Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Эўропа 2014, ч. 8. Лейпцыґ

Саксонія, Нямеччына, жнівень 2014
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Пасьля паразы ў другой сусьветнай вайне Нямеччына была падзелена саюзьнікамі на 4 зоны акупацыі — амэрыканскую, анґельскую, францускую і савецкую. Саюзьніцтву неўзабаве прыйшоў канец — дэмакратычным краінам і таталітарнаму СССР было не па дарозе. У 1949 годзе на заходніх зонах акупацыі была сфармаваная Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччыны, а на савецкай — так званая «Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка» (НДР). Такім чынам, утварылася 2 нямецкія дзяржавы, адна зь якіх (ФРН) пайшло па шляху дэмакратычнага развіцьця і капіталізму, другое (ГДР) — стала аўтарытарнай марыянэткай СССР. У 1989 годзе паў Бэрлінскі мур, а год пасьля ГДР спыніла існаваньне і ўвайшла ў склад ФРН. Але 40 гадоў жыцьця пры сацыялізьме прывялі да таго, што нават праз 25 гадоў ўсходнія землі значна бядней за заходнія. Нягледзячы на 1,6 трыльёны эўра, вылучаныя за гэты час на аднаўленьне эканомікі былое НДР, у гэтых рэґіёнах працягваюць захоўваюцца больш нізкія даходы і больш высокае беспрацоўе, з-за чаго маладыя і ініцыятыўныя людзі аддаюць перавагу міґрацыі на захад краіны.

Лейпцыґ знаходзіўся на тэрыторыі НДР. Адрозненьні ад заходняй Нямеччыны мамэнтальна кідаюцца ў вочы — адусюль дыхае прывід спачылага ў бозе сацыялізму. На ўезьдзе ў горад нас сустракае микрораёнчык з «коміблёкаў» — добра знаёмых усім нам тыпавых панэльных шматпавярховак.

Лейпцыґскі мікрараён

 

Архітэктура савецкага мікрараёна. Будынак школы.

Школа

 

Але хоць архітэктура і родная, добраўпарадкаванае ўсё зусім не па-наску.

Алея

 

Калі ў нас двор звычайна ўяўляе сабой забітую пад завязку аўтамабілямі пустку, тут усё па-чалавечы.

Двары

 

Замест залепленай гаўнааб’явамі умацаванай жалезнай заставы — шкляныя дзьверы. Ґазон, каменьчыкі — 40 гадоў гэта шмат, але недастаткова, каб зь немца зрабіць расейца.

Уваход у пад’езд

 

Да дамоў прыбудаваныя ня прадугледжаныя пачатковы праектам ліфты — нельга ж прымушаць пэнсыянэраў і інвалідаў хадзіць па лесьвіцы на 6 паверх.

Ліфты

 

Лоджыі ніхто не зашкляе, затое на іх прынята рабіць навес, а да парэнчаў прымацоўваць кветкавыя скрыні.

Балконы

 

Едзем у цэнтар.

Угадай краіну па фатаґрафіі

 

Спадчына разьвітога сацыялізму зь нямецкім адценьнем.

Дрэнная дарога

Архітэктура сацыялізму

Коміблёки

 

Дзе яшчэ ў заходняй Эўропе можна сустрэць такія маляўнічыя пусткі прама ў цэнтры?

Пустырь

 

Міма праязджае ўсім нам знаёмы стары чэшскі трамвай Татра Т4Д, адзін з самых распаўсюджаных мадэляў ва ўсходняй Эўропе і на тэрыторыі былога СССР.

Трамвай Татра Т4Д

 

Трамваі ходзяць па 3 ваґоны, да двух старых прычэплены адзін сучасны.

 

На сьветлафорах сустракаем вельмі нестандартную піктаґраму. Гэты чалавечак быў прыдуманы ўсходненямецкім дарожным псыхоляґам Карлам Пеґлаў і ў 1961 годзе прыняты ў якасьці стандартнага малюнка для пешаходных сьветлафораў у НДР, які народу спадабаўся і хутка прыжыўся. У 1980-х гадах МУС НДР прапанавала выкарыстоўваць яго ў адукацыйных мэтах — Ampelmännchen зьявіўся ў дзіцячых гульнях, кніжках і мультфільмах, якія трансьляваліся ў перадачы «Пясочны чалавечак» (усходненямецкі аналяґ «Калыханкі»). Пасьля нямецкага аб’яднаньня пачалася ўніфікацыя шрыфтоў і піктаґрам, якая па сутнасьці пазначала замену ўсходненямецкіх варыянтаў заходненямецкімі. Сьветлафорны чалавечак пачаў зьнікаць з вуліц гарадоў і з дзіцячай адукацыі, што прывяло да грамадскага запыту на захаваньне яго як часткі ўсходненямецкай культуры. Напачатку нулявых Ampelmännchen стаў вяртацца на вуліцы гарадоў усходу. У Бэрліне, частка якога ніколі не жыла пры сацыялізьме, можна сустрэць абодва варыянты.

Сьветлафорны чалавечак НДР

 

Чырвона-роварная вэрсія.

Чырвоны чалавечак з роварам

Трамвайны знак

 

Пару разоў сустрэў ніжнюю сэкцыю.

Ніжняя сэкцыя і стрэлка

 

Дазволена паркоўка на тратуары.

Паркоўка на тратуары

 

Гістарычны цэнтар нядрэнна адноўлены.

Вуліцы

Рынкавая плошча

 

 

Рэклямная расьцяжка.

 

Яшчэ адна рэч, якая пасьля заходняй Эўропы кідаецца ў вочы — поўная адсутнасьць прадстаўнікоў іншых рас. Усходняя Эўропа бяднейшая за заходнюю, і антыіміґранцкія настроі там мацнейшыя, таму іміґранты сюды едуць неахвотна.

 

Грамадзкі транспарт расфарбаваны ў жоўта-сінія тоны. Сьцяг Лейпцыґа абсалютна ідэнтычны сьцягу Ўкраіны, з тым толькі адрозненьнем, што ў сярэдзіне намаляваны гарадскі герб (будынак — гарадзкі вакзал).

Вакзал

 

Прыемная грамадзкая прастора.

Грамадзкая прастора

 

Карыкатурная скульптура «Векавая хада» (Der Jahrhundertschritt, аўтар — Вольфґанґ Матоер), якая сымбалізуе дзьве таталітарныя ідэалёґіі, нацызм і камунізм, у палоне якіх Нямеччыне прыйшлося пабываць на працягу 20 стагодзьдзя. Маленькая, амаль згубленая галава помніка намякае, што першай прыкметай аматараў маршыраваць і салютаваць зьяўляецца адсутнасьць мазґоў.

«Векавая хада»

 

Старадаўняя калёнка.

Старадаўняя калёнка

 

Мастакі афармляюць вуліцу.

Мастакі

 

Заздрукаваныя ўзоры.

 

Цікавая задума — рабіць у будаўнічых платах вокны, каб задаволіць цікаўнасьць мінакоў.

Мужчына глядзіць на будоўлю

 

Пано за дэмакратыю.

Freiheit

 

Гідрант

DRG

Вулічны артыст

 

Трамвайны прыпынак.

Трамвайны прыпынак

 

Мноства ровараў.

 

Эўрахрушчоўка.

Эўрахрушчоўка

 

Электрабудка.

Будка

 

Пераезд.

 

Тыґрацыкл.

 

Кра-кра.

 

Далей — Бэрлін, канчатковы пункт падарожжа для большае часткі нашае ґрупы.

Эльба