Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Тула

Тульская вобласьць, Расея, жнівень 2012
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Глядзіце таксама: Тула ў 2011 годзе.

У самым цэнтры захаваўся раён старога горада, які складаецца з дамоў 300—100 гадовай даўніны, і які знаходзіцца, у асноўным, у нездавальняючым стане — дамы абшарпаныя, у многіх выбітае шкло і ніхто не жыве. На фатаграфіі вуліца з выдатнай назвай — вул. Металістаў. У канцы бачная адна зь вежаў Тульскага крамля.

Старыя дамы ў Туле

 

Нашчасьце, гэты раён пакрыху рэстаўруюць.

Рэстаўрацыя

 

Некаторыя вуліцы выглядаюць у цэлым добра, але ім не стае жыцьця — дрэваў, кветнікаў, лавак (і яшчэ гэтыя квадратныя шклопакеты).

Адрэстаўраваныя дамы

Тула

 

А можна проста прайсьці пару крокаў ці зьмяніць ракурс, і погляду адкрываецца ўжо такое:

Пустка ў цэнтры

Старая вуліца

 

Спадзяюся, калі я буду тут у наступны раз, гэтае месца стане лепш, а на месцы пустак не пабудуюць «футурыстычнага гандлёва-забаўляльнага цэнтра».

Самы жудасны будынак Тулы гэта, без сумневу, абласная адміністрацыя, пабудаваная ў 1984 годзе па праекце Е. Разанава. У цэнтры велізарнае пустое прасторы стаіць гіганцкі шэры блёк, які ніякім чынам ня ўпісваецца ў асяродзьдзе (малапавярховы стары горад, крэмль, саборы), і які душыць яго сваімі памерамі і навісаючай верхняй часткай. Пры першым поглядзе на гэты будынак нават трохі ўздрыгваеш — асацыюецца з умацаванай цытадэльлю злога ўладара, вакол якой усё выпалілі і ўсё зраўнялі зь зямлёй, каб ніхто не падабраўся. Падобным эфэктам валодае будынак Сбербанка, што таксама стаіць у старым горадзе. Такое маглі пабудаваць толькі ў СССР 80-х гадоў.

Адміністрацыя вобласьці

 

Іншы бок плошчы. Экспазыцыі з рознакаляровых кантэйнэраў у гэтым горадзе сустрэліся мне два разы — за гэта адміністрацыі можна падзякаваць.

Кантэйнэры

 

Раней замест плошчы былі ўсе гэтыя будынкі справа ад чырвонай царквы (Усьпенскага сабора — яе відаць на папярэднім здымку, але зь іншага боку), але, нажаль, у СССР парады былі важнейшыя. Зьвярніце ўвагу, што на старым здымку сьцены крамля белыя. Тульскі крэмль, як і маскоўскі, да рэвалюцыі фарбавалі ў белы колер.

Рэтра-паштоўка

 

Усярэдзіне крамля.

Усярэдзіне крамля

 

Уваход.

Брама крамля

 

Гістарычныя будынкі па вуліцы Савецкай (тут я быў у мінулым годзе). Тады іх злучала нейкая квадратная прыбудова савецкіх часоў, але цяпер яе зьнеслі, каб вызваліць рэканструюемую Саюзную вуліцу (гл. другі здымак гэтага апавяданьня).

Вуліца Савецкая

 

Яшчэ з тых рэчаў у Туле, якія паляпшаюцца — тратуары. У папярэдні прыезд я пісаў, што яны тут дрэнныя — патрэсканы асфальт, усюды бруд і лужыны, празь якія трэба было скакаць. Цяпер іх закладваюць пліткай. Гэта вельмі добра, тратуары павінныя быць толькі пліткавыя.

Кладка пліткі

Тратуар са зьнятым пакрыцьцём

 

Погляд на цэнтар з боку будынка адміністрацыі.

Цэнтар

 

Яшчэ цэнтар.

Савецкая вуліца

 

Вуліца Пірагова. Жудасна прыгожая і гэтак жа жудасна запаганеная. А справа ў тым, што нездалёк знаходзіцца рынак, і некалькі дзён на тыдзень ўся гэтая вуліца, а таксама суседняя вуліца Камінскага пакрываюцца гандлёвымі намётамі. У астатні час іх няма, але затое паўсюль ляжаць смецьце, скрынкі, пакеты.

Вуліца Пірагова, дзе рынак

 

Гэта можна азагаловіць «запрашаем у дзевяностыя».

Дзевяностыя

 

У цэлым, дастаткова моцнае засьмечваньне рэклямай. Усюдыісныя крыкрлівыя шыльды безь якіх-небудзь абмежаваньняў па колеры, форме і месцы крапленьня ствараюць візуальнае забруджваньне і моцна псуюць агульнае ўспрыяцьце. У некаторых гарадах Расіі справы з гэтым лепш, але звычайна бывае як тут.

Рэклямнае смецьце

 

Царква ў самым канцы вуліцы Пірагова — Усіхсьвяцкі сабор.

Усіхсьвяцкі сабор

 

Прашпэкт Леніна з пліткай і агароджай.

Леніна

 

З лаўкамі і пінгвінамі.

Урны

 

Рускі значыць цвярозы, ЗВЖ, sXe. Апошняе азначае Стрейт-эдж, ідэалёгію адмовы ад наркотыкаў, алкаголю, тытуню і нездаровага ладу жыцьця, распаўсюджаную сярод некаторых моладзевых субкультураў.

Графіці

 

У нашым Белгарадзе чамусьці досыць часта трапляюцца графіці антыфа. А вось у Туле усё наадварот — увесь час натыкаешся на надпісы фашыкаў.

14 88

Ўайт Па

Традыцыі

 

У Расіі такімі надпісамі нікога не зьдзівіш, але тут іх так шмат, што гэта кідаецца ў вочы.

За Русь!

Кельцкі крыж

 

Рабочыя галоўным чынам нярускія. Сказваецца блізкасьць Масквы.

Гастарбайтары

 

Як і ў сталіцы, сустрэць у Туле славянскага дворніка ці чорнапрацоўных — немагчыма.

Кладка пліткі

 

Машына на тратуары

 

Палітычная актыўнасць, напэўна, таксама прама прапарцыйная блізкасьці да Масквы.

У студыі Екацярына Андрэева

 

Зброевы завод, які выпускае скарочаную мадыфікацыю аўтамата Калашнікава, а таксама разнастайную грамадзянскую зброю (спартыўныя, паляўнічыя вінтоўкі і карабіны).

Зброевы завод

 

Завод разьмешчаны на рацэ Ўпе (пачысьціць бы яе, а то ўжо зусім забалоцілася). Знаёмыя з латыскай або жамойцкай (літоўскай) мовамі напэўна падумаюць, што гэтая назва падобная на слова «upe» («рака» на балцкіх мовах). Дзіўна, але гэта не супадзеньне — у раёне верхняга цячэньня Ўпы і Зушы (прытокі Акі) у жалезным веку жылі балцкія плямёны. Вось так тапонімы кажуць нам пра ўжо даўно забытую гісторыю. У этнагенэзе рускіх удзельнічалі ня толькі славяне, але і прадстаўнікі мноства іншых плямёнаў (балцкіх, фіна-вугорскіх і іншых), якія былі славянамі асыміляваныя.

Набярэжную Ўпы акультурваюць, але пакуль што рэчка падобная на балота.

Упа

 

Вуліца Акцябрская — таксама шмат старых дамоў.

Акцябрская

 

На тарцы будынка захаваўся ўзор савецкага агітацыйнага мастацтва.

Будзьце ўзаемна запабеглівыя

 

Я дайшоў да сабора Сергія Раданежскага, у якога мы спыняліся, калі я быў тут у мінулым годзе, і дзе мяне засьпеў наймацнейшы лівень з навальніцай, які доўжыўся цэлую гадзіну. Зараз гляджу на гэтую фатаграфію і згадваю тыя адчуваньні — гарачы жнівеньскі дзень, потым раптоўны халодны вецер, раскаты грому, і сьцяна дажджу, якая раптам накрыла горад. Я глядзеў на яго, стоячы за шклянымі дзвярыма нейкага прадуктовага магазіна, па якіх цяклі кроплі вады, і курчачыся ад раптам наляцеўшага холаду. Думкі былі пра тое, што, напэўна, буду ўспамінаць гэтыя адчуваньні, калі рукі дойдуць да гэтых фатаграфіяў. Мабыць, гэта і ёсьць галоўная прычына, па якой я раблю гэты сайт — напісаньне фотаапавяданьня дазваляе яшчэ адзін раз вярнуцца і перажыць эмоцыі дня, які назаўжды сыдзе ў мінулае.

Дождж

 

У Туле вельмі шмат старых драўляных дамоў і лядашчага жыльля. Часта для агляду такой этнаграфіі дастаткова зьвярнуць з галоўнай вуліцы.

Старая вуліца

Пакінуты дом

Графіці

Царква

 

Ад гэтага месца да цэнтра — 5 хвілін хады. Калёнкі таксама сустракаюцца часта, бо ў шматлікіх старых дамах няма вадаправоду.

Калёнка

 

Мясцовыя жыхары, якія самі папрасіліся ў кадр.

Мясцовыя жыхары

 

На ўсіх скрыжаваньнях бардзюр выфарбаваны ў чырвона-белую палоску, у астатніх месцах — у чорна-белую.

Пераход

Бардзюр

 

На некаторых вуліцах сустракаюцца нізкія тратуары — калі пешаходная частка на адным узроўні з дарогай, і аддзяляецца ад яе паднятым бардзюрам.

Нізкі тратуар

Прыпынак

 

Гарадзкі трамвай. З вагонаў сустракаліся толькі старыя чэхаславацкія Татра Т3 і Татра Т6B5 (на здымку). Як і ў многіх іншых гарадах, трамвайная сыстэма паступова скарачаецца, вагоны сьпісваюцца, шляхі зачыняюцца. Канкураваць з маршрутчыкамі трамвай можа толькі пры наяўнасьці выдзеленых лініяў, калі яму ня страшныя пробкі. У Туле амаль усе лініі праходзяць па аўтамабільных дарогах.

Трамвай

 

Сучасныя таксафоны.

Тэлефоны

 

Сустракаюцца і старыя савецкія.

Тэлефон

 

Шыльда мэблевай крамы. Жыве! :-)

Беларусь

 

Вакзальная плошча (у горадзе цэлых два вакзалы).

Вакзал

 

Утульны скверык.

Сквер

 

Клюмба.

Сьветлафор

 

Будынак у добрым стане (калі не лічыць кандыцыянэраў), і дарога — у кепскім.

Будынак

 

Тула.

Краснаармейскі прашпэкт

 

Тула — старадаўні рускі горад, прыгожы, але, калі не лічыць цэнтральных вуліцаў, моцна забіты, з-за чаго ўражаньне ад яго застаецца дваякае, асабліва калі пэрыядычна ўключаць ўяўленьне і прадстаўляць, што б тут магло быць, калі б за ягоным выглядам нармалёва сачылі.

Замест 1000 слоў

* * *

Вячэраў у рэстаране «In Fridays we Trust» на Леніна, 52. Прыкольна аформлены, ежа смачная, але порцыі дробныя, не наесьціся.