Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Па Нямеччыне

Нямеччына, жнівень 2014
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Нямецкая сетка аўтамаґістраляў, будаўніцтва якой пачалося ў 30-я гады 20 стагодзьдзя (першаснай мэтай гэтага будаўніцтва была барацьба з беспрацоўем), зьяўляецца адной з самых доўгіх у свеце — па стане на 2014 год яе агульная даўжыня складае амаль 13 000 км, саступаючы толькі хуткасным дарогам ЗША, Кітаю і Гішпаніі.

Аўтабан

 

Абмежаваньня хуткасьці на аўтабанах як такога няма, але ўчасткі з абмежаваньнямі (звычайна ў раёне 100—130 км/г) сустракаюцца вельмі часта.

Аўтабан

 

Ветракі й фуры.

Ветракі

 

Кірха й ЛЭП.

Аўтабан

 

Калі прыгледзецца, каля замка можна ўбачыць параплянэрыста.

Замак на гары

 

Нельга не паглядзець на невялікія мястэчкі.

 

Німеччина це Європа.

Вуліца нямецкага мястэчка

 

На дахах часта сустракаюцца сонечныя батарэі.

Сонечныя батарэі

 

Вельмі міла.

Вуліца нямецкага мястэчка

Гарадок

Вёска

 

Як і ў Нідэрляндах, паблізу гарадоў над дарогамі вісяць дынамічныя табло. А мяркуючы па архітэктуры, мы ўжо на тэрыторыі былое НДР.

Коміблёкі