Італія — Мілян
Лямбардыя, Італія, травень 2009
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Сястра парэкамендавала ў Мілан ня ехаць, бо па ейных словах там, калі ня лічыць Міланскага сабору, нічога асабліва цікавага, не было. Але я ўжо даўно зрабіў выснову, што нецікавыя гарады могуць быць толькі ў Паўночнай Амэрыцы, і таму яе параду вырашыў занядбаць. Хоць бы для разнастайнасьці.
Разнастайнасьць адчулася адразу. Едзеш па трасе, а вакол замест гор зь мястэчкамі і вінаграднікаў усякія электрастанцыі, заводы і хай-тэк.

Усе аўтастрады ў Італіі платныя. Калі ты выяжджаеш на дарогу, аўтамат выдае спэцыяльны талён. Пры праездзе праз пункт збору аплаты талон скануецца, і такім чынам становіцца вядома, колькі трэба заплаціць. Таму, заязджаючы на платную дарогу, трэба заўсёды пераканацца, што ёсьць наяўныя грошы. Кошты досыць высокія, напрыклад, праехаць ад Флярэнцыі да Мілана (280 км) і назад абышлося ў
Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(
.
У гэты раз я прыняў мудрае рашэньне пакінуць машыну на ўскраіне, а ў цэнтар дабрацца на мэтро.

Міланскі сабор... Ну, сабор як сабор. Пасьля некалькіх дзён у Італіі архітэктурныя шэдэўры з-за свайго багатай прысутнасьці становяцца чымсьці накшталт задняга пляну. Таму давайце зірнем на горад.

Мілан — фінансавая і эканамічная сталіца Італіі. Тут разьмяшчаюцца розныя фінансавыя і гандлёвыя кампаніі і прамысловыя прадпрыемствы. Таму ён моцна адрозьніваецца ад гарадоў поўдню.

Калі на поўдні — сельская гаспадарка, беднасьць і мафія, то тут — прамысловасьць, грошы і эўрасьпірыт.




Замест старых маленькіх фіятаў — вялікія і дарагія машыны.


Будуецца «элітнае» жыльлё.

Шмат шырокіх вуліц і прашпэктаў.


Так усё акуратна.

Гадзіны ад хвілін аддзяляюць коскі. Праезд забаронены ўсім, акрамя грамадзкага транспарту і велікаў, што вельмі правільна.

Шмат народу і дарагіх крам.


Але і шыкоўнай даўніны тут таксама навалам.



І стан у яе ня ў прыклад лепшы, чым у Неапалі.

І значна чысьцей і больш акуратна.

Аканіцы на вокнах таксама далёка ня ўсюды — праблема крадзяжу стаіць ня так востра.

Вельмі шмат трамваяў самых розных тыпаў. Усе вуліцы з рэйкамі выбрукаваны буйным чырвоным каменем. Старыя трамваі зь Мілана можна сустрэць таксама ў Сан-Францыска.

Гарадская трамвайная сыстэма — адна з найбуйнейшых у Эўропе.


Рэйкі усюды.

Для трамваяў існуюць адмысловыя сьветлафоры.

Гэта самыя доўгія трамваі з усіх, якія я бачыў — у іх аж сем ваґонаў, змацаваных «гармонікам» — цэлы цягнік.

Для сабакаводаў ёсьць спэцыяльныя агароджаныя ўчасткі, дзе дазваляецца зьняць свайго гадаванца з ланцужка. Яшчэ адна дробязь, пра якую ў Расіі можна толькі марыць.

Міланская крэпасьць — замак Сфорца — сваім выглядам моцна нагадала Крэмль, што цалкам вытлумачальна — апошняя реканструкцыя Крамля праводзілася пад кіраўніцтвам італьянскіх дойлідаў (П’етра Салары).

Унутры знайшоўся гідрант, характэрны хутчэй для ЗША.

Ровары ў пракат з аўтаматычнай аплатай.

Ґалерэя Віктара Эмануіла II нагадала ГУМ.

У цэнтры гэтага ГУМа ёсьць мазаіка з быком, зь якім зьвязаная мясцовая прыкмета — калі ўстаць абцасам на чэлес быка, павярнуцца, і загадаць жаданьне, то яно збудзецца. З-за гэтага бедны бык ужо даўно стаў каровай. Але ваш пакорны слуга, нч верачы ні ў якія прыкметы пра жаданьні, ня стаў мучыць жывёлу, а толькі абмежаваўся фатаґрафаваньнем нейкай цёлкі ў працэсе.

Пасьля чаго было вырашана пайсьці адпачнуць на плошчы.

Аднак, адразу пачалі падыходзіць нейкія нэґры, выпрошваючы 5 эўра «ў дапамогу Афрыцы», а за імі прыйшлі арабы, прапаноўваючы нібыта бясплатны корм для галубоў. Псаваць добры вечар зносінамі з «новымі эўрапейцамі» не хацелася, таму я паехаў на ўскраіну за машынай.
