Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Сухумі, частка 1: Раён «Новы» і вакзал

Абхазія*, травень 2016
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

* Абхазія — часткова прызнаная дзяржава. Пераважная большасьць краінаў не прызнаюць ейнай незалежнасьці і лічаць яе часткай Грузіі. Грузія лічыць рэґіён часткай сваёй тэрыторыі, але дэ-факта не кантралюе. На гэтым сайце прыналежнасьць спрэчных тэрыторыяў адлюстроўваецца ў адпаведнасьці з фактычным станам спраў, незалежна ад палітычных перавагаў.

Прама на ўезьдзе ў горад знаходзіцца мэмарыял вайны 1992—1993 гадоў. Як я ўжо пісаў у адным з папярэдніх апавяданьняў, культ гэтай вайны ў Абхазіі аналяґічны культу Вялікай айчыннай ў Расеі: у кожным населеным пункце ёсьць свой мэмарыял, імёнамі яе герояў называюць вуліцы, ёй прысьвечаныя музеі і помнікі, ды й сама вайна завецца тут айчыннай.

Мэмарыял на ўезьдзе ў Сухумі

 

Заяжджаючы ў горад, вы адразу трапляеце ў мікрараён «Новы» — тыповы савецкі раён з панэльнымі шматпавярхоўкамі.

Уезд у Новы мікрараён

 

Раён зьяўляецца найзаходнейшай ускраінай гораду, таму штурм Сухумі ў 1993 годзе пачаўся менавіта адсюль. «Новы» актыўна абстрэльваўся з розных тыпаў гарматаў і атрымаў мноства пашкоджаньняў. Паколькі на рамонт фасадаў няма грошай, на сьценах па-ранейшаму бачныя сьляды ад куль.

Сьляды ад куль на будынку

 

Гэтая часткова заселеная дзевяціпавярхоўка стаіць на самым краі, таму падобная на рэшата.

Абстраляныя дамы

 

Прабоіны ад буйнакаліберных снарадаў.

Сьляды ад буйнога калібру

 

* * *

Мэмарыяльная шыльдачка

 

Двор.

Двор у Новым мікрараёне

 

Дамафонаў нідзе няма. Ды й навошта яны, калі тут нават дзьвярэй у пад’ездах часьцяком няма. Давайце зойдзем унутр.

Пад’езд

 

Гэтая кватэра пустуе пару дзесяцігодзьдзяў. Дэталяў побыту ў ёй практычна не захавалася — усё, што можна было вынесьці, ужо вынесьлі, цяпер тут ляжыць толькі сьмецьце і абломкі мэблі.

Закінутыя кватэры

 

Ні разетак, нічога.

Закінутыя кватэры

 

Затое можна агледзець навакольле зьверху.

Від з акна

 

З тых, хто тут жыве, большасьць засяліліся ўжо пасьля вайны. Да яе ў «Новым» жылі пераважна грузіны, якія, ратуючыся ад абстрэлаў і этнічных чытак, што пачаліся пасьля ўзяцьця Сухумі, былі вымушаныя кінуць усю сваю маёмасьць і ўцякаць у Грузію, а іхныя кватэры былі разрабаваныя марадзёрамі. Таму спачатку гэты раён выглядаў як горад-здань. Цяпер ён паступова засяляецца, але ўжо абхазамі. Пустых кватэраў, аднак, усё яшчэ вельмі шмат.

Від на раён Новы зьверху

 

Вось так «Новы» выглядаў напрыканцы дзевяностых або напачатку нулявых.

Мікрараён Новы ў мінулым

 

Шумныя суседзі зьверху і зьнізу не перашкодзяць.

Пустыя паверхі

 

Звычайна хутчэй засяляюцца ніжнія паверхі. Магчыма, зьверху горш справы з водазабесьпячэньнем. Цікава, ці працуюць ліфты?

Шматпавярхоўка

 

З захаду бачны прыгарад Гуміста, у якім шмат закінутых прыватных дамоў. Да вайны там жыло шмат заможных грузінскіх сем’яў, але падчас наступу яны пакідалі ўсё нажытае і ўцяклі. Хто не пасьпеў сысьці, з тымі распраўляліся прама на месцы.

Гуміста

 

Зрэдку сустракаюцца адрамантаваныя дамы, напрыклад, шматпавярхоўка справа.

Раён Новы ў Сухумі

 

Вуліцы «Новага».

Вуліцы Новага

 

Бедна, але ўсё ж чысьценька, і дарогі не такія ўжо дрэнныя.

Вуліцы Новага

 

Асабліва доўга мы тут не шпацыруем — раён аднастайны, а на вуліцы жудасны лівень, таму мы рушым ў бок цэнтру.

Раён Новы ў Сухумі

 

Спыняемся ля сухумскага вакзалу.

Прывакзальная плошча ў Сухумі

 

Раскошны будынак 50-х гадоў пабудовы, што вонкава нагадвае стары марскі вакзал Сочы, таксама закінуты. Каб унутр ня лазілі, яго агарадзілі плотам (што тут рэдкасьць, звычайна тут можна ўлезьці куды заўгодна).

Сухумскі вакзал

 

Калісьці сюды прыяжджалі тысячы курортнікаў з усяго Саюза, і спыняліся цягнікі, якія йшлі ў іншыя сталіцы і буйныя гарады Закаўказьзя — Тбілісі, Батумі, Баку, Ерэван. У розныя бакі хадзіла мноства электрычак, у партовым горадзе была вялікая таварная станцыя. Цяпер гэта ўсё ў мінулым. У Сухумі ходзіць толькі цягнік Масква-Сухумі (у цёплыя месяцы штодня, у халодныя — раз на 5 дзён) і яшчэ пару сэзонных цягнікоў. З-за стану шляхоў цягнікі па Абхазіі рухаюцца вельмі павольна — хоць адлегласьць менш за 100 кілямэтраў, ад мяжы з Расеяй цягнік ідзе 4 гадзіны. У якасьці вакзала выкарыстоўваецца невялікі будынак побач з асноўным.

Вакзал, што працуе

 

Давайце выйдзем да шляхоў. Велізарны пэрон, па якім калісьці кругласутачна хадзілі натоўпы народу, сёньня пустуе.

Пэрон

 

А самі шляхі зарасьлі травой.

Шляхі

 

Кінутыя вагоны як стаялі, так і стаяць шмат гадоў запар.

Кінутыя вагоны

 

Паміж імі даўно ўжо вырас лес.

Дрэвы

 

Цягнік, які нікуды ня зьехаў.

Кінутыя вагоны

 

Зь дзяцінства люблю сьпісаныя чыґуначныя вагоны, але тут лазіць у іх нецікава — знутры ўжо выцягнулі ўсё, што можна.

Кінутыя вагоны

 

Заржавелы кран.

Кран

 

Від на вакзал з моста над шляхамі.

Сухумскі вакзал

 

Наўкола запусьценьне.

Запусьценьне

 

Туалет.

Туалет

 

Плошча.

Прывакзальная плошча ў Сухумі

 

Будынкі ля плошчы таксама заселеныя толькі часткова.

Жылыя дамы ля плошчы

 

Шыльда, што захавалася з савецкіх часоў.

Трыкатаж

 

* * *

Кінуты будынак

 

Зараз можна ехаць у цэнтр.

Прыпынак