Гагра
Абхазія*, травень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Вяртаюся ў Гагру праз 30 гадоў.
У пляне інтэнсыўнасьці разрухі ў Абхазіі назіраецца выразная заканамернасьць — чым далей ад мяжы з Расеяй, тым усё вакол больш запушчанае і закінутае. Бо дзе турысты, там і грошы, а чым далей ад мяжы, тым менш верагоднасьць, што яны туды дабяруцца. За Сухумі, бліжэй да Грузіі, па словах тых, хто там бываў, усё вельмі падобна на Чарнобыльскую зону адчужэньня, але тут, недалёка ад расейскай мяжы, усё больш-менш прыстойна.
Галоўная вуліца.
Гагра (або Гагры — у множным ліку назву выкарыстоўваюць з-за падзелу горада на старую, дарэвалюцыйную, і новую, пабудаваную ў савецкі час часткі) — другі па велічыні горад Абхазіі, разьмешчаны ў паўгадзіне язды ад пагранічнага КПП Псоў. Цэнтральныя вуліцы добраўпарадкаваныя.
Зімовы кінатэатр 1950-х гадоў пабудовы. У яго нават уставілі шкло. Праўда, усярэдзіне запушчана (кажуць, грошы, выдзеленыя на рэканструкцыю, былі скрадзеныя).
Знакамітая калянада.
Модны знак для Інстаґрама.
Сучасная архітэктура Абхазіі выглядае так (пасьля вайны будуюцца толькі прыватныя дамы).
Новая Гагра складаецца з маіх любімых панэльных шматпавярховак.
Ляжачы паліцыянт.
У дамах новыя дахі і ніводнай закінутай кватэры. Гэта вельмі незвычайна. Калі я вам пакажу фота з гарадоў далей на ўсход, вы зразумееце, што я зараз маю на ўвазе.
Двары.
Іх з моманту распаду СССР ніхто не рамантаваў.
Пра замыкаемыя пад’езды тут ніхто ня чуў, таму можна лёгка ўвайсьці ў любы, падняцца пешшу наверх (ліфты не працуюць) і адтуль пафатаґрафаваць. Тут вельмі прыгожыя горы, на фоне якіх шматпавярхоўкі выглядаюць зусім малюсенькімі. Праўда, надвор’е выдалася нефотаґенічным, усё было зацягнута аблокамі, а дождж ліў ў прамым сэнсе як з душа.
Ва ўсіх жыхароў шматпавярховак ёсьць бэнзынавыя генэратары і бакі з вадой.
Гэта сьведчыць пра частыя перабоі з падачай вады і электрычнасьці.
Па-за цэнтральнымі вуліцамі тратуары і дарогі звычайна пабітыя.
Жывуць у Абхазіі ў асноўным за кошт гандлю і здачы жыльля курортнікам.
Прыватны сэктар.
Панарама горада.