Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Захад ЗША 2. Плаціна Гувэра й пустыня Махавэ

Штаты Нэвада, Арызона, Каліфорнія, ЗША, верасень 2012
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Пра што я больш за ўсё шкадую ў гэтай паездцы, так гэта аб тым, што яна была занадта кароткай. Я б цалкам мог вылучыць на яе 3—4 дадатковых дні, і тады б часу хапіла на такія рэчы, як Ґранд-Каньён ў Арызоне і Карлсбадзкія пячоры ў Нью-Мэксіка, пра якія распавяла Оля. Хоць цяпер шкадаваць ўжо позна, на будучыню варта ведаць, што на такіх рэчах ня варта эканоміць час і грошы, бо менавіта ад такога застаюцца самыя яскравыя ўспаміны ў жыцьці.

Пры выезьдзе з Лас-Вэгаса раптам лінуў праліўны дождж. Нейкая мясцовая радыёстанцыя, якая паведамляе аб стане на дарогах, вяшчала пра наступствы гэтае небывалае зьявы — усюды аварыі й пробкі. Гэта добрая ілюстрацыя да таго, як быццам бы зусім ня страшнае, але нетыповае для мясцовасьці надвор’е (ападкаў тут выпадае ў 7 разоў менш, чым у Маскве) выклікае транспартны параліч.

 

Дамба Гувэра

Ад Лас-Вэгаса да плаціны Гувэра прыкладна 40—50 хвілін язды, але за гэты час ляндшафт пасьпявае цалкам памяняцца. Жоўтая пустынная раўніна зьмяняецца чырванаватымі каменнымі гарамі — тут пачынаюцца Амэрыканскія Кардыльеры.

 

Здалёк горы не здаюцца такімі ўжо вялікімі (у агульным яны такімі і не зьяўляюцца, бо тут толькі пачынаюцца), але нават тут іх памеры добра бачныя, калі іх можна з чымсьці параўнаць. На гэтай стаянцы мы спыніліся каб трохі прагуляцца па гары.

Отель

 

Кактус ў натуральным асяродзьдзі абітаньня (да гэтага я бачыў іх толькі ў кветкавых гаршчках).

Кактус

 

Фатаграфуемся. Ілья.

 

Оля.

 

І ваш нефотагенічны аўтар, які за гэтую паездку выканаў плян па колькасьці фатаграфіяў сябе гадоў гэтак на 500 наперад.

Чыгунка

 

Але працягнем пра плаціну. Дамба Гувэра знаходзіцца акурат на мяжы двух штатаў — Нэвады, дзе пачынаецца ціхаакіянскі гадзінны пояс...

Нэвада

 

...І Арызоны — штата, дзе разьмяшчаецца Гранд-Каньён, якога мы, нажаль, ня ўбачылі, бо ехаць туды 4 гадзіны. Мяжа двух штатаў ідзе па рацэ Каларада.

 

Пасьля перакрыцьця плацінай ракі ўтварылася штучнае возера Мід. Навогул ўзьвядзеньне гэтага будынка адыграла ключавую ролю ў развіцьці Лас-Вэгаса, якое было б немагчымым ня толькі без электраэнергіі ГЭС, але і без вадасховішча, якое забясьпечвае яго вадой.

Вадасховішча Мід

 

Плаціна названая ў гонар амэрыканскага прэзідэнта Гербэрта Гувэра, які адыграў важную ролю ў яе зьяўленьні. Яе будаўніцтва перасьледвала шэраг мэтаў. Першаснай мэтай, вядома, было забеспячэньне рэгіёну электраэнэргіяй і вадой. Збудаваньне таксама мусіла зьнізіць ваганьні вады ў рацэ, якое выклікала частыя паводкі, што пагібельна адбіліся на фэрмэрстве, і пашырыць яго магчымасьці пры дапамозе мэліярацыі. Нарэшце, да 20 тысяч чалавек атрымалі працу — гэта былі трыццатыя гады XX стагодзьдзя, калі народ загінаўся ад галечы і беспрацоўя, выкліканых Вялікай дэпрэсіяй.

Як звычайна бывае, фатаграфія не перадае памеру гэтага будынка. Яе вышыня (221 м) адпавядае дому ў 80 паверхаў. Гэта самая высокая плаціна ў заходнім паўшар’і. Па яе верху пракладзена дарога, па якой можна праехаць на аўтамабілі. Паколькі рака падзяляе ня толькі два штата, але і два гадзінныя паясы, час на заходнім баку плаціны адрозьніваецца ад часу на ўсходнім на адну гадзіну.

Дамба Гувэра

 

Паводле фільму «Жыцьцё пасьля людзей», на які я ўжо спасылаўся ў апавяданьні пра Прыпяць, гэтая дамба настолькі трывалая, што захаваецца нават празь 10 000 гадоў пасьля зьнікненьня чалавецтва. Аднак, з-за пагрозы тэрарыстычнага акту праяжджаючыя па ёй аўтамабілі правяраюцца, а грузавікам праезд па ёй навогул зачынены.

 

Два здымкі вышэй былі зробленыя з аб’язнога маста праз каньён, які відаць на гэтым здымку з процілеглага боку станцыі.

Мост цераз Чорны каньён

 

Адна з многіх прычынаў, па якой у Амэрыцы лепш, чым у Расіі, гэта з-за таго, што там зь любога вядомага збудаваньня, будзь гэта плаціна або касмадром у Флярыдзе, робяць атракцыён — прыяжджай, глядзі, фатаграфуй. А паспрабуй у нас падысьці блізка да Саяна-Шушанскай ГЭС, ці, крый Божа, да Байкануру...

Фота на масьце.

 

Дарэчы, чырвоны колер гор надаюць зьмешчаныя ў пародах злучэньні жалеза, якія заўсёды маюць чырвонае або бурае адценьне (згадайце аксід жалеза, ці, прасьцей кажучы, іржу). Па гэтай жа прычыне падобнае адценьне маюць скалы на Марсе, а чалавечая кроў — чырвоны колер (такой яе робіць гемаглябін, які мае жалеза ў сваім складзе). Узровень вады ў возеры зьмяняецца, што заўважна па белым камянях, дзе жалеза вымываецца.

Вадасховішча

 

Да гэтага моманту ў Ільлі ўжо зьявіўся абавязак быць афіцыйным фатографам Олі :-)

 

Падаючы зь вялікай вышыні, вада круціць турбіны 13 асноўных генэратараў, якія вырабляюць электраэнергію (магутнасьць ГЭС складае больш за дьзве тысячы мэгават). На здымку — трансфарматарная падстанцыя недалёка ад плаціны.

Трансфарматарная падстанцыя

 

Забраўшы ў Лас-Вэгасе рэчы, і разьвітаўшыся з прытуліўшым нас чуваком, мы рушылі на захад — у Каліфорнію.

 

Пустыня Махавэ

Трэба прызнаць, што тут быў вялікі недахоп у пльнаваньні з майго боку. У нашы пльны ўваходзіла наведваньне Даліны Сьмерці, аднак ехаць да яе трэба было ня гэтым шляхам. У выніку атрымалася, што завідна бы мы туды не дабраліся, і гэтую ідэю прыйшлося адкінуць. Тым ня менш, нам удалося паглядзець пустыню Махавэ.

 

Нажаль, умовы былі ня самымі ўдалымі. Ужо быў вечар, плюс да ўсяго нядаўна прайшоў той самы лас-вегаскі дождж, які ў пустыні бывае ледзь часьцей чым ніколі. Так што было даволі прахалодна, і ў маіх успамінах фізічныя адчуваньні ад гэтай пустыні мала адрозьніваюцца ад адчуваньняў на Белгародзкім пескар’еры. А вось мая сястра, якая таксама тут была, распавядала, што выйсьці на вуліцу з кандыцыянуемага аўтамабіля было проста нерэальна.

 

Пакуль не сьцямнела, народ пачаў узмоцнена запілоўваць лукі.

 

А цямнела даволі хутка. Закат ў пустыні — гэта мэгапрыгожа. Прама хочацца на працоўны стол гэтую ж хвіліну паставіць.

 

Я с фоцікам.

 

Гарадок Бэйкер. Наступны прыпынак — Лос-Анджалес.