Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Слубіцэ

Любускае ваяводзтва, Польшча, жнівень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Перад мастом у Франкфурце стаіць знак са словамі «бяз межаў» на нямецкай і польскай. Слова «Grenze» — ледзь не адзіны прыклад славянскага кораня, які патрапіў у агульную лексыку нямецкай мовы (у той час як запазычаных нямецкіх каранёў у славянскіх мовах проста безьліч).

Бяз межаў

 

На другім баку сустракае польскі памежны слупок.

Польскі памежны слупок

 

І нейкая вар’яцкая колькасьць цыгарэтных крам.

Цыгарэтныя крамы

 

У радыюсе паўкілямэтра ад выйсьця з маста, напэўна, няма навогул ніякіх іншых ґешэфтаў, акрамя тых, што прадаюць курыва й бухло. А разгадка простая — у Нямеччыне акцызы на гэтыя рэчы нашмат вышэйшыя, чым у Польшчы, таму нямецкія курцы з прымежных раёнаў езьдзяць за імі да суседзяў. У разьліку на асноўнага пакупніка ўсе шыльды гэтых крам аформлены на нямецкай. У суседнім Франкфурце цыгарэты практычна ніхто не прадае — не бяруць.

Цыгарэтныя крамы

 

Слубіцэ — былы нямецкі горад Дамфорштадт, які да 1945 году лічыўся прыгарадам Франкфурта. Пасьля паразы Нямеччыны па рашэньні саюзьнікаў ейныя ўсходнія вобласьці (ня тыя, што былі захопленыя ў 1939, а тыя, што належалі ёй яшчэ да вайны і ўжо некалькі стагодзьдзяў былі заселеныя немцамі) былі перададзеныя Польшчы. Каля 8,8 мільёнаў немцаў было выгнана, на іх месца было заселена 7,7 мільёнаў палякаў. НДР прызнала гэтыя землі польскімі ўжо ў 1950 годзе, а ФРН доўгі час не жадала гэтага рабіць. Ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў да Польшчы Нямеччына канчаткова адмовілася толькі пасьля свайго аб’яднаньня ў 1990-м. Пасьля ліквідацыі памежнага кантролю ў 2007 годзе рэінтэґрацыя Слубіцэ і Франкфурта ўзмацьнілася і цяпер яны, нягледзячы на ​​розны этнічны склад, фактычна функцыянуюць як адзін горад.

Дамфорштадт

 

Старыя нямецкія будынкі звычайна знаходзяцца ў горшым стане, чым праз мяжу. Ня ведаю, на што гэта сьпісваць — на славянскае разьдзяўбайства ці ўсё ж на беднасьць.

Нямецкая архітэктура

 

Даваеннай архітэктуры захавалася ня вельмі шмат, бо Дамфорштадт таксама бамбілі.

Нямецкая архітэктура

 

Як і праз раку, асноўная частка горада — тыпавыя панэлькі.

Панэлькі

 

Добраўпарадкаваньне тэрыторыі ў шматпавярховых раёнах добрае. Вялікія лужкі, месцы для машын выразна разьмежаваныя, ніхто ня кідае машыны на газонах. Калі параўноўваць з Расеяй — неба і зямля.

Добраўпарадкаваньне

 

Відазьмяняць будынак устаноўкай брылёў і шкленьнем гаўбцоў, відаць, не забаронена, але мала хто гэта робіць.

Панэльныя будынкі

 

Стаянка сьметнікаў зелёная і акуратная. Доступ да яе ёсьць толькі ў жыхароў.

Памыйніца

 

Каля жылой зоны ўсталяваныя зґрабныя штучныя няроўнасьці для запаволеньня руху.

Няроўнасьць

 

Многія дзіцячыя пляцоўкі падобныя на нашыя сваімі ядавітымі колерамі. Стары памылковы стэрэатып пра тое, што «дзеці любяць усё яркае» праз бюракратызм ніяк не адамрэ.

Дзіцячая пляцоўка

 

Уваходы ў пад’езды акуратныя, са шклом у дзьвярах і невялікай роварнай паркоўкай.

Пад’езд

 

На вуліцах сустракаюцца такія грамадзкія прыбіральні.

Грамадзкі туалет

 

Вулічны тэлефон.

Вулічны тэлефон

 

Спадабаліся таблічкі на дзьвярах да электраабсталяваньня.

Таблічка

 

А вось сьветлафорам пашанцавала менш — піктаграмы маляваў чалавек, начыста пазбаўлены пачуцьці эстэтыкі.

Сьветлафор

 

Кнопка.

Кнопка

 

Адмалёўка дарожных знакаў таксама ня ўражвае.

Дарожны знак

 

Польская паштовая скрыня.

Польская паштовая скрыня

 

Асноўная мадэль вурны.

Вурна

 

Блякатары паркоўкі як у Сочы.

Блякатары паркоўкі

 

Стаянкі для інвалідаў зафарбоўваюцца суцэльным сінім колерам.

Стаянкі для інвалідаў

 

У разьліку на суседзяў на нямецкую таксама перакладаюць прыватныя аб’явы. Склалася ўражаньне, што амаль усе жыхары памежных зь Нямеччынай раёнаў валодаюць нямецкай на дастаткова добрым узроўні. Калі я хадзіў па раёне з панэлек, да мяне падышоў нейкі мужык, і нешта спытаў на польскай. Убачыўшы замяшаньне, ён адразу ж перайшоў на нямецкую, спытаўшы, што я тут здымаю. Калі я патлумачыў, што проста падарожнічаю і цікаўлюся архітэктурай, у тым ліку і такой, ён спытаў, адкуль я, а даведаўшыся, што з Расеі, перайшоў на рускую.

Аб’ява

 

Што за машына такая? Падобная на Аку, але не Ака.

Малалітражка

 

Тыповы Слубіцэ.

Слубіцэ

 

Зьлева — Нямеччына, справа — Польшча.

Одэр

 

Вяртаемся назад. Тры краіны за адзін дзень.

Нямецкі памежны слупок