Нямецкія вёскі
Муніцыпалітэт Амт Нойхаўс, акруга Люнэбурґ, Ніжняя Саксонія, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Падчас падарожжаў я звычайна наведваю толькі буйныя гарады, што прасьцей з пункту гледжаньня плянаваньня паездкі, але не дае поўнага ўяўленьня аб краіне. Паколькі пры падарожжы на аўтамабілі няма абмежаваньняў адносна маршруту, недаравальна ня паглядзець на жыцьцё за межамі меґаполісаў.
Калі Берлін, Гамбурґ і Гановер злучыць на карце лініямі, атрымаецца трохкутнік, а ўнутры яго апынецца вялікая тэрыторыя, па якой не праходзіць ні аднаго аўтабана. Гэта самая вялікая вобласьць Нямеччыны, дзе няма хуткасных дарог, што пакрываюць краіну шчыльнай сеткай. Шчыльнасьць насельніцтва тут адна з самых нізкіх, буйныя гарады адсутнічаюць, ёсьць толькі вёскі, дробныя мястэчкі, фэрмы й прыродныя рэзэрвацыі.
Фатаґрафіі ў гэтай справаздачы зробленыя ў вёсках Трыпкаў, Пінаў, Каарсэн і Вэнінґен.
Нямецкія вёскі маляўнічыя.
Усе хаты дыхтоўна пабудаваныя з чырвонае цэґлы.
Некаторыя вельмі старадаўнія.
Час ўзьвядзеньня — красавік 1840. А выглядае як новы.
Вуліцы стэрыльныя — нідзе на вуліцы няма ні парушынкі, ні лужынкі (хоць усю ноч быў лівень), ні бруду.
Ґазоны і кусты пэдантычна падстрыжаныя.
Усе тратуары і дарожкі выкладзеныя пліткай.
Тратуар элеґантна абгінае старое дрэва.
На дахах дамоў часта ўстаноўлены сонечныя батарэі.
Вясковыя віды.
Людзей на вуліцах мала, але калі хтосьці сустракаецца, заўсёды вітаецца.
Зьвярніце ўвагу на платы. Яны ўсе вельмі нізенькія і празрыстыя, часьцяком нават проста ўмоўныя. Тут вы не сустрэнеце трохмэтровых глухіх крапасных сьцен, якія прынята будаваць у Расеі (дзе зьнешні сьвет ўспрымаецца як варожае і аґрэсіўнае асяродзьдзе).
Часта замест плоту выкарыстоўваецца жывая агароджа.
Добраахвотная пажарная частка.
Аўтасалон Міцубісі Мотарс. Так, гэта звычайная вёска з насельніцтвам не больш за 100 чалавек.
Па вуліцах часам праяжджае сельскагаспадарчая тэхніка. Як і ўсюды ў Нямеччыне, папулярныя скрыні для старога адзеньня (зьлева).
Аўтобусны прыпынак.
Каля дарогі выкапалі яму. Трэба яе абгарадзіць — раптам хтосьці ўпадзе? Тое, што тут ніхто ў прынцыпе ня ходзіць — не бяда, усё роўна трэба. Бо яма без агароджы гэта keine Ordnung.
У кожнай вёсцы ёсьць царква.
Часта сустракаюцца мэмарыялы жаўнераў, якія загінулі ў Першай сусьветнай вайне.
У Нямеччыне прынята на ўваходзе ў любое жыльлё пісаць прозьвішчы жыхароў. На дамафоне, напрыклад, не бывае нумароў, заўсёды будзе вісець сьпіс прозьвішчаў гаспадароў з кнопкай насупраць кожнай. У прыватных хатах прозьвішча ўладальніка пішуць на ўваходзе.
Хтосьці вырошчвае гародніну.
А потым прадае. Самога прадаўца няма — грошы прапануецца пакінуць у слоіку. Узяць штосьці, не заплаціўшы, нікому і ў галаву ня прыйдзе.
Папярэджаньня аб сабаках заўсёды пішуцца з гумарам.
Дошка аб’яваў.
Таблічкі.
Гідранты.
Таблічкі, якія вісяць на кожным дрэве або слупе, дзе ёсьць гняздо бусла. «Захаваньне месца пражываньня — залог будучнасьці для бусла», абвяшчае надпіс. Кожны год бусел вяртаецца ў старое гняздо, таму яго разбурэньне пагражае віду. Унізе вядзецца статыстыка, колькі птушанят было выведзена ў гэтым гнязьдзе.
Месцы папулярныя ў аматараў эка-турызму.
Сельская дарога.
Часам сустракаюцца прыклады «роднай» архітэктуры — спадчына НДР.
Калісьці гэта была памежная зона, і па той бок Эльбы ўжо сядзелі падступныя натаўскія драпежнікі, да якіх будаўнікі сацыялізму ўвесь час наравілі ўцячы. У гэтай былой ваеннай часткі каля вёскі Трыпкаў разьмяшчаліся памежнікі «Нацыянальнага народнага войска» НДР, што іх ахоўвалі. Зараз у казарме зьбіраюцца і працуюць мастакі.
Пра тое, што калісьці тут праходзіла мяжа, нагадвае шыльда: «тут Нямеччына й Эўропа былі падзеленыя да 10 гадзін раніцы 7 сьнежня 1989 году». Гэтую рысу вы нідзе і ніколі не прапусьціце — абсалютна на кожнай дарозе будзе стаяць знак «Deutsche Teilung 1949—1989».
Зараз тут проста мост.
Сельскія дарогі ў Нямеччыне лёгка «зробяць» большасьць расейскіх «фэдэральных трас».
Але езьдзіць трэба вельмі асьцярожна. Абмежаваньне хуткасьці ў населеным пункце — 50, а то й 30 км/г. І калі знак кажа 50, то гэта ня значыць, што можна ехаць 60, хіба што вам не шкада 15 эўра. За больш высокія перавышэньні штрафы бязбожна павялічваюцца.