Сайт Юрыя Міхеда (a.k.a. juras14)

Любэк

Шлезьвіґ-Гальштайн, Нямеччына, верасень 2015
Google Мапы, Яндэкс.Мапы

Любэк — заснаваны у 1143 годзе балтыйскі порт, які некалі былы адным з найбуйнейшых і найважнейшых гарадоў Ганзейскага саюза, а з 13 па 15 стагодзьдзе — яго сталіцай. Тут таксама нарадзіліся многія вядомыя людзі, такія, як пісьменьнік і нобэлеўскі лаўрэат Томас Ман і палітык Вілі Брандт, які пасьля стаў 4-м бундэсканцлерам ФРН. Падчас сваёй першай замежнай паездкі тут пабываў М. Гогаль.

Назва горада падобная на слова «любіць». Вы зьдзівіцеся, але гэта зусім не выпадковае супадзеньне — яна пайшла ад назвы існуючага у 7—8 стагодзьдзях непадалёк селішча Любіцэ, што ў перакладзе з мовы заходнеславянскіх плямёнаў, што жылі тут у старажытнасьці і пазьней былі асыміляваныя ґерманцамі, значыла «любімая».

Гістарычны цэнтр Любэка, унесены ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, захаваўся незвычайна добра.

Від на Любэк

 

Каб паздымаць зьверху, я падняўся на аглядную пляцоўку царквы сьвятога Пятра (3 € або 230 ₽). У сярэдзіне пад будаўнічымі лясамі знаходзіцца царква сьвятой Марыі з двума шпілямі.

Від на цэнтр Любэка

 

Шпілі многіх лютэранскіх (зрэшты, і каталіцкіх таксама) цэркваў упрыгожваюцца пеўнямі-флюґерамі. Найбольш распаўсюджаная вэрсія кажа, што Папа Рымскі Рыгор I (540—604) абвясьціў пеўня сымболем хрысьціянства, паколькі той зьяўляўся эмблемай сьвятога Пятра (паводле ўсіх кананічных вэрсіяў Дабравесьця, Пятро тройчы адрокся ад Хрыста, перш чым пракрычаў певень). Па іншай версіі, гэта сымбалізавала пільнасьць духавенства, што заклікала народ да малітвы, а сама традыцыя была перанятая у ґотаў. Адназначнага тлумачэньня гэтай традыцыі не існуе.

Пеўні на шпілях

 

Любэцкі сабор.

Любэцкі сабор

 

Любэк быў ня проста членам Ганзейскага саюза, а яго заснавальнікам і сталіцай. Тут варта зрабіць кароткі экскурс у гісторыю, і трохі распавесьці, што ж такое была Ганза і чаму многія гарады да гэтага часу ў сваёй афіцыйнай назьве маюць слова «Hansestadt». Ганза (ад старажытнанямецкага Hansa, «саюз», «аб’яднаньне»), была гандлёвым альянсам, што калісьці кантраляваў увесь гандаль на поўначы Эўропы. Аснову ёй паклала заключаная ў 1241 годзе дамова паміж Любэкам (які з-за свайго зручнага становішча стаў перавалачнай базай для тавараў) і Гамбурґам. З часам да саюзу пачалі далучацца і іншыя нямецкія гарады паўночнай Эўропы з аўтаномным кіраваньнем. Задачамі саюза, які праіснаваў да 17 стагодзьдзя, была абарона інтарэсаў сваіх купцоў, атрыманьне розных гандлёвых прывілеяў, вызваленьне ад пошлін, і доступ да рынкаў іншых дзяржаўных утварэньняў. У розны час членамі Ганзы былі да 200 розных гарадоў, уключаючы Гамбурґ, Брэмен, Кёльн, Ростак, Данцыґ (Ґданьск), Кёніґсбэрґ (Каралявец), Рыґу, Рэвэль (Талін) і іншыя. Ганза мела пастаянныя прадстаўніцтвы («канторы») у Лёндане, Бруґе, Бэрґене і Ноўгарадзе. Зьезды Ганзейскіх гарадоў праводзіліся ў Любэку.

Многія гарады, у тым ліку й Любэк, што у мінулым былі членамі Ганзы, сёньня ў афіцыйнай назьве выкарыстоўваюць слова «Hansestadt», то бок «Ганзейскі горад», часам таксама дадаючы туды слова «вольны». У Любэка прыстаўкі «вольны» няма, у чым вінаваты Адольф Гітлер — ў 1932 годзе гарадзкі сэнат забараніў яму выступаць там падчас выбарчай кампаніі, за што будучы дыктатар яго не ўзьлюбіў, заўсёды адгукаўся пра яго з пагардай, а ў 1937 годзе адабраў у яго аўтаномію, уключыўшы ў склад зямлі Шлезьвіґ-Гальштайн, дзе Любэк па гэты дзень і знаходзіцца.

 

Гістарычная частка горада стаіць на востраве, утвораным ракой Травэ і яе рукавом. Назва «Травэ» таксама славянская, і роднасная слову «трава».

Вуліца Любэка зьверху

 

У старыя часы гэтае кольца служыла натуральнай абаронай гораду ад ворагаў, чымсьці накшталт вялікага замкавага рова.

Любэк

 

Акрамя рова, горад быў абаронены сьценамі і вартавымі вежамі. У цяперашні час аб фартыфікацыі нагадваюць два будынкі. Першы — Паўночная гарадзкая брама, ґатычная вежа, пабудаваная ў 1444 годзе.

Ґарадзкая брама

 

Фатаґрафія, зробленая Ёзэфам Вільгельмам Пэ́ро, паказвае гэтае ж месца ў 1847 годзе. Як бачыце, 168 гадоў таму паркоўка на гэтай вуліцы была бясплатнай, і свае падводы можна было кідаць, як хочаш. Ёзэф Пэро, народжаны ў Гамбурґу сын гішпанскага вайскоўца й дачкі мясцовага купца, быў мастаком і першым фатоґрафам Любэка, дзякуючы якому мы можам паглядзець, як ён выглядаў у сярэдзіне 19-га стагодзьдзя.

Гарадзкая брама ў 1847 годзе

 

Другое крэпасное збудаваньне, што засталося — Гольстэнтор (1464).

Гольстэнтор

 

Удалечыні відаць партовыя збудаваньні.

порт

 

З вышыні можна паглядзець і аддаленыя часткі горада.

Любэк

Любэк

Любэк

 

Але спусьцімся ўніз. Гуляць па Любэку — суцэльнае задавальненьне, бо тут захавалася шмат старой архітэктуры.

Энгельсґрубе

Вуліца Любэка

 

Дзіўна, я думаў, у Нямеччына ўжо няма такіх вуліц, каб прама аніводнага дома малодшага за 300 гадоў.

Вуліца Любэка

 

Як чароўна!

Вуліца Любэка

 

Дом пабудаваны амаль 700 гадоў таму

Стары дом

 

Цікавая мясцовая архітэктурная дэталь — распоркі, усталяваныя паміж дамамі (націсьніце на фота, каб паглядзець больш прыкладаў).

Распоркі

 

Галоўныя вуліцы.

Цэнтр Любэка

Цэнтр Любэка

Цэнтр Любэка

 

Грамадзкія прасторы.

фантаны

Цэнтр Любэка

 

Набярэжная Травэ.

Набярэжная травэ

 

Паштальёны для развозу паведамленьняў выкарыстоўваюць каламажку, падобную на дзіцячы вазок.

Паштальёны

 

На сьветлафорах сустракаюцца ўсходненямецкія піктаграмы, хоць Любэк і ня быў у НДР.

Сьветлафорны чалавечак НДР

 

Яшчэ сустракаецца жоўты перарывісты сыґнал і таблічка аб недапушчальнасьці пераходу на чырвонае перад дзецьмі, каб не падаваць ім дрэнны прыклад.

Жоўтая сэкцыя

 

Нарэшце, ёсьць сьветлафоры з 2 чырвонымі чалавечкамі, як у Гамбурґу.

Двайны чырвоны чалавечак

 

Арыґінальная мадэль мясцовых ліхтароў. Будынак, што выглядае з-за дрэва, з дзьвюма вежамі, падобнымі на мінарэты — Шпіталь Сьвятога духу, пабудаваны ў 1286 годзе. Гэта адзін з найстарэйшых шпіталёў сьвету, сёньня часткова выкарыстоўваецца як дом састарэлых.

Кобэрґ

 

Музэй лялек-марыянэтак.

Музэй лялек-марыянэтак

 

Народная творчасьць.

Народная творчасьць

 

«Дабрашчасныя міласэрныя».

Дабрашчасныя міласэрныя

 

Вулічныя шыльды фрактурай.

назвы вуліц

 

Рамонт вуліцы.

Рамонт

 

Сьметніца.

Вурна

 

Шмат ровараў.

Ровары

 

Панадворкі.

Панадворкі

 

Рачны шлюз.

Рачны шлюз

 

Антэны сотавай сувязі на нейкай вежы.

Антэны сотавай сувязі

 

На некаторых паштовых скрынях сустракаюцца налепкі, якія патрабуюць ня спаміць (ня класьці туды рэклямных прашпэктаў і бясплатных ґазэтаў).

Забарона на рэкляму

 

Схадзіў у мясцовы краязнаўчы музэй. Музэй досыць правінцыйны, але ў дзяцінстве я ад такіх рэчаў (чучалаў усіх гэтых і міні-дыярам прыродных сцэн) цягнуўся проста, так што тут таксама неспадзявана загрузіўся, тым больш што прырода родная, балтыйская.

Музэй прыроды

 

На трэцім паверсе зроблены пчаліны вулей у разрэзе — блізка адзін да аднаго ўстаноўлена 2 шкла з выхадам на вуліцу, паміж якімі жыве пчаліная сям’я. Можна назіраць за пчоламі, і калі пашанцуе, нават убачыць матку (я шукаў, але не знайшоў). Крута прыдумалі.

пчолы

 

Побач з музэем каля ракі разьмешчаны парк.

Парк

 

Звычайныя раёны.

Любэк

Любэк

Любэк

 

Двор жылога масыву.

Жылы двор

 

Клясная таблічка пад знакам пры выездзе на кругавы рух.

Асьцярожна