусэцкі Інстытут Тэхналёґіі, сюды прыязджае вялікая колькасьць моладзі.

 

У сярэдзіне кастрычніка тут яшчэ досыць цёпла, але дрэвы ўжо жоўкнуць.

Бостанская восень

Бостанская восень


Уборка вуліц.

 

Масонская ложа не хавае сваёй прысутнасьці. Напэўна, варта трохі згадаць, хто навогул такія масоны. У нас пра іх ня ведаюць нічога акрамя стэрэатыпаў — быццам бы гэта нейкая таемная сэкта, ня тое габрэйская, ня тое шатанская, у складзе якой знаходзіцца ўвесь амэрыканскі істэблішмэнт, і якая стаіць за ўсімі сусьветнымі гадасьцямі і вядома ж марыць выншчыць праваслаўную Расеюшку. Насамрэч масоны — сусьветнае эзатэрычнае братэрства, асноўнымі мэтамі якога зьяўляюцца дабрачыннасьць, філянтрапізм, маральнае ўдасканаленьне і узаемадапамога. Па сутнасьці, гэта элітны мужчынскі клюб з рознымі містычнымі рытуаламі і пэўнай ступеньню кансьпірацыі, у які бяруць толькі правераных і зарэкамендаваўшых сябе людзей. Масонства паўстала як цэх (г.зн. рамеснае аб’яднаньне) муляроў (фр. maçon, англ. mason — муляр) у сярэднявечнай Эўропе. Слова «ложа» першапачаткова пазначала майстэрню (masons’ lodge — майстэрня муляроў). Муляры былі адзіным саслоўем, якое магло свабодна і без дазволу ўладаў перасоўвацца па краіне (што было неабходна ў сілу асаблівасьцяў прафэсіі). Пазьней у супольства сталі браць і іншых паважаных людзей, якія не зьяўляліся рамесьнікамі, і на працягу некалькіх стагодзьдзяў яно перарасло ў сусьветнае братэрства. Спольству характэрныя розныя містычныя рытуалы і таемныя знакі, па якіх яны адзін аднаго апазнаюць, ступені пасьвячэньня («ґрадусаў»), сымбалізм і зводы статутаў. Дыскусыі пра рэліґію (а таксама палітыку) у ложы забароненыя — масоны могуць датрымлівацца любых вераваньняў, статут толькі патрабуе, каб кандыдат верыў у «Вышэйшую Істоту», незалежна ад інтэрпрэтацыі гэтага. Уступіць туды можна толькі па рэкамэндацыі іншых членаў ложы. У супольстве састаялі шматлікія вядомыя і ўплывовыя людзі сьвету, што і дало падставы для зьяўлення мноства кансьпіраляґічных тэорыяў аб сусьветнай закулісе. У Расеі, дзе кансьпіралёґія вельмі папулярная, гэтыя тэорыі прыжыліся асабліва добра. У рэальнасьці, канешне, яны маюць мала агульнага з рэчаіснасьцю. Тым ня менш, усе таталітарныя або тэакратычная рэжымы з «вольнымі мулярамі» заўсёды актыўна змагаліся.

Масоны

 

Вантавы мост.

Бостанскі мост

 

Экскурсійны аўтобус-амфібія, які дазваляе частку экскурсіі праводзіць па вуліцах, а частку — па вадзе.

Амфібія

 

Станцыя мэтро.

Мэтро

 

Труба каб ня скідваць сьмецьце з даху.

Труба

 

Слуп выкліку экстраных службаў. У адрозненьне ад аналяґічных слупоў ў іншых гарадах, да мясцовых зьверху прымайстраваны ліхтар.

Слуп выкліку экстраных службаў

 

Сучлененыя аўтобус.

Амэрыканскі аўтобус з гармонікам

 

Экскурсійныя аўтобусы ў рэтрастылі.

Экскурсійныя аўтобусы

 

Знак «прыпынак забаронены» са мноствам агаворак.

Знак

 

Бостанскія гідранты ўсе чорныя з каляровымі капялюшыкамі і бываюць двух відаў.

Бостанскі гідрант

 

Камфортны для жыцьця горад.

Бясплатныя ґазэты