Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Эўропа 2014, ч. 7. Франкфурт-на-Майне

Гесэн, Нямеччына, жнівень 2014
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Франкфурт-на-Майне («на Майне» дадаецца для таго, каб адрозьніць яго ад Франкфурта-на-Одэры, невялікага гарадка на мяжы з Польшчай) — нямецкі Нью-Ёрк. Горад хмарачосаў, велізарных грошай, банкаў, белых каўнерыкаў, фінансавая сталіца Эўропы, дзе разьмешчаны Фэдэральны банк Нямеччыны, і Эўрапейскі цэнтральны банк, што эмісуе эўра, а гарадзкі аэрапорт зьяўляецца адным з галоўных хабаў кантынэнту і сьвету.

Від на хмарачосы

 

Дзелавыя кварталы квадратныя і ўнылыя.

Дзелавы квартал

 

Стэрыльна, як цэнтар Лос-Анджалеса (хмарачосы ў сярэдзіне — штаб-кватэра Дойчэбанка).

Будынкі Дойчэбанка

Дзелавы квартал

 

У працоўны дзень на вуліцы шмат людзей у дзелавой вопратцы.

Белыя каўнерыкі

 

Тут знаходзіцца Эўрапейскі цэнтральны банк, які займаецца эмісіяй еўра. Не ўсе ведаюць, што ёсьць краіны, якія складаюцца ў Еўрасаюзе і не выкарыстоўваюць еўра, а таксама краіны, якія не знаходзяцца, але выкарыстоўваюць.

Помнік эўра

 

На шчасце, дзелавымі раёнамі гэты горад не абмяжоўваецца. На самай справе ён мне вельмі спадабаўся. Ён вельмі разнастайны і касмапалітычны, усюды адчуваецца, што на двары 21 стагоддзе, а ты - у адным з цэнтраў свету.

Трамвай

 

Дзе-нідзе стаілася даўніна.

Вуліца

 

Слова «даўніна» усё ж трэба ўзяць у двукосьсе — усе гэтыя будынкі былі пабудаваныя ў другой палове 20 стагодзьдзя. У час вайны авіяцыя саюзьнікаў зраўняла Франкфурт зь зямлёй.

Плошча Ромэрбэрґ

 

Таму практычна ўся гістарычная архітэктура зьяўляецца рэплікамі будынкаў, якія стаялі тут да 1944—1945 гадоў.

 

Цэнтар старога горада, плошча Ромэрбэрґ. Усе дамы былі зьнішчаны ў час вайны і выбудаваныя нанова.

Плошча Ромэрбэрґ

 

У цяперашні час гістарычны квартал аднаўляецца. У 2007 годзе быў разабраны ґіґанцкі офісны будынак Тэхнічнай ратушы, які стаяў паміж Саборам сьвятога Барталамея і плошчай (там, дзе на фатаґрафіі знаходзіцца левы кран), дзякуючы чаму вызвалілася даволі вялікая прастора ў Старым горадзе, на якой было вырашана аднавіць гістарычную пляніроўку вуліц і пабудаваць 35 новых будынкаў, частка якіх будуць рэплікамі старых, а частка — спраектаваны на конкурснай аснове. Ажыцьцяўленьне праекта коштам 120 мільёнаў эўра было пачата ў 2012 годзе.

Стары горад

(Царква на пярэднім пляне — царква сьвятога Паўла, дзе ўсярэдзіне 19-га стагодзьдзя зьбіралася Франкфурцкая асамблея, першы ў гісторыі Нямеччыны абіраны орґан улады. Менавіта гэты парлямант прапанаваў выкарыстоўваць чорна-чырвона-жоўты трыкалёр у якасьці сьцяга аб’еднанай дэмакратычнай Нямеччыны.

Спадзяюся, калі-небудзь і ў Менску зьнясуць Палац Рэспублікі і тым больш пачварны саўковы жылы комплекс на Нямізе, і замест іх адновяць тое, што стаяла там раней.

Від з ракі, бачны Франкфурцкі сабор

 

Плошча Гаўптвахта. Hauptwache у перакладзе зь нямецкай азначае «галоўная варта» (цікава, як значэньне слова «гауптвахта» у расейская мове (а празь яе і у беларускай) паступова зьмянялася, спачатку выкарыстоўваючыся ў пачатковым значэньні, потым пачаўшы пазначаць будынак варты, і, нарэшце, ваенную турму). У невялікім будынку у цэнтры (1730, адноўлены ў 1954) разьмяшчалася штаб-кватэра гарадзкой міліцыі (г. зн. грамадзянскага апалчэньня).

Гаўптвахта

 

У саборы сьвятой Кацярыны на гаўптвахце можна паслухаць арґан — на ім граюць два разы на тыдзень, уваход бясплатны для ўсіх жадаючых. Я вельмі ўдала трапіў на канцэрт, выпадкова наткнуўшыся на аб’яву. Прызнаюся, што люблю арґанную музыку за яе велічнасьць і драматычнасьць, і асацыюецца яна ў мяне ў першую чаргу менавіта зь нямецкім сьветам. Арґан зьяўляецца самым вялікім і мэханічна складаным з усіх існуючых у сьвеце музычных інструмэнтаў (вялікая частка яго ўладкаваньня схаваная ад нашых вачэй, рэкамендую пра гэта пачытаць — вы зьдзівіцеся, наколькі яно складанае). Колькасьць труб у ім можа быць ад некалькіх дзесяткаў да дзясяткаў тысяч, іх наладка доўжыцца месяцамі, а катэдра («пульт кіраваньня») арґаніста, які грае і рукамі, і нагамі, нагадвае кабіну самалёта; ня менш складанейшая мэханіка, якая злучае клавішы з клапанамі труб (цяпер, праўда, часцей выкарыстоўваюцца электронныя мэханізмы). На фатаґрафіі, там дзе трубы пачынаюць звужацца, можна ўбачыць прастакутныя адтуліны — менавіта празь іх выходзіць паветра, які запампоўваецца ў спэцыяльныя драўляныя карабы. Для падачы паветра цяпер выкарыстоўваецца электрарухавік, у старыя ж часы некалькі мужчын на працягу ўсяго канцэрту безупынна запампоўвалі яго сваімі сіламі пры дапамозе мяхоў.

Арґан у саборы сьвятое Кацярыны

 

Тэлевежа.

Тэлевежа

 

На вяршыні Майнтурма («майнской вежы», хмарачоса ў цэнтры горада, дзе ёсьць назіральная пляцоўка) зьбіраюцца здымаць рэпартаж.

Журналісты

 

Горад зьверху. Вакзал.

Вакзал

 

Панарама зьверху. На ёй відаць ўвесь цэнтар.

Франкфурт-на-Майне, від на паўднёвы ўсход з Майнтурма
Фатаґрафію можна пракруціць

 

Панарама на другі бок.

Франкфурт-на-Майне, від на паўночны захад з Майнтурма
Фатаґрафію можна пракруціць

 

Панарама з пешаходнага моста (Унтэрмайнбруке).

Франкфурт-на-Майне, від з Унтэрмайнбруке
Фатаґрафію можна пракруціць

 

Архітэктар гандлёвага цэнтру МайЦайль падзяліў на нуль.

MyZeil

 

Цайль (Zeil) — галоўная пешаходная алея горада.

Цайль

 

Карціна на сьцяне дома.

Жанчына зь дзіцём

 

Часам сустракаюцца жабракі, заўсёды неэўрапейскага выгляду (туркі, румынскія цыґаны альбо касавары). Падобна, што паліцыя іх не ганяе.

Жабрачка

 

Плошча Росмаркт. У цэнтры стаіць помнік Ёгану Ґутенбэрґу. Гаворачы аб кнігадрукаваньня, трэба адзначыць, што яно было вынайдзена чалавецтвам двойчы — першымі яго прыдумалі кітайцы ў 9 стагодзьдзі, эўрапейцы жа (у асобе Ґутенбэрґа) незалежна ад іх вынайшлі яго каля 1440. Менавіта таму яго не называюць вынаходнікам кнігадрукаваньня — бо атрымліваецца, што яно ўжо было вынайдзенае да яго. Але ўсё ж метад Ґутэнбэрґа быў больш прасунутым — кітайцам была вядома толькі ксыляґрафія, то бок выразаньне адбіткаў з дрэва (адбітак патрабаваў вельмі працяглай працы, а гіероґліфы на ім, зразумела, ужо не маглі быць выкарыстаны для іншых тэкстаў). Ґутэнбэрґ жа прыдумаў друк рухомымі літарамі — старонка набіралася выпуклымі, «адлюстраванымі» літарамі, адцісківаючыся на папэры з дапамогай прэса, пасьля чаго літары маглі выкарыстоўвацца паўторна для набору іншых тэкстаў.

Росмаркт

 

Опэрная плошча.

Старая опэра

 

Вежа Эшэнгеймэр (Эшэнхаймэр) з брамай, якая калісьці служыла ўваходам у горад (пачатак 15 стагодзьдзя). Вартавых вежаў раней было шмат, але яны былі зьнесеныя напачатку 19 стагодзьдзя. Гэты будынак перажыў вайну.

Вежа Эшэнгеймэр (Эшэнхаймэр)

 

Электраскрыні.

Электраскрыні

 

На вуліцах шмат ровараў.

Ровары

 

Старая тэлефонная будка.

Тэлефонная будка

 

Новая тэлефонная будка.

Тэлефонная будка

 

Трамваі (аднаразовы білет каштуе ад 1,60 да 2,60 эўра).

Трамвай

Трамвай

 

Улюбёны знак.

Не ўваходзіць

 

Знак «пешаходная зона» — на гэты раз там жанчына і дзяўчынка.

Пешаходная зона

 

Nur bei grün den Kindern ein Vorbild (прыкладнае значэньне — «падавайце дзецям прыклад, пераходзячы толькі на зялёнае»).

Nur bei grün den Kindern ein Vorbild

 

Да таблічак вуліц прымацаваныя нумары дамоў, якія разьмяшчаюцца ў квартале (да наступнага скрыжаваньня).

Таблічки вуліц з нумарамі

 

Усюды ў Нямеччыне амаль ля кожнага скрыжаваньня вісіць такая пластмясавая вурна.

Урны на перакрыжаваньнях

 

Штучная няроўнасьць.

Пупырышкі

 

Рэклама цыґарэт прама на вуліцы. «Папярэджаньне Мінздароўя» настолькі нэўтральнае («курэньне можа быць сьмяротным»), што выглядае чыстай умоўнасьцю. Увогуле ж, яно заўсёды ёсьць умоўнасьцю — гэтыя надпісы яшчэ аніводнага курца ня адвучылі ад шкоднай звычкі. Калі 100 разоў паўтарыць «курэньне выклікае рак лёгкіх» ці сто раз убачыць фатаґрафію чалавека з дзіркай у горле, гэта становіцца бессэнсоўнай жованкай і фонавым малюнкам. Гэта ня значыць, што такія надпісы не патрэбныя, але значыць, што да барацьбы з курэньнем трэба падыходзіць комплексна і з розумам.

Рекляма цыґарэт

 

Нямецкія аўтамабілі пажарнай аховы выфарбаваныя ў цікавы аранжава-чырвонае «флюорэсцэнтнае» адценьне.

Пажарная машына

 

Цікавая канфіґурацыя сьветлафора.

Сьветлафор

 

Паасобныя вурны і скрыня для старога адзеньня.

Вурны

 

Найвядомейшым выхадцам горада зьяўляецца вялікі нямецкі паэт, мысьліцель і навуковец Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ. У яго доме (на фота) знаходзіцца музэй, які я наведаў. У Франкфурце нарадзіліся многія іншыя вядомыя людзі — напрыклад, псыхіятр і нэўролаґ Алойс Альцгеймэр (даследчык хваробы старэчай дэмэнцыі) і філёсаф Артур Шопэнгаўэр. Мала хто ведае, што менавіта тут нарадзілася Анна Франк — ў 1933 годзе яе сям’я зьбегла з Нямеччыны, ратуючыся ад перасьледу нацыстаў.

Дом Ґётэ

 

Дом Гётэ таксама не арыґінал — 22 траўня 1944 году ў яго патрапіла авіябомба, пасьля чаго ад яго засталіся толькі бакавыя сьцены. Аднак, экспанаты ўнутры сапраўдныя, паколькі былі захаваныя ў іншым месцы.

Бібліятэка Ґётэ

Гадзіньнік зь мядзведзем

 

Архітэктура некаторых жылых раёнаў вельмі нагадвае такую ў былым соцляґеры, хоць мы і не ва ўсходняй частцы краіны.

Коміблёкі

Двор

 

Увечары на лавачках сядзелі гопніцкага выгляду расейцы з бутэлькамі піва, якія гучна лаяліся, а недалёка ад іх — нейкія туркі. Убачыўшы мяне, туркі пачалі нешта крычаць. Я разумею немцаў, калі ў іх узьнікаюць антыэміґранцкія настроі.

Лавачкі

 

Памыйніца кварталу акуратная і агароджаная плотам. Прысутнічаюць бакі для рознага тыпу сьмецьця.

Памыйка

 

* * *

Плошча Вілі Брандта

 

* * *

Дыялёґ паміж мной і сымпатычнай сталай жанчынай:

— Entschuldigen Sie bitte, wie spät ist es?
— Tut mir leid, ich spreche kein Deutsch...
— Aber Sie sprechen Deutsch nun :-)
— Jaaa... (дастаю тэлефон) Es ist fast drei.
— Vielen Dank! :-)

Калі ж я нармальна вывучу гэтую мову?