Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Форт-Лодэрдэйл

Штат Флярыда, ЗША, лістапад 2012
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Міртл-Біч

Ляцім на поўдзень. На навігатары заўважаю, што самалёт рухаецца акурат над Лонг-Беем — залівам з дугападобнай берагавой лініяй, па цэнтры якой знаходзіцца горад Міртл-Біч, пра які я шмат чуў ад маіх спадарожнікаў па падарожжы верасьня 2012 году, якія прапрацавалі там усё лета. З адлегласьці 32 кілямэтраў амаль ніякіх дэталяў не разабраць (а на фатаграфіі дык навогул нічога не відаць), але месцазнаходжаньне можна адгадаць, калі зьверыцца з мапай. На здымку абрысы Міртла вылучаныя белым:

Міртл-Біч з вышыні

 

Форт-Лодэрдэйл

Аглямэрацыя Маямі складаецца з трох асноўных гарадоў — Маямі, Галівуду (ня блытаць з аднайменным раёнам Лос-Анджэлеса) і Форт-Лодэрдэйла. Форт-Лодэрдэйл гэта адно з тых месцаў, куды можна прыяжджаць дзеля чаго заўгодна, але толькі не дзеля самога месца. Я прыляцеў туды павысіць свой ​​адукацыйны ўзровень у галіне распрацоўкі пад вэб на RWX-2012.

Канец лістапада, ва Флярыдзе не сэзон. Нягледзячы на тое, што слупок тэрмомэтра падымаецца днём да +27 градусаў, і мора цалкам цёплае, народу небагата.

Пляж

 

Гармідар курортнікаў назіраецца ў асноўным увосень і ўвясну. Улетку таксама пуста — занадта горача.

Бары

 

Неўзабаве Раство, і вуліцы ўпрыгожаныя сьвятлівымі сьняжынкамі, што пры такім клімаце трохі раздзірае шаблён.

Сьняжынкі

 

Горад вельмі нудны.

Гатэлі

 

Тыповы для Флярыды стыль прыватных дамоў.

Прыватны дом

 

Цэнтар.

Цэнтар

 

У бок сушы ад цэнтру.

Жылы раён

 

У бок вады ад цэнтру. Ідзеш такі нейкімі закуткамі, і думаеш: «вось бачу зараз гэтую вуліцу, але ж сюды ўжо ніколі ня вернуся». І праўда, навошта сюды вяртацца?

Жылы раён

 

Яхты. У гэтым месцы мне сустрэлася проста пякельная цётка, якая зьяўлялася зборам найгоршых стэрэатыпаў. На выгляд 60 гадоў, анарэксічная, апранутая ў аблягаючыя брэндавыя шмоткі, зь вельмі даўгімі выбеленымі валасамі і выродлівым дробным сабачкам на павадку. Нажаль, я ніяк не магу навучыцца бесцырымонна здымаць людзей, гэтага не жадаючых, інакш бы я вас тут парадаваў яе фатаграфіяй і рушыў бы ў развагі пра тое, як у некаторых жанчын едзе дах на фоне адмаўленьня ўласнае старасьці.

Яхты

 

Канал.

Канал

 

Закінуты гатэль.

Закінуты гатэль

 

Дзіцячы садок.

Садок

 

Прыпынак.

Прыпынак

 

Развадны мост.

Развадны мост

 

Каляровае кадаваньне.

Трубы

 

У горадзе некалькі канкуруючых кампаній таксі. Іх машыны не адрозьніваюцца нічым, акрамя нумароў тэлефона, якія складаюцца з аднолькавых лічбаў. У адной кампаніі ўсе лічбы — сямёркі, у другой - двойкі, у трэцяй - дзявяткі. Сямёрак колькасна прыкметна больш — напэўна з-за таго, што нумар зь імі лягчэй запамінаюць і ахвотней па ім тэлефануюць. У Белгарадзе таксама ёсьць кампанія таксі, дзе нумар цалкам складаецца з сямёрак.

Таксі

 

Гідранты тыпавыя, але вядучая да іх труба заўсёды тырчыць зь зямлі.

Гідрант

 

Флярыда — адзін з штатаў, дзе не патрабуецца пярэдні нумар на аўтамабіль, таму ўсе ездзяць безь яго.

Аўтамабілі

 

А для задняга нумара ёсьць больш за сотню розных дызайнаў. У ЗША ўсе пытаньні ПДР знаходзяцца ў падпарадкаванні штатаў, таму любы штат мае права самастойна вырашаць, як выглядае нумар і дзе яго належыць вешаць. Такога паняцьця, як «блатны нумар» тут не існуе — за прымальную суму любы можа напісаць на нумары што заўгодна (забароненыя толькі лаянка і дыскрымінацыйная лексыка).

Нумар

 

Паркаматы працуюць ад сонечных батарэяў, а скрыні дакладна такія ж, як у Вашынгтоне і Чыкаго (і формой, і колерам), толькі сінія скрыні для перапрацоўкі яшчэ і забяспечаныя брылём, каб буйнога смецьця ня кідалі.

Урны

 

У якасьці выяўленчага элемэнта карыстаецца папулярнасьцю малюнак стылізаваных геаграфічных контураў штата.

Люк

 

Сьветлафоры вешаюць шчодра, нібы іх няма куды падзець. Часам нават па дзьве штукі на адным слупе ў адным кірунку.

Сьветлафоры

Сьветлафоры

 

Іншы варыянт разьмяшчэньня — на даўжэзных мэталічных палках, працягнутых праз усю дарогу.

Сьветлафоры

 

Скрыжаваньні выкладзеныя пліткай.

Скрыжаваньне

 

У гатэлі нехта не зачыніў выхад на дах.

Антэны

 

На даху, акрамя антэнаў і вэнтыляцыйных труб, знаходзяцца рухавікі ліфтаў і рэзэрвуары з вадой (гарачая вада падаграваецца ў адным з кантэйнэраў). Я ніколі ня ежджу на ліфтах, калі ёсьць сходы, тут няма ніякіх страхаў, проста бегчы па сходах на 16 паверх прышпільней.

 

Заход сонца. На пальмах жывуць папугаі, але іх зьняць не атрымалася, таму што хутка сьцямнела.

Вечар

 

Ноч.

Ноч

 

Часу выкупацца за ўвесь тыдзень зусім не было. Толькі адзін раз увечары атрымалася па-хуткаму акунуцца ў ваду.

Белгород, Russia