Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

На гары Ахун

Краснадарскі край, Расея, травень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

У Сочы ёсьць гара Ахун. Гэта найвышэйшы пункт прыбярэжнай зоны, зь якога відаць як Сочы, так і Адлер, таму турысты езьдзяць сюды на іх паглядзець. Грамадзкі транспарт сюды ня ходзіць, таму дабрацца на вяршыню можна альбо пешшу (для гэтага ёсьць пешыя турыстычныя маршруты), альбо на таксі. Паколькі часу ўжо заставалася вельмі мала, я выбраў другое.

Таксістам выявіўся вельмі балбатлівы армянін з Абхазіі, які ўдзельнічаў, паводле ягоных уласных слоў, у вайне з Грузіяй у складзе батальёну імя Баграмяна. Батальён гэты праславіўся сваёй жорсткасьцю, грузіны абвінавачваюць яго ўдзельнікаў у генацыдзе мірнага насельніцтва, а нежаданьне Арменіі афіцыйна асудзіць дзеяньні яго баевікоў зьяўляецца адным з камянёў спатыкненьня ў адносінах Грузіі і Арменіі. Таксіст жа ўсю дарогу распавядаў разнастайныя натуралістычныя гісторыі пра вайну — пра баі, пра адарваныя канечнасьці, пра сваё знаёмства з Ардзінбам, аб катаваньні і расстрэлы (у адной з гісторыяў фігуравала латыская снайпэрша, што ваявала на баку грузінаў — што зь ёй зрабілі, перш чым расстраляць, вы, думаю, здагадаецеся). Што цікава, пачаў ён са зьнеслаўленьня грузін, а скончыў зьнеслаўленьнем абхазаў, якія, па яго словах, аказаліся «дзікунамі, што спусьціліся з гор». Асаблівая раздражненьне ў яго выклікала тое, што абхазы «прысвоілі сабе перамогу» над «захопнікамі», забыўшыся пра тых, хто ім у гэтым дапамагаў.

На вяршыні як на набярэжнай — шапікі, сувэніры, кафэ.

Вялікі Ахун

 

Каб убачыць навакольле, трэба падняцца на пабудаваную ў сярэдзіне 1930-х гадоў назіральную вежу. Уваход у яе, калі не памыляюся, каштаваў

Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(

.

Вялікі Ахун

 

Вежа на тле мора.

Вежа на Вялікім Ахуне

 

Час быў ужо вячэрні, таму скарыстацца тэлеаб’ектывам было нялёгка. Штатыва не было, фатаграфіі ў прыцемках атрымліваліся змазанымі. На гэтым фота пачынае сьвяціцца вячэрнімі агнямі Адлер. Зьверху ён выглядае ня так сумна, як са сваіх вуліц.

Адлер з Ахуна

 

Бачна і сам горад, і, лявей, алімпійскі парк

Адлер з Ахуна

 

Курортная частка.

Цэнтр Адлера

 

Ззаду раскінуліся горы.

Горы

 

На вяршынях яшчэ не растаў сьнег.

Мачты сотавай сувязі

 

Зь іншага боку — Сочы. З-за адцяненьня заходам дэталі зьліваюцца.

Сочы з Ахуна

 

* * *

Сочы з Ахуна

 

Галоўную частку гораду часткова закрываюць пагоркі.

Сочы з Ахуна

 

* * *

Ахун стаў апошняй кропкай гэтай паездкі. Наступнага дня Дзіма, які нарэшце вярнуўся з Масквы, падвёз да аэрапорта.

Сочынскія дарогі

 

Кідаю разьвітальны погляд на мора.

Мора

 

Аэрапорт вельмі вялікі і па загружанасьці займае 5 месца ў Расеі.

Аэрапорт Сочы

 

Напрыканцы выказваю вялікую падзяку Дзіме Мігунову за бескаштоўна прадастаўленае жыльлё і Лілі Гонтаравай за неацэнную дапамогу ў плянаваньні і арганізацыі гэтай паездкі. Спадзяюся, што яшчэ сюды вярнуся.

Алімпійскія кольцы