Чыкаґа ў 2015 годзе
Штат Ілінойс, ЗША, чэрвень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Адно з самых крутых месцаў у горадзе — Міленіум-парк. Цалкам афіґеннае месца для правядзеньня часу. Найвядомейшай скульптурай парку зьяўляецца Клаўд-Ґейт («Хмарная брама») — ґіґанцкае люстраное збудаваньне, па форме падобнае на боб. Скульптура зробленая зь некалькіх дзесяткаў лістоў нержавеючай сталі, адпаліраваных да такой ступені, што на ёй не відаць швоў.
У яе можна рабіць сэлфі.
Від зьнізу.
Чувак побач здымае прафэсійны ролік. Магчыма, таймлапс.
Куча іншых арыґінальных скульптур.
Месцы для цікавага правядзеньня часу, напрыклад, скаладром пад адкрытым небам.
Крутая дзіцячая пляцоўка.
Вось такім павінен быць сучасны добры парк.
У горадзе існуе закон, па якім уваход у будынкі са зброяй забаронены, таму на кожных дзьвярах вісіць знак зь перакрэсьленым пісталетам.
Арыґінальна. Хіпстэр або фанат стымпанка?
Хістраспляценьне падземных труб.
Станцыя мэтро. Уладкаваньне мэтро Чыкаґа нагадвае маскоўскае — яно простае для разуменьня і таксама мае кольца ў цэнтры.
Тунэлі ўнутры асьветленыя.
Ваґон.
Турнікеты.
Звычайныя малапавярховыя раёны (гл. таксама Ўкраінскую вёску ў Чыкаґа ).
Цэнтр горада — шматузроўневы, адна пад адной ідуць некалькі вуліц. Добрая ідэя, дарэчы, загнаць аўтамабілі пад зямлю, а зьверху зрабіць грамадзкія прасторы.
Вечарэе.
Журналісты здымаюць рэпартаж.
Я. Узнал. Что у меня. Есть огромная. Семья. И тропинка. И лесок. В поле. Каждый. Колосок.
Падняўся на назіральную пляцоўку Ўіліс-таўэр, найвышэйшага хмарачоса горада. Увечары фатаґрафаваць нязручна, бо пляцоўка зашклёная, і вокны адсьвечваюць. Але затое ўвечары там няма чэргаў (у іх у звычайны час трэба прастаяць каля 2 гадзін).
Бераг возера Мічыґан.
Зь іншага боку ад возера горад распасьціраецца на дзясяткі кілямэтраў.
На пляцоўцы ёсьць некалькі выступаючых шкляных кабінак. Каб туды трапіць, трэба адстаяць чаргу з турыстаў з сэлф-палкамі.
Я люблю глядзець на начныя гарады з вышыні .
Вельмі люблю...