Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Яшчэ трохі Нідэрляндаў

Нідэрлянды, жнівень 2014
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

У Нідэрландах захавалася каля тысячы ветраных млыноў. У свой час галяндцы вельмі захапляліся іх будаўніцтвам — тэрыторыя краіны плоская і стабільна прадзьмухваецца вятрамі. Млыны выкарыстоўваліся ня толькі для памолу мукі, але і для розных прамысловых мэтаў і вытворчасьці. Адной з найважнейшых іх функцыяў была адпампоўка вады з асушаных зямель. З 14 стагодзьдзя і да зьяўленьня сучасных помпаў млыны дазвалялі займацца гаспадарчай дзейнасьцю там, дзе раней былі азёры і балоты.

Ветракі і млын

 

Над трасамі паўсюдна разьвешаны інфармуючыя экраны, якія паказваюць бягучае абмежаваньне хуткасьці, паведамляюць аб ДТЗ, перакрыцьці палос, аб’ездах і заторах.

Шаша

 

У краіне ёсьць цэлыя гарады зь цяпліц, у якіх вырошчваюць гародніну і кветкі. Каралеўства — найбуйнейшы ў сьвеце экспарцёр гародніны.

Цяпліцы

 

На спадарожнікавых здымках яны добра адрозьніваюцца ў выглядзе блакітных плям. Іх агульная плошча займае 60 квадратных кілямэтраў. Расьлінаводзтва сканцэнтраванае ў 6 буйных клястарах, так званых «Greenports», якія былі ўладкованыя урадам для стымуляваньня сельскае гаспадаркі. Ідэя заключаецца ў тым, каб зрабіць вытворчасьць максымальна эфэктыўнай, аб’яднаўшы вытворцаў, навуковыя інстытуты, якія займаюцца даследаваньнямі ў галіне расьлінаводства, максымальна аптымізаваць ляґістыку, інфраструктуру і экспарт.

Спадарожнікавы здымак

На Нідэрлянды выпадае чвэрць сусьветнага гандлю гароднінай. Краіна — найбуйнейшы ў сьвеце вытворца насеньня. Сярод новых гатункаў расьлін, што зьяўляюцца штогод, 65% выводзяцца тут. Сельская гаспадарка — адзін суцэльны хайтэк, тэхналёґіі самыя няўяўныя. Яе агульная доля ў эканоміцы краіны складае 4%.

Вёска.

Вёска

 

Вурна і плітка пасярод поля.

Вурна

 

У сельскай мясцовасьці пра раварыстаў думаюць ня менш, чым у горадзе.

Роварная дарожка

 

Там, дзе нічога не расьце, што-небудзь пасьвіцца. У адной з гутарак Маартэн паскардзіўся, што ў яго краіне няма такога месца, дзе можна схавацца ад цывілізацыі.

Кароўкі

 

Фэрма.

Фэрма

 

Шумавыя платы ўздоўж шашы пабудаваныя са шкла. Едзем у Нямеччыну.

Шаша