Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Яраслаўль

Расея, сакавік 2013
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Яраслаўскі вакзал Масквы ў розныя часы таксама называўся Троіцкім і Паўночным. Тут я раньняй раніцай сеў на фірмовы цягнік...

Яраслаўскі вакзал у Маскве

 

...І ўжо праз дзьве з паловай гадзіны выйшаў на яраслаўскім вакзале Яраслаўля — горада, які стаіць тут ужо дзесяць стагодзьдзяў.

Вакзал Яраслаўля

 

Знаёміцца ​​зь ім мне давялося ў досыць неспрыяльных умовах. На календары было 31 сакавіка, аднак, на вуліцы гэта неяк не адчувалася (самым распаўсюджаным жартам таго часу быў жарт пра 60 лютае).

Зіма

 

Усё вакол было ў сумётах, а калючы сьнег валіў суткі напралёт, не перастаючы.

Сьнегапад

 

Адталая вада з зольлю стварала вялікія лужыны ля абочынаў.

Лужыны

 

Тым ня менш, усе гэтыя нязручнасьці не маглі схаваць таго, што горад быў вельмі добры сабой.

Камсамольская вуліца

 

Па-першае, у яго цэнтры захавалася шмат старой дарэвалюцыйнай забудовы.

Першамайская вуліца

 

Па-другое, сярод яе сустракаюцца шматпавярховыя дамы, так што нараджаецца невялікая асацыяцыя з расійскімі сталіцамі або эўрапейскімі гарадамі. Звычайна такія пабудовы ў правінцыйных гарадах маюць адзін, ну максімум два паверхі. А тут прама Пецярбург:

Да рэвалюцыі ў гэтым будынку знаходзілася гасьцініца «Эўропа»

 

Па-трэцяе, гэтая забудова досыць шчыльная. Можна знайсьці масу ракурсаў, дзе бачныя толькі прыгожыя старыя дамы, што стаяць у шэраг. Нават калі якая сталінка ўлезе — нічога, тады таксама будавалі зь любоўю.

 

Красиво.

Яраслаўль

 

Нарэшце, Яраслаўль, або, прынамсі, яго цэнтар, знаходзяцца ў добрым стане. У адрозненьне ад раздзёўбанай Тулы, тут дамы фарбуюць, а тратуары выкладваюць пліткай. Мяркуючы па фатаграфіях Яндэкс-панарам, у цёплы час года тут навогул клясна.

 

Гістарычны цэнтар, вядомы як Земляны горад, у цяперашнім выглядзе і пляне пачаў будавацца пры Кацярыне II.

 

Хаатычная драўляная забудова старажытнарускага горада зносілася, будаўніцтва вялося па прадуманым пляне архітэктара Івана Старова.

 

Цэнтр быў унесены ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.

 

Схема забудовы лічыцца радыяльнай (як у Маскве).

Гасьціны двор

Прыпынак

 

Хоць пры савецкай ўладзе шмат што было разбурана, у параўнаньні зь іншымі гарадамі, Яраслаўль адкараскаўся досыць лёгка.

 

Сумны саўковы будынак абласной адміністрацыі ўваткнулі ў самы цэнтар, кучу ўсяго дзеля гэтага пабурыўшы. Але ж пагадзіцеся, лепш ужо гэта, чым вось такі кашмар.

Адміністрацыя вобласьці

 

Вуліцам гістарычных назваў не вярнулі, але іх паказваюць на таблічках дробным шрыфтам.

Таблічкі вуліц

 

На стрэлцы (месца, дзе Которосль ўпадае ў Волгу, і дзе ўпершыню паўстала селішча) пабудавалі новы сабор — Усьпенскі. Упершыню храм з такой жа назвай на гэтым месцы ўзьвялі яшчэ ў XVII стагодзьдзі. Яго неаднаразова перабудоўвалі, а ў 1937 г. узарвалі. Будаўніцтва бягучай версіі пачалося ў 2004 годзе; новы сабор стаў значна буйнейшым і грандыёзьнейшым за папярэдні, але падвергся крытыцы за тое, што яго архітэктурныя формы не адпавядаюць традыцыям верхняволжскага дойлідзтва.

Усьпенскі сабор

 

Каб паглядзець, якія формы ім адпавядаюць, можаце прама зараз выцягнуць з кашалька тысячу рублёў і паглядзець на іх адваротны бок. Намаляваная там царква Яна Папярэдніка таксама знаходзіцца ў Яраслаўлі, але далёка ад цэнтра, таму я туды не дайшоў. А вось гэтая па агульнай форме да яе падобная.

 

Звычайна яны маюць форму куба, пасярэдзіне якога стаіць вялікая вежа, а вакол яе — чатыры маленькіх. Побач з царквой — званіца з вострым дахам, у якой зробленыя дадатковыя вокны.

 

Старажытных цэркваў у горадзе вельмі шмат.

 

Побач з плошчай Богаяўленьня знаходзіцца Спаса-Праабражэнскі манастыр. Яго часта памылкова называюць яраслаўскім крамлём, але важна разумець, што гэта ня так — на самай справе крэмль, так званы Сечаны горад, знаходзіўся на стрэлцы, і быў драўляным (рус. «Рублёный город», ад слова «рубіть» — «секчы»). У 1658 крэмль згарэў падчас вялікага яраслаўскага пажару. Паступова цэнтр перамясьціўся ў Земляны горад, а стары цэнтр сваё значэньне страціў (у цяперашні час там знаходзіцца парк, і пабудаваны Ўсьпенскі сабор — гл вышэй). Манастыр паўстаў яшчэ ў XII стагодзьдзі, а каменныя сьцены былі пабудаваныя ў XVI.

Спаса-Праабражэнскі манастыр

 

Манастыр ня дзейнічае, усярэдзіне — музей.

Унутры манастыра

Двор манастыра

 

Гарадзкім сімвалам лічыцца мядзьведзь зь сякерай, які стаіць на задніх лапах. Хоць паходжаньне герба дакладна вызначыць нельга, некаторыя дасьледчыкі лічаць, што мядзьведзь быў татэмам паґанскіх плямёнаў, якія жылі тут у дахрысьціянскія часы. Гэтая версія адлюстраваная ў расійскім фільме «Яраслаў. Тысячу гадоў таму».

Герб Яраслаўля

 

Мядзьведь-пуцін.

Мядзьведь-пуцін

 

Шпацыруючы па цэнтры, зазірнем і ў двары.

Арка

 

Вось над гэтым варта было б і папрацаваць.

 

Не трэба апраўдвацца тым, што іх «ніхто ня бачыць». Самі та дзе жывяцё?

Двор

Двор

 

Галоўны гарадзкі Ленін, які стаіць на плошчы пад назвай Чырвоная, паказвае нам Гагарына.

Помнік Леніну ў Яраслаўлі на Краснай плошчы

 

На плошчы Богаяўленьня ля манастыра стаіць помнік князю Яраславу Мудраму. Гэты помнік добра знаёмы ўсім без выключэньня, бо таксама намаляваны на купюры ў 1000 рублёў.

Помнік князю Яраславу Мудраму

Помнік князю Яраславу Мудраму

 

Недалёка ад яго, на набярэжнай Которосьлі, стаіць невялікая капліца, што суседнічае з князем на банкноце.

Капліца, намаляваная на тысячы рублёў

 

Яшчэ ў горадзе ўсталяваны помнік беларускаму паэту Максіму Багдановічу, які жыў тут з 1908 па 1916. Для беларускай паэзіі Багдановіч мае такое ж значэньне, як Лермантаў — для рускай. Яго «Зорка Венера» стала сымбалям беларускай любоўнай лірыкі, а «Пагоня» — найбольш вядомым патрыятычным вершам.

Помнік Максіму Багдановічу ў Яраслаўлі

 

Парадоксы Расіі (ці як раз не парадоксы?).

Стрыптыз-бар

 

А вось і Волга. Упершыню ў жыцці я ўбачыў яе на свае вочы.

Волга

Яраслаўскі мост праз Волгу

 

Набярэжная.

Набярэжная Волгі

Набярэжная Волгі

 

Стрэлка. На Катаросьлі яшчэ трымаецца лёд.

Катаросьль ўпадае ў Волгу

 

Патасны плывучы гатэль.

Гатель

 

Зьдзівіла адсутнасьць працоўных міґрантаў зь сярэдняй Азіі — усё сустрэтыя працоўныя мелі славянскую зьнешнасьць.

Працоўныя

 

Гарадзкія таксафоны ня вешаюцца на сьцены, а заўсёды мацуюцца да спэцыяльных каркасах.

Таксафон

Таксафоны

 

Шпакоўні.

Шпакоўні

 

Сталінскі ампір абласнога маштабу.

Вуліца Свободы

 

Будынак былых Вазьнясенскіх казармаў быў пабудаваны вельмі даўно, яшчэ напачатку XIX стагодзьдзя, але з тых часоў зьмяніўся да непазнавальнасьці. Спачатку там разьмяшчалася фабрыка, у другой чвэрці таго ж стагодзьдзя яго перарабілі ў казармы. Ужо ў савецкі час, у пяцідзесятых гадах, карпусы рэканструявалі, дадалі яшчэ адзін паверх, а таксама вежу, якая выглядае як паменшаная копія гасьцініцы «Ленінградская». Цяпер там офісы, крамы і выставачны цэнтар.

Вазьнясенскія казармы

 

Лядзішы.

Лядзішы

 

Народная творчасьць.

Скрыня

Графіці

 

Віншуем, чё.

 

Удалечыні бачная Царква Пятра і Паўла, па форме вельмі падобная на Петрапаўлаўскі сабор у Пецярбургу.

Царква Пятра і Паўла

 

Прагуляемся яшчэ.

Стрэлкі

Урна

Голуби

 

Усе сьмецьцевыя кантэйнэры — на колах.

Сьмецьцевыя кантэйнэры

 

* * *

Пакуль цягнік ідзе да сталіцы, можна крыху адпачыць і пачытаць Караткевіча. Пасьля гэтай паездкі стала зразумела, што Залатое Кольца патрабуе свае летняе аўтавандроўкі.

Леаніды ня вернуцца да Зямлі

 

P.S.: Привет, Юля.