Купальле ў Крос-Рывэры
Штат Новы Ёрк, ЗША, чэрвень 2008
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Паглядзеўшы матч, дзе зборная Расеі перамагла каманду Нідэрляндаў з рахункам 3:1, я адправіўся на сьвяткаваньне купальскае ночы ў лесе каля Крос-Рывэра, якое арґанізавалі Пётра і Алена Рыжыя.
Вышкі сотавай сувязі ў ЗША выглядаюць некалькі па-іншаму, чым у нас. У нас яны будуюцца ў выглядзе каркаса і фарбуюцца ў чырвоны й белы колеры, а ў Амэрыцы ўяўляюць сабой вежу са стволападобным корпусам. Гэтую вышку вырашылі творча замаскаваць пад ґіґанцкую хвою.

Месца было абрана вельмі ўдалае — выдатная прырода.

Тут я ўпершыню пераканаўся, што маршрут спадарожнікавага навіґатара трэба зрэдку правяраць самастойна — я ўжо настолькі прывык, што карыстаючыся указаньнямі GPS-прылады, можна, зусім ня думаючы, даехаць у любое месца (езьдзіць па ім у Расеі да гэтага яшчэ не даводзілася), што і ў гэты раз цалкам на яго паклаўся. У выніку прыйшлося частку шляху праехаць па нейкай напаўзаросшай лясной дарозе.
Але ў рэшце рэшт я вынырнуў каля нейкага драўлянага шляґбаўма у КПП на ўезьдзе ў парк.

Ну чым не Расея?

Нават нейкая жыўнасьць бегала, не зьвяртаючы на мяне ніякай увагі.

Нарэшце, я прыбыў на месца.

Калі сьцямнела, было распаленае вогнішча, і сьвята пачалося. З-за нелюбові да танцаў, я адвёў сабе ролю староньняга фотаназіральніка.

А тыя, хто ўдзельнічаў, пачалі вадзіць карагоды вакол агню.

На мой недасьведчаны погляд, было даволі-ткі аўтэнтычна. Спальваньне ведзьмы.

Скачкі праз вогнішча.

Увогуле, было вельмі добра.

Наступныя гадзіны азмрочыліся тым, што я зусім бесталковым чынам умудрыўся захлопнуць ключ у баґажніку. Натуральна, пасля гэтага я ўжо ні аб чым іншым ня мог думаць. Паколькі я плянаваў спаць у машыне, ані намёту, ані спальнага меху ў мяне не было, і начаваць прыйшлося пад адкрытым небам, разам з камарамі і начной прахалодай. Зразумела, заснуць у такіх умовах не атрымлівалася, а ля вогнішча спаць не давалі размовы тых, хто вырашыў навогул ня класьціся.
На досьвітку я ад няма чаго рабіць вырашыў прашпурнуцца па зацягнутых ранішнім туманам ваколіцах.

Мой непакой з нагоды пранікненьня ў машыну апынуўся залішнім — раніцай Пётра Рыжы й яшчэ адзін чувак даволі хутка змаглі яе адкрыць, а я ў сваю чаргу атрымаў карысны навык, і за ўсё гэта бязьмерна ім дзякую.

Нават у лесе апынуўся ўсталяваны біятуалет (зь некалькімі рулёнамі паперы). Людзям зручна, у лесе чыста.

Пасля заканчэння мерапрыемства я вырашыў заадно паглядзець, як выглядае сам Крос-Рывер. Мясцовасьць была хоць і не гарадзкая, але далёка не сельскагаспадарчая.

І, мяркуючы па дамах і аўтамабілях, зусім ня нізкага дастатку.

Гэта ў іх гараж такі.

Тыя, хто не задаволеныя, сьцягі не вывешваюць.

На мясцовай анґліканскай цэркаўцы таксама ўсталяваны сцяг. У амэрыканскіх цэрквах прынята ставіць яго і ўнутры, зьлева ад альтара. Аднойчы я прысутнічаў на хросным ходзе ў амэрыканскай праваслаўнай царкве (якая не належала ані да РПЦ, ані да РПЦЗ), дзе праваслаўныя амэрыканцы разам з абразамі і харугвамі звычайна несьлі й зорна-паласаты (у расейскіх поцрэотаў падобнае відовішча выклікала б каґнітыўны дысананс).

Вакол — прыватная ўласнасьць (гэтае паведамленьне памешчык павесіў абсалютна на ўсе дрэвы, што расьлі ўздоўж ягонага плота).

Буржуазны вырай.

Зь вялікай колькасьцю ветэрынарных шпіталяў.

І невялікім шопінґ-цэнтрам.

Але вонкава даволі прыемны.

Хоць жыцьцё тут, напэўна, не асабліва насычана падзеямі.

Ды й задорага.

Напрыканцы я вырашыў праверыць возера, якое бачыў на спадарожнікавай мапе. Купацца ў ім было забаронена (Амэрыка, безумоўна, займае першае месца па колькасьці забаронаў — нідзе больш вы ня ўбачыце столькі таблічак, якія забараняюць купацца, праходзіць, залазіць і рабіць іншыя рэчы, што прыносяць жыцьцёвую радасьць). У возеры ўжо купаліся некалькі хлопцаў і дзевак з нашага мерапрыемства. Наш чалавек заўсёды іґнаруе такія забароны, і правільна робіць. Я таксама не адмовіў сабе ў задавальненьні трохі паплаваць, Купальле яно на тое і Купальле.

Па дарозе назад я прама з машыны сфатаґрафаваў амэрыканскія аналяґі нашых панэльных высотак, якія нагадваюць іх усім, акрамя колеру (як ведаюць чытачы, штатаўскія будаўнікі любяць бурую цэґлу).

Наткнуўся на клясны знак «не сьмеціць на дарогах».
