Італія 3. Флярэнцыя
Рэґіён Таскана, Італія, травень 2009
Google Мапы, Яндэкс.Мапы
Пасьля Рыма на рэшту часу час было прынята рашэньне спыніцца ў Флярэнцыі. Прычын было дзьве: па-першае, зручнае разьмяшчэньне — яна была прыкладна на адной адлегласьці ад Вэнэцыі, Мілана і Пізы, па-другое, тут тады вучылася па абмене мая сястра (той сэмэстар ў Італіі яна называе адным з найлепшых пэрыядаў свайго жыцьця).
Турыстаў тут вельмі шмат, хоць сам па сабе горад ня вельмі вялікі.
Гэта тлумачыцца яго вялізным гістарычным значэньнем. Флярэнцыя была сталіцай герцаґскага сямейства Мэдычы, якое фінансавала найбольш выбітных мастакоў і архітэктараў Адраджэньня, а ў сярэдзіне 19-га стагодзьдзя нават сталіцай Італіі. Яна адыграла велізарную ролю ў разьвіцьці сусьветнай цывілізацыі — тут жылі найвялікшыя гістарычныя асобы, у тым ліку Ґалілео Ґалілей, Леанардо да Вінчы, Мікелянджэло, Дантэ, Макіявэлі, Амэрыґо Вэспучы і многія іншыя.
Лепшы від адкрываецца з плошчы Мікелянджэло, якая знаходзіцца на ўзвышшы. Сымболем Флярэнцыі зьяўляецца геральдычная лілея — як у Квэбэку .
Гарадзкі ляндмарк, Сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ. Сабор быў спраектаваны такім чынам, каб у ім магло зьмясьціцца ўсё насельніцтва горада (на той момант — 90 000 чалавек). Будавалі яго ажно 120 гадоў (1296—1418), а потым ён яшчэ 40 гадоў стаяў бяз купала, паколькі не маглі прыдумаць, як яго зрабіць. Задачу вырашыў архітэктар і скульптар Філіпо Брунэлескі ў 1446.
Статуі на фасадзе.
Рака Арно і мост Понтэ Вэк’ё (адзіны са старых флярэнтыйскіх мастоў, ацалелых падчас Другой сусьветнай вайны).
* * *
У горадзе добра разьвітая роварная інфраструктура.
Сястра паказала сваю самую ўлюбленую піцэрыю і шмат добрых месцаў у горадзе. Трэба аддаць Італіі належнае — тут няма дрэннай ежы і дрэннае кавы, Італія — адзінз самых найлепшых напрамкаў для кулінарных турыстаў.
На вуліцах расстаўленыя знакі, якія папярэджваюць пра недапушчальнасьць пакупкі падробак пад вядомыя брэнды ў вулічных гандляроў. Паколькі караць адных толькі прадаўцоў кантрафакту неэфэктыўна, адказнасьць увялі й для пакупнікоў — той, хто набыў падробленую сумачку або гадзіньнік, рызыкуе атрымаць ґіґанцкі штраф ад
Памылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(
даПамылка на сайце: немагчыма паказаць сьпіс валютаў, бо функцыя функция currencies() ня вызначаная. Крыварукі аўтар выпадкова зацёр патрэбны файл. Бэкапы, гіт - не, ня чулі :(
).
Але нелеґальных гандляроў (пераважна афрыканскай і блізкаўсходняй зьнешнасьці) усё роўна шмат. Яны гандлююць альбо з кардонных стэндаў, альбо расьсьцілаюць на зямлі покрыў. Тавар прывязаны да покрыву або кардонкі. Пры шухеры зроблены з каробак стэнд мамэнтальна складваецца, а покрыў згортваецца пры дапамозе вяровак, якія не выпускаюцца з рук, і гандляр уцякае.
Прадаюць у асноўным падробленыя акуляры і жаночыя сумачкі. На адным месцы такі прадавец стаіць каля 3 хвілін.
Яшчэ адзін папулярны тавар — рэплікі карцін эпохі Адраджэньня. Хуткасьць, зь якой раскладваецца (і прыбіраецца) такая «выстава-продаж» уражвае — гэта робіцца літаральна за адну сэкунду. Вельмі шкадую, што ня зьняў відэа. Мне складана зразумець, каму можа спатрэбіцца ўвесь гэты танны кантрафакт з нацэнкай стопіцот адсоткаў, але калі ёсьць прапанова, то ёсьць і попыт. Тое, што іх ганяюць — вельмі правільна, бо падаткаў яны не плацяць, а што бывае, калі вулічных нелеґалаў ніхто не абмяжоўвае, можна паглядзець у Еґіпце.
Ёсьць, вядома, і тыя, хто заслугоўвае пары манэт у свой кошык. Чалавек каляровымі крэйдамі малюе на тратуары фраґмэнт карціны.
Вулічны мім пачынае прадстаўленьне, жартуючы над выпадковымі мінакамі. Цікавей за ўсё ў яго атрымліваецца да таго, як вакол зьбярэцца натоўп.
Геракл схапіў Какуса.
Юдзіт схапіла Алаферна.
Статуя Пэрсэя на Мядузе Гаргоне.
Амэрыканец Вакх на чарапасе.
Хтосьці прызнаецца ў каханьні.
Ідэаляґічнае змаганьне (праварадыкалы vs. антыфа).
Мясцовы калярыт.
Сярод гарадзкіх сувэніраў часта сустракаецца лялька Пінокіё, паколькі яго стваральнік, пісьменьнік і журналіст Карло Каллодзі нарадзіўся і ўсё жыцьцё пражыў менавіта тут. У нас значна больш вядомая заснаваная на «Прыгодах Пінокіё» кніга «Залаты ключык» Аляксея Талстога, хоць яна мае шматлікія адрозьненьні ад арыґінала. Слова «burattino» ў перакладзе зь італьянскай значыць проста «кукла-марыянэтка», але ў «Залатым ключыку» стала імем уласным.
Сьмецьцевыя бакі.
Вокны большасьці дамоў абароненыя такімі ж як у Пізе аканіцамі, толькі там іх фарбуюць у зялёны, а тут — у карычневы.
Электрашафы.
На таблічцы з пазначэньнем падземнага эўрапейскага гідранта намаляваны надземны амэрыканскі.
Карлікавы аўтобус.
У аўтобусах вісяць папярэджаньні пра кішэньнікаў.
Мотакалыска.
Рарытэтны Фіят 1100 шасьцідзесятых гадоў.
Сьветлафор.
Zona a traffico limitato (зона абмежаванага руху) добра пазначаная, і выпадкова праехаць у яе нельга. На выгнутым слупе вісіць камэра. Цэнтральныя часткі італьянскіх гарадоў у большасьці выпадкаў маюць абмежаваньні на ўезд — ўязджаць дазваляецца толькі мясцовым жыхарам і аўтамабілям службаў дастаўкі. Аб’ектыўна гэта правільная мера, паколькі яна памяншае колькасьць аўтамабіляў у зусім не прызначаных для іх гістарычных гарадзкіх цэнтрах. Аднак, замежныя турысты, якія ня ведаюць пра гэта, часта па недасьведчанасьці трапляюць на грошы (як здарылася і са мной у Рыме і тут). Асноўнае правіла, якое трэба запомніць — падарожнічаючы па Італіі на машыне, не заяжджаць у цэнтральныя часткі гарадоў. Калі ў вас там знаходзіцца гатэль, неабходна як мага раней іх пра гэта паведаміць — у гэтым выпадку ваш нумар часова ўнясуць у сьпіс дазволеных для ўезду.
Брук спрабуюць пакрываць асфальтам.
Калёнка.
Аўтамабіль карабінэраў. Карабінэры — італьянская жандармэрыя, ваенізаваны паліцэйскі корпус у складзе ўзброеных сіл (лічыцца адным з родаў войскаў). Іх аўтамабілі (катэры, гелікоптэры і г.д.) па краіне сустракаюцца даволі часта, па сутнасьці, яны дублююць паліцыю (якая лічыцца грамадзянскай службай). Корпус выконвае і ваенныя міратворчыя місіі за мяжой. Быць карабінэрам ў Італіі лічыцца вельмі крута й элітна.
* * *
«Калі б магла — засталася б тут жыць», сказала сястра. Я яе разумею.