Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Курск

Курская вобласьць, Расея, верасень 2011
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Курск мае даволі спэцыфічную пляніроўку — у месцах, далёкіх адзін ад аднаго разьмяшчаюцца некалькі буйных мікрараёнаў з панэльнымі дамамі, а праз горад цягнецца адна галоўная вуліца, з забудовай, характэрнай для цэнтраў расійскіх гарадоў. Пустэчы паміж імі запоўненыя альбо прыватным сэктарам, альбо лесапаласой. Хто ня верыць, можа паглядзець на мапу. З-за гэтай раззасяроджанасьці Курска мяне не пакідала адчуваньне яго няцэльнасьці.

Вакзал быў пабудаваны ў канцы саракавых—пачатку пяцідзесятых гадоў (скончаны ў 1952-м). Тут мне падумалася аб тым, што ў сьмерці Сталіна ўсё ж быў адзін велізарны адмоўны эфэкт — неўзабаве пасьля яе ў Расіі канчаткова развучыліся будаваць прыгожыя будынкі.

Вакзальная плошча Курска

 

Зрахаваўшыся з навіґатарам, я пешшу адправіўся ў цэнтр.

 

І неўзабаве трапіў на галоўную вуліцу.

Курскі дзяржаўны мэдыцынскі унівэрсытэт

 

Аднаўленьне гістарычнай тапанімікі Курск не кранула, таму назва галоўнай вуліцы аказалася стандартнай. На гербе горада намаляваныя тры салаўі, што дало рэклямны слёґан піву «Пикур».

Таксафон

 

Вуліца забудаваная зграбнымі дамамі саракавых-пяцідзесятых гадоў.

 

І архітэктурай сучаснай Расіі, якая ствараецца выключна ў трохмерных рэдактарах.

Стадыён

 

Але варта толькі зь яе згарнуць, як горад канчаецца.

 

Самы што ні на ёсьць цэнтар (на заднім пляне выглядае Сергіева-Казанскі сабор).

 

Курск XIX стагодзьдзя.

 

Памяць пра мінулае губэрнскага цэнтра захавалася яшчэ шмат дзе.

 

Ліхтарны слуп.

 

Шматмэтавы ліхтарны слуп.

 

Яшчэ я гатовы спрачацца, што большасьць людзей памылкова лічаць гэтыя будынкі люстрана сымэтрычнымі.

 

Галоўны гарадзкі Ленін, які стаіць перад абласной адміністрацыяй, нібы спрабуе да чагосьці дацягнуцца і схапіць, як зомбі зь фільма «Вяртаньне жывых мерцьвякоў». Дарэчы, плошча гэтая называецца Чырвонай, а падчас майго праходжаньня міма пад Ільічом мітынґаваў самотны камуніст. Адзінкавыя пікеты пакуль што не патрабуюць дазволу ўладаў, таму паліцыянт пасьля кароткай размовы пайшоў.

Будынак абласной адміністрацыі

 

Пасля плошчы кірунак галоўнай вуліцы мяняецца (зараз ён называецца вуліцай Дзяржынскага). У левай частцы здымка — Знаменскі сабор, дзе ў савецкі час разьмяшчаўся кінатэатр.

Плошча

 

Вуліца Дзяржынскага.

Вуліца Дзяржынскага

 

Гарадзкая асаблівасьць — зэбры пафарбаваны ў жоўта-белую палоску.

Пераход

 

А ўсе сьветлафоры ў цэнтры забясьпечаныя адлікам, які паказвае, колькі засталося сэкунд да пераключэньня, прычым як для чырвонага, так і для зялёнага сыґналу.

Пераход ля Пушкінскага

 

Калі я хадзіў па Нью-Брансўіку, да мяне падышоў нейкі мінак, і спытаў, што я тут здымаю, калі тут нічога няма, і прапанаваў сфатаґрафаваць яго самога. У Курску мяне чакала дэжавю — вясёлы дзед інтэліґентнага выгляду, які на фатаґрафіі зьнізу ідзе па пераходзе, амаль даслоўна паўтарыў словы заакіянскага субрата.

 

Стандартны аўтобусны прыпынак.

Прыпынак

 

Пошта.

Пошта

 

Кіёск.

Кіёск

 

Дарожны знак, які пазначае прыпынак, падпісаны, а побач вісіць спэцыяльнае табло з мапай, сьпісам і раскладам маршрутаў.

 

У горадзе ёсьць дзеючая трамвайная сыстэма, хоць яна, як і ўсюды, паступова скарачаецца.

Трамвай у Курску

 

Трамвай для рамонту лініі, зроблены на базе ваґона Татра Т3.

 

Кнопка выкліку паліцыі.

Кнопка выкліку паліцыі

 

А ў асноўным Курск выглядае так.

Курск

 

P.S.: Папа, Ванич, Алёна, привет :-)