Тула
Тульская вобласьць, Расея, жнівень 2011
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Глядзіце таксама: Тула ў 2012 годзе.
Маё знаходжаньне ў Туле хутчэй можна назваць не «я тут быў», а «я тут праходзіў». Паколькі цягнік «Белогор'е» ў Серпухаве не спыняецца, а губляць палову дня і ехаць у Маскву, каб на яго сесьці, было зусім бессэнсоўна, было вырашана сесьці на яго ў Туле. Мае выдатныя Серпухоўскія сваякі адвезлі мяне на машыне, і паколькі да прыбыцьця «Белогор'е» ўсё яшчэ заставалася гадзіна, мы зладзілі кароткую прагулку. У Туле было ўбачана наступнае.
Храм Сергія Раданежскага.
Паштовая скрынка.
Вось такі гістарычны будынак (нажаль, інтэрнэт ня даў адказу адносна ягонай назвы).
Храм князя Ўладзіміра.
Кафэ, зробленае з трамвая.
Краснаармейскі прашпэкт.
Ён жа.
Трэба са шкадаваньнем прызнаць, што Тульская вобласьць ня славіцца добрымі дарогамі. А Тула — тратуарамі.
Нарэшце, прывакзальны пляц. Галоўны вакзал Тулы называецца Маскоўскім. Там я сеў у цягнік і паехаў дадому.