Якаўлева, Абаянь
Белгародзкая і Курская вобласьці, Расея, студзень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Паехаў у Курск наведаць тату.
Пасёлак Страіцель.
Якаўлева
Пасёлак Якаўлева. Можна паглядзець круцельны драўляны млын.
І воданапорную вежу, якая працуе сотавай вышкай.
«Кацюшу» (сыстэму рэактыўнай артылерыі часоў Другой сусьветнай).
Т-34.
Тут адбылася Курская бітва.
Заязджаю ў Курскую вобласьць, дарогі адразу становяцца горш — з 2 палосамі. Пад’язджай да фуры @ абганяй па сустрэчцы.
Абаянь
Цяпер вакол Абаяні ёсьць аб’езд (дарогу працягласьцю 12 км будавалі 20 гадоў), але раней, накіроўваючыся на поўнач па М2, трэба было праязджаць праз гэты гарадок. Даўным-даўно, калі я быў зусім юнаком, мы з татам раз у год на пару тыдняў езьдзілі ў Ровенскую Слабаду на машыне. Я заўсёды вельмі чакаў гэтага часу. Тата прыязджаў у Белгарад, забіраў нас зь сястрой, і мы адпраўляліся ў Беларусь — цэлы дзень у дарозе, якая ўспрымалася як вельмі цікавая прыгода. Чамусьці ўсьведамленьне таго, што мы цяпер знаходзімся ў падарожжы, прыходзіла ў момант, калі на гарызонце паказваўся элеватар, які стаіць тут да гэтага часу.
Абаянь — старадаўні рускі гарадок, заснаваны ў 1649 годзе. Амаль аднагодак Бостана і Манрэаля. Тут захавалася няшмат даўніны.
Воданапорная вежа кропля ў кроплю як на мінулым прыпынку.
У розных канцах гарадка маецца два вялікія старадаўнія храмы. Храм Аляксандра Неўскага.
І Траецкі сабор. З-за аднолькавай афарбоўкі мне заўсёды здавалася, што яны вельмі падобныя, раней нават думаў, што аднолькавыя.
Галоўная вуліца. Клясныя ліхтары.
Плошча.
Культура.
Мы ў правінцыі.
Каля Курска пашыраюць дарогу. Будуюць як трэба — зь фізычным падзелам сустрэчных патокаў. Шкада гэта хутчэй выключэньне з правілаў.