Рэчыца
Гомельская вобласьць, Беларусь, ліпень 2008
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Рэчыца — гэта райцэнтар у Гомельскай вобласьці.
Першае, што кідаецца ў вочы — гэта наколькі чысты, вылізаны і адрэстаўраваны горад. Гэта ня дзіўна — у мінулым годзе тут прайшлі «Дажынкі», штогадовы фэстываль агульнадзяржаўнага маштабу, прысьвечаны ўборцы ўраджаю. Горад, у якім праходзіць фестываль, папярэдне старанна рэстаўруецца за кошт дзяржбюджэту.
Для маленькіх беларускіх гарадоў, гэта адзіны спосаб атрымаць нейкія сродкі і паправіць сваё зьнешняе аблічча. У тым і карысьць. Пасьля «Дажынак» Рэчыца нагадвае невялікі гарадок у заходняй Эўропе, куды яшчэ не дабраліся іміґранты з Афрыкі. Ідэальны парадак, новыя знакі, і модныя сьветлафоры.
Асабліва пашанцавала жыхарам дамоў, якія выходзяць вокнамі на плошчу, дзе праводзіўся канцэрт — акрамя рамонту фасадаў яны атрымалі бясплатныя шклопакеты.
Адзін знаёмы падкаціў дыск з фотаздымкамі сьвята. Вось, напрыклад, выступае Лукашэнка.
А вось яго ахоўваюць.
На самой плошчы стаіць капліца святой Эўфрасіньні Полацкай (адной з галоўных сьвятых Беларусі). У 1910 годзе тут спынялася працэсія, што сьледавала за яе мошчамі з Кіева ў Полацак. Здалёк здаецца, што збудаваньне прысьвечана не рэліґійнай тэматыцы, а савецкай касманаўтыцы.
Рэчыца стаіць на заходнім беразе Дняпра, а з другога боку нічога няма, бо вясной там усё залівае.
Плошча ўпрыгожаная гарматападобнымі скрынямі з Гомеля і ґіґанцкімі насякомымі
У раёне гэтай плошчы давялося сустрэць некалькі спэцыяльных скрыняў для сартаваньня розных тыпаў сьмецьця (яшчэ адна эўрадэталь). Невядома, праўда, ці карыстаюцца імі ў адпаведнасьці з задумай. Хутчэй за ўсё не, бо інакш ґазон вакол скрыні быў бы вытаптаны.
Дарогі роўныя, як прасавальная дошка.
У Беларусі значна менш расійскіх машын. Увазныя пошліны тут не такія драконаўскія, і таму нават у невялікіх гарадах месца расійскага мэталалому звычайна займае мэталалом эўрапейскі. Замест іржавых тазікаў — траскучыя Фольксваґены і Аўды васьмідзесятых гадоў, а замест новых «калін» і «дзясятак» больш папулярныя іншамаркі канца дзевяностых — пачатку двухтысячных. Усе старыя машыны — эўрапейскія (японскіх няма, таму што правы руль у Беларусі забаронены).
Прышпільныя аванґардысцкія партызаны зь фільма «Крык» зьніклі.
Замест іх зьявіліся соцрэалістычныя.
У цэнтры — яшчэ адзін ваенны мемарыял і брацкая магіла. Невялікі макет замка крыху далей сымбалізуе заснаваньне Рэчыцы ў 1213 годзе.
Абавязковыя дошкі дасягненьняў і пашаны. Мужыку, які сьпіць пад імі, да гэтага, вядома, няма справы.
Са славутасьцяў можна таксама назваць праваслаўны Сьвята-Усьпенскі сабор і каталіцкі касьцёл Святой Тройцы, якія стаяць побач адзін з адным. Званіца касьцёла была адноўлена нядаўна, што заўважна па іншаму колеру цэґлы. У савецкі час у ім была піўная. Чытач даслаў выпраўленьне, што ў касьцёле ў 1930-х гадах змантавалі трансфарматарную падстанцыю, а піўная зала разьмяшчалася побач, уздоўж вуліцы Савецкай з выхадам да сабора.
Дарэвалюцыйнай забудовы ў Рэчыцы амаль няма. У цэнтры некалькі сталінскіх дамоў правінцыйнага тыпу.
У Рэчыцы ёсьць пару раёнаў з панэльнымі шматпавярхоўкамі, але ў асноўным горад складаецца з прыватнага сэктара. Апошні да Дажынак таксама акультурылі. Асфальту тут нiколi не было, а цяпер пазайздросьціць можна. Праўда, толькі тым, хто бліжэй да цэнтра.
Злавесны чорны фон, лічба «37» і слова «Савецкая» (назва галоўнай вуліцы) прымушаюць мозґ выбудаваць ланцужок асацыяцый, канчатковым зьвяном якой становяцца думкі пра сталінскія рэпрэсіі.
Беларускі сьцяг з амэрыканскім арланам.
Гаворачы аб сымбалях, немагчыма не згадаць, што Рэчыца — адзіны горад у Беларусі, дзе дазволеная «Пагоня». Гэта гістарычны герб Беларусі, які Лукашэнка замяніў на трохі перайначаны герб БССР. «Пагоню» працягвала выкарыстоўваць апазыцыя, з-за чаго яна стала асацыявацца выключна зь ёй. У Менску за «Пагоню» абавязкова спыняць і нават затрымаюць. Але ў Рэчыцы яна па супадзеньні зьяўляецца гарадзкім гербам, які зацвьердзіў сам Лукашэнка.
Таму выкарыстоўваецца яна свабодна і паўсюль (трэйдмаркавы ўзор таксама пры справе).
Мясцовыя апазыцыянеры лепяць сваю аґітацыю на сьметніцы (?).
Напэўна, перажываюць з-за страты манаполіі на сымболіку.
Выяўленчае мастацтва саўка тут глядзіцца дарэчна.
Бо пры ўсім сваім дажыначным фэйсліфцінґу, Рэчыца — усё тая ж беларуская правінцыя, якой была заўсёды.