Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Дзень дэманстрацый у Гамбурґу

Вольны і ганзейскі горад Гамбурґ, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

У суботу 12 верасьня я трапіў на дзень дэманстрацый. Каб зразумець, што ў той дзень адбывалася ў Гамбурґу, можна папярэдне паглядзець рэпартаж Spiegel TV:

Кароткая сутнасьць падзей: праварадыкалы вырашылі правесьці шэсьце супраць таго, каб у Нямеччыну пускалі ўцекачоў (мая вандроўка адбывалася якраз у самы разгар Флюхтлінґскрызысу), але ўлады яго забаранілі. У той жа час розныя левыя арґанізацыі зладзілі контрмерапрыемствы за талерантнасьць і супраць ксэнафобіі; вакол вакзала сабраліся антыфа, якія плянавалі пратэставаць супраць мітынґу нэанацыстаў, а калі пашанцуе, нават зь імі пабіцца. Нягледзячы на ​​забарону, некаторыя праварадыкалы ўсё ж рызыкнулі прыехаць, паміж імі і антыфа пачаліся сутычкі. Нэанацысты схаваліся ў цягніку, а антыфа пачалі закідваць яго каменьнем. У выніку беспарадкаў вакзал быў часова зачынены, а рух цягнікоў прыпынены. Паліцыя затрымлівала нэанацыстаў і іншых парушальнікаў парадку. У самім горадзе, тым часам, праходзіла некалькі акцый супраць ксэнафобіі, якія сабралі некалькі тысячаў чалавек. Я прайшоўся па цэнтры, каб іх паглядзець.

Ля чыґуначнага вакзалу шмат пратэстоўцаў з чырвонымі сьцягамі.

Пратэстоўцы

 

У горадзе шмат паліцыі. Ніколі ня бачыў столькі машын. Як быццам да лядовага пабоішча рыхтаваліся.

Паліцэйскія аўтамабілі

Паліцэйскія аўтамабілі

Паліцэйскія аўтамабілі

 

Аўтобусы.

Паліцэйскія аўтобусы

 

І розныя спэцсродкі. Вадамёты.

Вадамёты

Вадамёты

 

Браневікі для штурму барыкад.

Паліцэйскі бранявік

Паліцэйскі бранявік

 

І асабістага складу паліцыі таксама вялікая колькасьць, такое пачуцьцё, што больш, чым удзельнікаў мітынґаў.

Паліцыянты

Паліцыянты

 

У паліцыянтаў шлемы з рэсьпіратарамі, на выпадак, калі будуць прымяняць сьлёзатачывы ґаз.

Паліцыянты

 

Пры неабходнасьці можна блякаваць вуліцы.

Паліцыянты

 

Шарэнга сьпяшаецца туды, дзе адбываліся сутычкі.

Паліцыянты

 

Але, калі не лічыць вакзала, то ўсюды ўсё мірна. У розных месцах устаноўлены ўсякія сцэны, дзе хтосьці выступае. У адным з мітынґаў (не на тым, што на фота) удзельнічаў нават бурґамістр Гамбурґа Олаф Шольц.

Мітынґі

 

У цэлым дзень чыста так, патусавацца.

Мітынґі супраць ксэнафобіі

Мітынґі супраць ксэнафобіі

Мітынґі супраць ксэнафобіі

 

Лёзунґі дэманстрацыяў — «Kein Platz für Nazis», «Gegen Rechtsradikalismus», «Hamburg bekennt Farbe», і г. д.

Kein Platz für Nazis

Лёзунґі

 

«НХЙ ФШЗМ».

FCK NZS

 

Антыфа.

Антыфа

 

Журналісты здымаюць рэпартаж.

Журналісты

 

Выхадны, цёпла, сонечна — горад адпачывае.

Вулічныя артысты

П’яніца