Курчатаў
Курская вобласьць, Расея, травень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Як бы выглядала Прыпяць, калі б не адбылося чарнобыльскай аварыі, можна дапусьціць, паглядзеўшы на яе брата-блізьнюка, гарадок атамшчыкаў Курчатаў у Курскай вобласьці. Туды мы адправіліся разам з татам, захапіўшы з сабой квадракоптэр.
Будаўніцтва Курскай АЭС і муніцыпальнага ўтварэньня, якое мусіла яе абслугоўваць, было пачата ў 1968 годзе. Раней у гэтым раёне разьмяшчалася некалькі вёсак, якія былі дзеля будаўніцтва расьселеныя і зьнесеныя.

Курская АЭС налічвае 4 энерґаблёкі з рэактарамі тыпу РБМК-1000. Будаўніцтва яшчэ аднаго энерґаблёка было прыпынена ў 2012 годзе. Вывад з эксплюатацыі запушчаных у 1970-х гадах першых двух рэактараў плянуецца ажыцьцявіць у 2020-я гады. У цяперашні час станцыя забясьпечвае электраэнэрґіяй Курскую, Белгародзкую і Бранскую вобласьці, а таксама паўночна-ўсходнюю частку Ўкраіны.
Станцыя цікавая таксама тым, што пабудаваная па тым жа самым праекце, што і Чарнобыльская АЭС, і таму зьяўляецца яе дакладнай копіяй. У гэтым можна пераканацца на здымках з космасу. Зьлева — Чарнобыльская АЭС, справа — Курская. Разьмяшчэньне будынкаў, пляцовак і вадаёмаў практычна ідэнтычнае.

Курчатаў, вядома, адрозьніваецца ад Прыпяці пляніроўкай, але ў цэлым ён практычна ёй ідэнтычны — тыя ж праекты дамоў і будынкаў, тыя ж горадабудаўнічыя рашэньні.

Нават адчуваньне дэжавю зьяўляецца.

Ня дзіўна, калі ўлічваць, што яны будаваліся ў адзін і той жа час і з адной і той жа мэтай.


Нават ліхтары аднолькавыя.

Артэфакт тых часоў.

Школа.

Шпіталь.

Крамы.


Двары.

Курчатаўскія аўтааматары сваіх суграмадзян не паважаюць і паркуюцца як хочуць, загароджваючы ўваход у пад’езд.

Дзіцячая пляцоўка.

Дзьверы ў пад’езд.

Пэнсыянэры ў двары гуляюць у шахматы.

Гарадзкая плошча. Павінен адзначыць, што Курчатаў вельмі добра добраўпарадкаваны і чысты.

Помнік Ігару Курчатаву, расейскаму фізыку, бацьку савецкага атама.

Над назвай для ДК доўга галаву не ламалі :-)

Плот, размаляваны ў гонар юбілею Перамогі.

На слупах вісіць нейкае дзіўнае прыстасаваньне. Тата выказаў здагадку, што гэта для сьцягоў у сьвяты.

Сьветлафор.

Вось так малююць разьметку на асфальце. Фарба сохне вельмі хутка, праз гадзіну я тут праехаў на машыне, зэбра была ўжо гатовая і адкрытая.



Як вы маглі ўжо заўважыць, Курчатаў вельмі зялёны. Нават занадта. Адчуваньне, што ходзіш па лесе (яшчэ адно падабенства з Прыпяцьцю). Азеляненьне гэта, вядома, добра і патрэбна, але тут відавочны перабор, дрэвы вельмі вялікія і іх вельмі шмат.

Горад разьмяшчаецца на беразе вадаёма-ахаладжальніка, які зьяўляецца важнай часткай працы АЭС. Паколькі вада з сажалкі выкарыстоўваецца для сыстэм астуджэньня станцыі, яна заўсёды цёплая. Тата, які аблятаў ўсю Курскую вобласьць у якасьці пілёта верталёта МНС, сказаў, што з-за гэтага ўзімку над Курчатавым заўсёды стаіць туман, і сажалка ніколі не замярзае.

Каля сажалкі знаходзіцца парк.

Трэнажоры ў парку.

Помнік Гагарыну. Квадракоптэр мы вырашылі запусьціць тут.

Зьверху відаць, што Курчатаў зусім маленькі.



Мы з татам. Я запускаю квадракоптэр, ён фатаґрафуе.

Ззаду бачная станцыя.

Сажалка-ахаладжальнік мае два контуры.

Ґаражы.

Бліжэй да станцыі я падлятаць не стаў, каб не нарвацца на непрыемнасьці. Навогул, час быў ня вельмі ўдалы, сюды трэба было прыехаць рана раніцай, калі сонца сьвяціла зь іншага боку.

* * *
Тата на тле БМД ля Пакроўскай царквы ў вёсцы Анахіна (па дарозе з Курчатава ў Курск).

М-2 паміж Белгарадам і Курскам пашыраюць, нарэшце яна стане шматпалоснай.
